Люба вітаем на Вікіпраекце «Правілы»!
Праект уяўляе зь сябе пляцоўку, прызначаную для працы над правіламі й рэкамэндацыямі беларускай Вікіпэдыі. Гэта ўключае ў сябе стварэньне новых, а таксама сыстэматызацыю ўжо існуючых правілаў і рэкамэндацыяў. Вынікі гэтай працы закранаюць усіх удзельнікаў Вікіпэдыі, таму важна, каб яна была ўзгодненая паміж усімі ўдзельнікамі праекту, а таксама ўлічвала меркаваньні як мага большай колькасьці зацікаўленых.
Калі стваралася Вікіпэдыя, яе фундатарамі былі закладзеныя асноўныя правілы, якія не падлягаюць абмеркаваньню. Арыгінал гэтых правілаў знаходзіцца на meta:Founding principles. Пераклад жа іх наступны:
Некаторыя асаблівасьці праектаў фундацыі Вікімэдыя вызначаны самім фондам і не падлягаюць абмеркаваньню. Часта тыя, хто прынцыпова нязгодны зь імі, вымушаныя пакінуць праект. У ліку гэтых прынцыпаў:
Некаторыя зь вікі-праектаў, не прыналежныя да фундацыі Вікімэдыя, значна адрозьніваюцца ў сваіх прынцыпах. Напрыклад, h2g2 і некаторыя іншыя маюць рэдакцыйныя рады, якія рэцэнзуюць артыкулы. Праект Фрэда Бодэра Wikinfo выкарыстоўвае прыязны падыход, а не нэўтральны, як у Вікіпэдыі. Праект Лары Сэнгера Citizendium адрозьніваецца тым, што для рэдагаваньня артыкулаў там трэба быць зарэгістраваным удзельнікам. | ||
Ніжэй падаецца сьпіс правілаў і рэкамэндацыяў беларускай Вікіпэдыі (ужо прынятых; па якіх ідзе галасаваньне; ці якія знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі). Зялёным колерам пазначаная квінтэсэнцыя асноватворных прынцыпаў, якія яшчэ завуцца слупамі Вікіпэдыі. Гэтыя прынцыпы не падлягаюць абмеркаваньню ці аспрэчваньню. Блакітным — правілы, якія дэталёва тлумачаць гэтыя прынцыпы.
Стварэньне правілаў і рэкамэндацыяў, таксама як і ўнясеньне зьменаў у іх адбываецца наступным чынам:
Фактычна, першы з гэтых варыянтаў і зьяўляецца асноўнай крыніцай правілаў і рэкамэндацыяў. Іншымі словамі, трэба спачатку папрацаваць у нейкім кірунку, сутыкнуцца з праблемай, з рознымі падыходамі, паспрачацца, дасягнуць кансэнсусу і толькі тады прапаноўваць правіла. У гэтым выпадку яно аказваецца «адшліфаваным» і звычайна «праходзіць». Калі ж правіла гіпатэтычнае, то верагоднасьць дасягнуць па ім кансэнсусу не вялікая.
Перад тым, як нейкая добрая і сталая практыка стварэньня і рэдагаваньня матэрыялаў афармляецца ў выглядзе афіцыйнага правіла ці рэкамэндацыі, яна праходзіць стадыю прапановы — гэта праект правіла ці рэкамэндацыі, па якім кансэнсус яшчэ не дасягнуты, ці які яшчэ абмяркоўваецца.
Адхіленыя прапановы — тыя прапановы правілаў, па якіх цягам разумнага часу пагадненьне так і не было дасягнутае. Каб прапанова была адхіленая не абавязкова, каб яна была безумоўна адхіленая пераважнай бальшынёй удзельнікаў. Калі меркаваньні ўдзельнікаў нэўтральныя ці кансэнсус незразумелы і не назіраецца прагрэс, тады гэта таксама зьяўляецца падставай адхіліць прапанову. Невялікая дапрацоўка праекту прапановы наўрад ці здольная зьмяніць сытуацыю кардынальна і ў гэтым выпадку рэкамэндуецца перапрацаваць прапанову поўнасьцю, верагодна падышоўшы да яе зь іншага боку.
{{Правіла}} :
{{Плянаванае правіла}} :
{{Рэкамэндацыя}} :
{{Плянаваная рэкамэндацыя}} :
{{Адхіленая прапанова}} :
{{Сьцісла}} :
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Вікіпэдыя:Праект:Правілы, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.