запыт Дазволаў На Выкарыстаньне

Нярэдка паўстае неабходнасьць скарыстацца апублікаванымі на іншых сайтах у сэціве матэрыяламі, што ахоўваюцца аўтарскім правам. Магчыма, што сам аўтар гэтага матэрыялу вырашае скарыстаць свой уласны зьмест у артыкуле Вікіпэдыі. У абодвух выпадках магчыма сутыкнуцца з падазрэньнем у парушэньні аўтарскага права. На дадзенай бачыне прыведзеныя інструкцыі, што рабіць дзеля вырашэньня падобных сітуацыяў найлепшым чынам.

OTRS

Найбольш слушным спосабам фіксацыі дазволаў на выкарыстаньне матэрыялаў ёсьць ужываньне камунікацыйнай сістэмы OTRS. Дазвол па прыкладзе адсылаецца на адрэсу [email protected], дзе яго наяўнасьць у любы час змогуць праверыць удзельнікі, што маюць досяг.

Калі вы жадаеце прадаставіць дазвол на выкарыстаньне свайго матэрыялу, зьмешчанага не ў Вікіпэдыі, вы мусіце адаслаць тэкст дазволу (гл. ніжэй Прыклады дазволаў). Вы можаце зрабіць гэта толькі ў тым выпадку, калі зьяўляецеся аўтарам. Калі ж вы адміністратар альбо рэдактар сайту, дзе зьмешчаны матэрыял, вы, верагодна, ня можаце даваць дазвол самастойна. Пры стварэньні лісту з дазволам неабходна нейкім чынам пацьвердзіць сваё аўтарства, таму пажадана пісаць з электроннае адрэсы, на якой вы можаце пазьней спраўдзіць ваш дазвол на выкарыстаньне.

Такім самым чынам неабходна дзейнічаць, калі вы хочаце атрымаць нечы дазвол на выкарыстаньне ягоных матэрыялаў у Вікіпэдыі. Папрасіце аўтара адаслаць ліст на адрэсу [email protected].

Праз пэўны час вам могуць адказаць з пацьверджаньнем дазволу. Калі гэтага не адбылося цягам агледнага часу — скантактуйцеся з кім-небудзь з удзельнікаў, што маюць досяг да OTRS, з пазначэньнем часу адсыланьня вашага лісту, адрэсы адпраўніка (калі яе можна раскрываць публічна) і ягонае тэмы.

Прыклады дазволаў

У зьвязку з тым, што часта аўтары даюць адвольныя дазволы на выкарыстаньне сваіх матэрыялаў (кшталту «дазваляю выкарыстоўваць у Вікіпэдыі» альбо «даю згоду на выкарыстаньне»), рэкамэндавана карыстацца ніжэйшым шаблёнам тэксту дазволу.

Заяўляю, что зьяўляюся аўтарам і/ці адзіным уладальнікам выключных аўтарскіх правоў на твор [пазначце спасылку на матэрыял па-за Вікіпэдыяй, на публікацыю якога даецца дазвол]

Я згодны апублікаваць гэты твор на ўмовах вольнай ліцэнзіі GNU Free Documentation License версии 1.2 (http://www.gnu.org/copyleft/fdl.html) ці любой больш новай, апублікаванай Фондам Вольнага Праграмнага Забесьпячэньня (Free Software Foundation) з дадатковымі ўмовамі, прынятымі ў Вікіпэдыі, то бок без нязьменных сэкцыяў, без тэкстаў першай і апошняй вокладак, а таксама вольнай ліцэнзіі Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 International (http://creativecommons.org/licenses/by-sa/4.0/). Права выбару з гэтых двух ліцэнзій застаецца за ліцэнзіятам.

Я ўсьведамляю, што тым самым даю права любой асобе распаўсюджваць, зьмяняць і скарыстоўваць твор у любых законных мэтах (у тым ліку зьвязаных са здабычай камэрцыйнае выгоды) пры ўмове выкананьня згаданых ліцэнзіяў.

Мне паведамлена, што я захоўваю выключныя аўтарскія правы на гэты твор па-за ўмовамі пазначаных ліцэнзіяў, і што я заўжды захоўваю права на ўзгадку мяне аўтарам згодна з абранымі ліцэнзіямі. Я згодны з тым, што інфармацыя пра маё аўтарства будзе захаваная ў «гісторыі зьменаў» артыкулаў (калі вядзецца пра тэкставую інфармацыю) ці на суправаджальных вэб-бачынах (калі вядзецца пра іншыя матэрыялы, напрыклад мэдыяфайлы). Зьмены, зробленыя іншымі асобамі, ня будуць прыпісаныя мне.

Гэты дазвол закранае толькі мае выключныя аўтарскія правы, і я пакідаю за сабой права прадпрымаць дзеі супраць скарыстаньня маёй працы з парушэньнем закону — у прыватнасьці, для паклёпаў, зьнявагі гонару й годнасьці, парушэньня правілаў выкарыстаньня гандлёвых марак, парушэньня права на ахову выявы грамадзяніна і да т. п.

Я разумею, што не магу адклікаць дадзены дазвол, і што мая праца можа быць зьмешчаная ў праектах Фонду Вікімэдыя цягам неабмежаванага часу ці быць выдаленай адтуль.

ДАТА, ІМЯ АЎТАРА

У выпадку ліцэнзаваньня выяваў можна выкарыстаць ня толькі ліцэнзіі CC-BY-SA + GFDL, але й іншыя вольныя ліцэнзіі (гл. Вікіпэдыя:Ліцэнзаваньне выяваў, /Дазвол-CC-BY-SA).

У дазволе мусіць быць пэўна пазначана, пра якія матэрыялы ідзе справа. Напрыклад, калі вядзеца пра канкрэтную вэб-бачыну, неабходна пазначыць ейны URL. Калі дазвол даецца на ўсе матэрыялы сайту — пазначце «ўсе матэрыялы, зьмешчаныя на сайце example.com». Калі ж вядзецца пра зьмешчаныя на сайте выявы, — прыкласьці дакладны пералік іхніх URL'аў.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Tags:

запыт Дазволаў На Выкарыстаньне OTRSзапыт Дазволаў На Выкарыстаньне Прыклады дазволаўзапыт Дазволаў На Выкарыстаньне Глядзіце таксамазапыт Дазволаў На Выкарыстаньне Крыніцызапыт Дазволаў На Выкарыстаньне

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ХвояВэб-сайтБацьвіньнеПарнаграфія ў ЗШАТэхасАўстрыяБерасьцейскі раёнМаскоўскі мэтрапалітэнРаманскі стыльМікіта НайдзёнаўЗянон ПазьнякВішнявецкіяЛёнданКалавуравіцкі сельсаветРэчыца (Столінскі раён)Парнафільм у ФранцыіПанамскі каналКаменяломнікакветныяГітараМаларытаХваля ПінскМасевіцкі сельсавет (Пінскі раён)1619Інданэзія1957Усяслаў ЧарадзейМарат МаркаўПрымакі (п’еса)Міхась ЗарэцкіПарнаграфія ў БеларусіЛяхавічыЯкуб ПліхтаЧанстаховаБрус ЛіАдрыяна ЧэлентанаMicrosoft WindowsАндрэй КандрацюкГімн Украінскай ССРРэспубліка СэрбскаяФранцыяКарона Польскага каралеўстваВінцэнт ДмахоўскіСакрат ЯновічХлёдвіг ГогэнлёэАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыКарым Абдул-ДжабарМалакроўеБеларусыГрупавы сэксІталіяВайнаБеларусьКазімер ЛышчынскіКрэтынскі раёнМусульманскі каляндарСэксКалаўротКіеўХойнаўскі сельсаветРым2024Ліпецкая вобласьцьУладзімер ПуцінІндаэўрапейскія мовыГанзаСьцяг БеларусіЛенінградзкая вобласьцьГорнава (Берасьцейская вобласьць)1581РухавікСымболіка БеларусіГлыбокаеПрэспанскае пагадненьнеОле Крыстэнсэн РэмэрВагінальны сэкс🡆 More