Лары Сэнгер

Ло́ўрэнс Марк Сэ́нгер, больш вядомы як Ла́ры Сэ́нгер (па-ангельску: Lawrence Mark «Larry» Sanger; нарадзіўся 16 ліпеня 1968 году) — адзін з заснавальнікаў і галоўны рэдактар Вікіпэдыі ў пэрыяд працы ў кампаніі «Боміс» (па-ангельску: «Bomis»).

Лары Сэнгер
Лоўрэнс Сэнгер (2006)

Біяграфія

Лары Сэнгер нарадзіўся ў горадзе Бэльвэ (штат Вашынгтон), а вырас у Анкорыджы, на поўдні Аляскі. Ён стаў бакаляўрам філязофіі ў Каледжы Рыда ў 1991 годзе. У 2000 годзе Ўнівэрсытэт Агаё прысвоіў яму статус доктара філязофіі. У сваёй навуковай дзейнасьці Сэнгер дасьледаваў праблему мэта-апраўданэняў, яго тэзіснае эсэ звалася «Epistemic Circularity: An Essay on the Problem of Meta-Justification».

З канца красавіка да канца ліпеня 2001 году жыў у Іжэўску.

Вікіпэдыя

У 2000 годзе заснавальнік кампаніі «Боміс» (па-ангельску: «Bomis») Джымі Ўэйлз наняў Лары Сэнгера ў якасьці галоўнага рэдактару для новай вольнай энцыкляпэдыі «Нупэдыя» (па-ангельску: Nupedia). Энцыкляпэдыя складалася навукоўцамі на добраахвотнай аснове, артыкулы энцыкляпэдыі праходзілі экспэртную адзнаку. Таму разьвіцьцё Нупэдыі праходзіла вельмі павольна.

Пасьля знаёмства з канцэпцыяй вікі, Лары Сэнгер прапанаваў Ўэйлзу ўжыць гэтую канцэпцыю да энцыкляпэдыі, каб паскорыць напаўненьне Нупэдыі. Гэта прывяло да стварэньня вэб-сайту Вікіпэдыі, якая першапачаткова задумлялася для папярэдняй распрацоўкі матэрыялаў, якія потым былі бы разьмешчаныя ў Нупэдыі. Так 15 студзеня 2001 году Сэнгер стаў адзіным у гісторыі Вікіпэдыі аплачваным рэдактарам. Ён прапрацаваў у гэтай пасадзе да сваёй адстаўкі 1 сакавіка 2002 году. Афіцыйным чыньнікам адстаўкі было абвешчана скарачэньне штату. Быўшы галоўным рэдактарам Вікіпэдыі, Сэнгер прыдумаў саму назву праекту — «Вікіпэдыя», а таксама сфармуляваў асноўную частку палітыкі, прынцыпаў і правіл Вікіпэдыі і яе супольнасьці.

Пасьля адстаўкі Сэнгера, Ўэйлз стаў адмаўляць ролю Сэнгера як заснавальніка Вікіпэдыі. Ён прызнаваў важнасьць яго заслуг, але сьцьвярджаў, што Сэнгер рабіў усё пад яго строгім кіраўніцтвам і быў усяго толькі найманым працаўніком. Тым ня менш, большасьць энтузіястаў Вікіпэдыі прызнаюць Лары Сэнгера «сазаснавальнікам» Вікіпэдыі разам з Ўэйлзам.

Адстаўка

У сваім разьвітальным лісьце, Лары Сэнгер напісаў, што ня можа больш займацца Вікіпэдыяй нават на добраахвотнай аснове, паколькі ў яго няма для гэтага досыць вольнага часу. Пазьней у сваёй заяве ён дадаў, што «у праекце існавала атрутная сацыяльная і палітычная атмасфэра», зь якой ён ня мог мірыцца. Тым ня менш пасьля звальненьня Сэнгера праект Вікіпэдыі працягнуў свой бурны рост і ўвайшоў у сотню самых папулярных сайтаў Сусьветнага павуціньня. Нупэдыя ж без удзелу Сэнгера спыніла сваё існаваньне ў тым жа 2002 годзе.

У сьнежні 2004 году Лары Сэнгер напісаў для сайту «Kuro5hin» крытычны артыкул. У ім ён заявіў, што хоць «высока ацэньвае вартасьць Вікіпэдыі», і што добра ведае і падтрымлівае «місію і памяркоўную палітыку Вікіпэдыі», але ўсё жа ў праекту маюцца сур’ёзныя праблемы. Сэнгер напісаў, што існуе крызіс даверу да праекту з боку грамадзтва, і што праект злучыў «цяжкіх людзей, тролей і іх натхніцеляў у злаякасную пухліну». Гэтыя праблемы, па меркаваньні Сэнгера, выцякаюць з-за «анты-элітарызму» праекту, яго пагарды да ўсяго элітарнага і адсутнасьці павагі да экспэртаў. Гэты артыкул Лары Сэнгера выклікаў шырокі рэзананс у асяродзьдзі блоггераў і нават у сродках масавай інфармацыі.

Пасьля Вікіпэдыі

Пасьля звальненьня Сэнгер вярнуўся ў сьвет навукі і цяпер выкладае філязофію ва Ўнівэрсытэце Агаё. Сэнгер захоплены эпістэмалёгіяй з акцэнтам на філязофіі XVII стагодзьдзя і этыцы. У вольны час Лары Сэнгер выкладае і сам выконвае на скрыпцы ірляндзкую народную музыку ў гарадах Дэйтане і Калюмбусе ў штаце Агаё.

Сэнгер таксама быў заснавальнікам і галоўным рэдактарам «Агляду навін Y2K ад Сэнгера» (па-ангельску: «Sanger’s Review of Y2K News Reports») для тых, хто чакаў глябальнай катастрофы з наступам 2000 году. Ён таксама кіруе сайтам аб скрыпічных традыцыях Данэголу.

У сьнежні 2005 году стала вядома, што Сэнгер удзельнічае ў стварэньні праекту, альтэрнатыўнага Вікіпэдыі. Па яго словах, новы партал, улучальны ў сябе акрамя іншага энцыкляпэдыю, будзе больш абапірацца на веды экспэртаў. Назва новага парталу — «Лічбавы Сусьвет» (па-ангельску: «Digital Universe»). Для кіраўніцтва новым праектам, Лары Сэнгер ужо заснаваў фірму — «Фонд лічбавага Сусьвету» (па-ангельску: «Digital Universe Foundation»). Для праекту было сабрана 10,5 млн даляраў, і ў студзені 2006 году праект зьявіўся ў Інтэрнэце. Пілётная вэрсія праекту налічае прыблізна 50 парталаў. Некаторыя карыстачы адзначалі, што сыстэма навігацыі гэтай пілётнай вэрсіі — складаная і незразумелая.

У верасьні 2006 Сэнгер абвясьціў аб стварэньні форка Вікіпэдыі — праекце «Citizendium», мэта якога — пазбавіцца ад слабых месцаў Вікіпэдыі. Асноўнае адрозьненьне «Citizendium» складаецца ў адсутнасьці ананімнага рэдагаваньня — каб пачаць працу, кожны аўтар павінен будзе прадставіцца і паведаміць сваё сапраўднае імя.

27 верасьня 2006 году Сэнгер узяў «адпачынак» у «Лічбавым Сусьвеце», каб заснаваць цалкам незалежны фонд «Citizendium». У першым прэс-рэлізе 17 кастрычніка 2006 году Сэнгер заявіў, што гэты фонд «хутка паспрабуе зрушыць Вікіпэдыю зь месца аднаго з асноўных крыніц інфармацыі ў сетцы».

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Лары Сэнгер  Лары Сэнгерсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Лары Сэнгер БіяграфіяЛары Сэнгер Глядзіце таксамаЛары Сэнгер КрыніцыЛары Сэнгер Вонкавыя спасылкіЛары СэнгерАнгельская моваВікіпэдыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Аніта ДаркАнгельшчынаСэрбская моваРоварФрыдрых ШылерСэрыя АСлавамір АдамовічАпавядальны сказРуская моваСэксуальныя пазыцыіПалесьсеАнатоль СербантовічПаліндромЯўген ВалошынНямецка-савецкая вайнаРагачоўВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьСельская гаспадаркаМіхась ЗарэцкіПольшчаВусякіОпсаАлег ЖданЧорная дзіркаКастусь КаліноўскіДыяніз ІлкавічАляксандар ЛукашэнкаФундацыя «Вікімэдыя»ВялейкаМіндоўг (імя)Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікСьвятлана АлексіевічРыекаДзейнікЯнка БрыльДзьвінскНіл ГілевічАлена МаслаДротАндрусь ГорватАзэрбайджанская моваЮрась СьвіркаСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)ПагоняМікола МаляўкаМагіла льва (паэма)Людміла СільноваМенская вобласьцьАпэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі БеларусьФартэпіянаРыфмаЯкуб КоласРусіфікацыя БеларусіСувязь (тэхніка)(486958) 2014 MU69Геаграфічныя каардынатыТыраспальЭротыкаРодныя гоні (1927)Пабуджальны сказЛеў СапегаЭякуляцыяПрыказка🡆 More