Біл Клінтан (па-ангельску: William Jefferson «Bill» Clinton, William Jefferson Blythe III; нарадзіўся 19 жніўня 1946 году) — 42-гі прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі.
14 студзеня 1994 году ў Маскве Біл Клінтан падпісаў з расейскім прэзыдэнтам Барысам Ельцыным і ўкраінскім прэзыдэнтам Леанідам Краўчуком Заяву, што прадугледжвала перадачу ўкраінскай ядзернай зброі на карысьць Расеі. Пры гэтым урад Расеі забавязаўся пакрыць ураду Ўкраіны кошт узбагачанага ўрану ў перададзенай зброі, а ўрады ЗША і Расеі мелі ручацца за бясьпеку Ўкраіны ў якасьці бязьядзернай дзяржавы. 5 сьнежня 1994 году Клінтан падпісаў зь Ельцыным, украінскім прэзыдэнтам Леанідам Кучмам і брытанскім прэм'ерам Джонам Мэйджарам Будапэшцкі мэмарандум, што прадугледжваў павагу тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны. 4 красавіка 2023 году ў інтэрвію «Радыё і тэлебачаньню Ірляндыі» заявіў: «Я адчуваю асабістаю датычнасьць, таму што я прымусіў іх (Украіну) пагадзіцца на адмову ад ядзернай зброі. І ніхто зь іх ня верыць, што Расея пайшла б на гэта (уварваньне), калі б Украіна ўсё яшчэ мела сваю зброю».
Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Біл Клінтан, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.