Гі́лары Дыя́на Ро́дэм Клі́нтан (па-ангельску: Hillary Diane Rodham Clinton); нар. 26 кастрычніка 1947 г. у Чыкага) — амэрыканскі палітык, сэнатар ЗША ад штата Нью-Ёрк з 2001 г. Чалец Дэмакратычнай партыі ЗША. Першая лэдзі ЗША ў 1993—2001 у часы 42-га прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана. Нароўні са сваім асноўным канкурэнтам Баракам Абамай, да канца папярэдняй выбарчай кампаніі да лістапада 2008 году, Гілары прэтэндуе на статус галоўнага кандыдата ў Прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратаў.
Гілары Клінтан | |
Hillary Clinton | |
Дзяржаўны сакратар ЗША | |
---|---|
21 студзеня 2009 — 1 лютага 2013 | |
Прэзыдэнт: | Джордж Ўокер Буш |
Папярэднік: | Кандаліза Райс |
Наступнік: | Джон Кэры |
Сэнатар ад штату Нью-Ёрк | |
3 студзеня 2001 — 21 студзеня 2009 | |
Прэзыдэнт: | Джордж Ўокер Буш |
Папярэднік: | Дэніэл Моніхэн |
Наступнік: | Эндру Куома |
Першая лэдзі ЗША | |
20 студзеня 1993 — 20 студзеня 2001 | |
Прэзыдэнт: | Біл Клінтан |
Папярэднік: | Барбара Буш |
Наступнік: | Лора Буш |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: | 26 кастрычніка 1947 Чыкага, Іліной, ЗША |
Партыя: | Дэмакратычная партыя ЗША |
Сужэнец: | Біл Клінтан |
Дзеці: | Чэлсі Клінтан[d] |
Бацька: | Х'ю Элсуарт Родэм[d] |
Маці: | Дораці Эма Хауэл[d] |
Адукацыя: | Ельскі ўнівэрсытэт |
Узнагароды: | |
Упэўнена выйграўшы пераабраньне ў Сэнат ЗША ў лістападзе 2006 г., Гілары Клінтан лічыцца адным з фаварытаў прэзыдэнцкай кампаніі 2008 г., і ўжо абвясьціла аб сваім удзеле ў ёй. Па меркаваньню шматлікіх, Гілары Клінтан зьяўляецца самой уплывовай гаспадыняй Белага дому ў гісторыі Злучаных Штатаў. Яна амбіцыйная жанчына, добра ўсьведамляючая сваю кампэтэнцыю і сваю значнасьць. Сябры Гілары падкрэсьліваюць яе амбітнасьць і яе энэргічную мэтанакіраванасьць: «Яна ведае, чаго жадае і як гэтага можна дамагчыся». Яе лічаць інтэлігентнай, спакойнай і больш абачлівай у выбары словаў у параўнаньні з мужам. Тыя, хто ведае яе бліжэй, шануюць яе досьціп і пачуцьцё гумару. Яна дзіўна можа пераймаць іншым людзям. Гілары Клінтан незалежная і ў фінансавым сэнсе. У 1990 годзе яе гадавы прыбытак склаў 190 000 даляраў, у 1993 ужо 250 000 даляраў, губэрнатарскі прыбытак яе мужа — 35 000 даляраў у год. Грашыма ў сям’і распараджаецца яна. У яе ёсьць акцыі шэрагу крам «Wal-Mart», канфэкцыйнай фірмы «Ліз Клібарн» і іншых прадпрыемстваў.
Пасьля афіцыйнага пачатку прэзыдэнцкай гонкі ўвосень 2007 году, Гілары зьяўлялася адным з самых вядомых публіцы кандыдатаў на пост прэзыдэнта ЗША і карысталася значнай падтрымкай выбарнікаў-дэмакратаў. Пры падтрымцы свайго мужа Біла Клінтана, а таксама велізарных капіталаўкладаньняў у рэкляму (звыш 5,3 млн даляраў ЗША да студзеня 2008), Гілары займала вядучае месца ў рэйтынгах і апытаньнях выбарнікаў. Аж да лістапада 2007 году за яе былі гатовыя аддаць свой голас 40 % усіх выбарнікаў левага і дэмакратычна-лібэральнага толку. Але сытуацыя рэзка зьмянілася ў канцы 2007 году, калі шматлікія выбарнікі пачалі падазраваць пару і ўсю сыстэму ЗША ў непатызму, мафіёзнаму засільлю вузкага круга буйнага капіталу. У выніку зьезд фракцый у Аёве 3 студзеня 2007 году выявіў жаданьне выбарнікаў бачыць зьмены і новыя асобы ў палітыцы. Гілары набрала ўсяго 29 % галасоў дэмакратаў, саступіўшы Эдвардсу (30 %) і Абаме (38 %). Пасьля гэтага яна вырашыла адначасова зьмякчыць свой тачоны вобраз зімнай і ашчаднай лэдзі на мякчэйшы ў эмацыйным пляне з дапамогай прысутнасьці дачкі, эмацыйных момантаў, дзе ў яе нават выступілі сьлёзы. Тым ня менш, як паказваюць апытаньні сярод жанчын-выбарнікаў большасьць ізноў-ткі падтрымліваюць Абаму (35 %), а не Клінтан (30 %).
На праймэрыз, у пачатку 2008, Гілары ўпэўнена перамагае ў штатах Агаё і Род-Айлэнд Барака Абаму і з малаважнай перавагай у штаце Тэхас, але прайгравае Абаме ў штатах Місысыпі і Вэрмонт.
22 красавіка 2008 году Клінтан атрымлівае важную перамогу на праймэрыз у штаце Пэнсільванія.
Гілары Клінтан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Гілары Клінтан, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.