Будапэшцкі Мэмарандум

Будапэ́шцкі мэмара́ндум — міжнародныя дамовы аб гарантыі бясьпекі ў зьвязку з далучэньнем Беларусі і Ўкраіны да «Дамовы аб непашырэньні ядзернай зброі», падпісаныя ў Будапэшце 5 сьнежня 1994 году паміж Беларусьсю, Украінай, ЗША, Расеяй і Вялікабрытаніяй аб «бязьядзерным статусе» Беларусі і Ўкраіны.

Дамовы ўтрымоўваюць пункты, якія надаюць Беларусі і Ўкраіне гарантыі іх сувэрэнітэту і бясьпекі.

Будапэшцкі мэмарандум
Тып дамовы міжнародная
Падпісаная 5 сьнежня 1994
 ·  месца Будапэшт
Набыла моц з моманту падпісаньня
 ·  умовы наўзамен адмовы ад ядзернага статусу Беларусі і Ўкраіны гарантуе сувэрэнітэт Беларусі і Ўкраіны ад Расеі, ЗША, Вялікабрытаніі
Падпісанты А. Саньнікаў, Л. Кучма, Б. Ельцын, Дж. Мейджар, Б. Клінтан
Бакі Беларусь
Украіна
Расея
Мовы ангельская, беларуская, украінская, расейская
Будапэшцкі Мэмарандум Тэкст у Вікікрыніцах:
uk:Будапештський меморандум

На момант падпіcаньня мэмарандуму Ўкраіна ня мела тэхнічных магчымасцяў абслугоўваць стратэгічную ядзерную зброю і зазнала вялізны міжнародны ціск. У 1993 годзе Ўкраіна падпісала Лісабонскі пратакол да Дагавора аб стратэгічных наступальных ўзбраеньні (СНВ-1).

Дзяржавы-падпісанты

Абавязнасьці

Паводле гэтага Мэмарандуму ЗША, РФ і Вялікабрытанія абавязаліся:

  • паважаць незалежнасьць, сувэрэнітэт і існыя дзяржаўныя граніцы Беларусі і Ўкраіны;
  • устрымлівацца ад пагрозы сілай і яе ўжываньня супраць тэрытарыяльнай цэласнасьці і палітычнай незалежнасьці Беларусі і Ўкраіны; ніякая іх зброя ніколі ня будзе выкарыстоўвацца супраць яе, акрамя мэт самаабароны або якім іншым спосабам у адпаведнасьці з статутам ААН;
  • устрымлівацца ад эканамічнага ціску, накіраванага на тое, каб падпарадкаваць сваім уласным інтарэсам рэалізацыю Беларусьсю і Ўкраінай правоў, уласьцівых іх сувэрэнітэту;
  • дамагацца з боку Рады Бясьпекі ААН неадкладных дзеяньняў з мэтай наданьня дапамогі Беларусі і Ўкраіне, калі яны стануць ахвярай акту агрэсіі або аб’ектам пагрозы агрэсіі з ужываньнем ядзернай зброі;
  • Не ўжываць ядзерную зброю супраць Беларусі і Ўкраіны, акрамя выпадку нападу на іх саміх, іхнія і падапечныя ім тэрыторыі, узброеныя сілы, іхніх саюзьнікаў;
  • Праводзіць кансультацыі ў выпадку ўзьнікненьня сытуацыі, якая закранае датычныя гэтых абавязаньняў пытаньні.

Крытыка

  • У жніўні 2009 году Тарнопальская абласная рада дэпутатаў патрабавала разарваць Будапэшцкі мэмарандум у адказ на словы прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева.
  • У жніўні 2009 году за перагляд Будапэшцкага мэмарандуму выступаў тагачасны прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка. У прыватнасьці, ён заявіў, што неабходна падпісаць двухбаковыя дамовы з краінамі-гарантамі і што паміж Украінай і ЗША такая замова ўжо заключаная.
  • У красавіку 2010 году намесьнік міністра замежных спраў Расеі Сяргей Рабкоў заявіў, што Расея пацьвяджае гарантыі Ўкраіне, зафіксаваныя ў Будапэшцкім мэмарандуме.
  • Па зьяўленьні ахвяраў Эўрамайдану, затрыманьня «ня ўкраінскіх» снайпэраў у Кіеве афіцыйна прызнана дачыненьне спэцслужбы Расейскай Фэдэрацыі ў арганізацыі дэстабілізацыі ва Ўкраіне, якія стралялі ў дзяржаўных службоўцаў МУС Украіны і ў цывільных мітынгоўцаў. Падпісант дадзенай дамовы Расейская Фэдэрацыя адкрыта парушыла Будапэшцкі мэмарандум, і 1 сакавіка 2014 г. стала на шлях ваеннага ўварваньня ў сувэрэнную дзяржаву Ўкраіну, суб’ект міжнароднага права.
  • 4 красавіка 2023 году ў інтэрвію «Радыё і тэлебачаньню Ірляндыі» былы прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан заявіў: «Я адчуваю асабістаю датычнасьць, таму што я прымусіў іх (Украіну) пагадзіцца на адмову ад ядзернай зброі. І ніхто зь іх ня верыць, што Расея пайшла б на гэта (уварваньне), калі б Украіна ўсё яшчэ мела сваю зброю».

Глядзіце таксама

  • Дамова аб непашырэньні ядзернай зброі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Будапэшцкі Мэмарандум Дзяржавы-падпісантыБудапэшцкі Мэмарандум АбавязнасьціБудапэшцкі Мэмарандум КрытыкаБудапэшцкі Мэмарандум Глядзіце таксамаБудапэшцкі Мэмарандум КрыніцыБудапэшцкі Мэмарандум Вонкавыя спасылкіБудапэшцкі МэмарандумБеларусьБудапэштВялікабрытаніяЗШАРасеяСувэрэнітэтУкраіна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў (Ружаны)ДангельРадаўніцаДзеяслоўВолатСьпіс гарадоў БеларусіВэб-сайтІван ШамякінЎэст Гэм ЮнайтэдISO 4217Карлес ПудждэмонДзед ТалашСябарБісэксуальная парнаграфіяПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуВікіЧарнобыльская АЭСЖыве Беларусь! (песьня)ЭтнацыдWordleМажэйка (імя)Саўгут17 красавікаБаер ЛевэркузэнЛетуваАнатоль ІвашчанкаГамэрАлег ЛатышонакМастурбацыяВалянцін АкудовічБеларуская МарсэльезаМукачаваЗлучнікНазоўнікАляксандар КраўцэвічВікіманіяСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікРэкі БеларусіСтаражытнаруская моваСусьветная арганізацыя здароўяIBM1947БайкаЭйсімонтБраціславаСтральба з лукаАдвечным шляхамГалюцынацыяMozilla FirefoxСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіУсебеларускі народны сходmrwlqНавум ГальпяровічБабёрКубаСлуцак (футбольны клюб)Канстытуцыя БаўгарыіКрыстыян ГюйгэнсАнатоль СысЈЭйтмінTUT.BYГедаЛеў Талстой🡆 More