Вузел Баранавічы: радыётэхнічны вузел у Беларусі

«Баранавічы» — асобны радыётэхнічны вузел войскаў Расеі ў Беларусі, які запрацаваў у кастрычніку 2003 году пад пасёлкам Азярэччам Клецкага раёну (Менская вобласьць).

«Баранавічы»
Вузел Баранавічы: Антэны, Мінуўшчына, Пратэсты
2015 год
Зьяўляецца часткай Сыстэма папярэджаньня пра ракетны напад
Месцазнаходжаньне Азярэчча (Клецкі раён, Менская вобласьць)
Тып радыёвузел
Пабудаваны 1997—2002 гады
Будаўнік «Граніт»(ru) (Масква)
Час выкарыстаньня зь 2003 году
Стан дзейны
Уласьнік Касьмічныя войскі Расеі
Гарнізон 2000 вайскоўцаў (2022 год)
Былыя кіраўнікі А.Н. Філіпаў (1995 год)
Падзеі вучэньні «Захад-2017»
Каардынаты 52° пн. ш. 26° у. д. / 52° пн. ш. 26° у. д. / 52; 26 26° у. д. / 52° пн. ш. 26° у. д. / 52; 26
«Баранавічы» на мапе Беларусі
«Баранавічы»
«Баранавічы»
«Баранавічы»

Вайсковая часьць 03522. Улучаў радар 70М6 «Волга» расейскай сыстэмы папярэджаньня пра ракетны напад (СПРН), які быў здольны знаходзіць паветраныя мэты на адлегласьці да 4800 км. Пры гэтым, радар выяўляў меншыя мэты з эфэктыўнай плошчай расьсейваньня 0,1 кв.м на адлегласьці да 2000 км. Сэктар адказнасьці РЛС «Волга» складаў 120 градусаў па азымуце. Паводле Пагадненьня 1995 году, урад Расеі атрымаў у карыстаньне радыёвузел на 25 гадоў з магчымасьцю наступнага працягу арэнды пры адсутнасьці пярэчаньня. Радыёлякацыйная станцыя (РЛС) «Волга» дэцымэтровага дыяпазону прызначалася для сачэньня за пускамі балістычных ракетаў з падлодак АПАД на поўначы Атлянтычнага акіяну і ў Нарвэскім моры. Таксама РЛС уваходзіла ў Адзіную рэгіянальную сыстэму супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расеі. На 2017 год РЛС «Волга» спажывала 50 мэгават электраэнэргіі і складалася з больш як 4000 модуляў. Колькасьць пэрсаналу самой РЛС складала каля 600 расейскіх вайскоўцаў. Яшчэ каля 200 грамадзянаў Беларусі прыцягвалі да абслугоўваньня збудаваньняў, якія забесьпячвалі дзейнасьць вузла «Баранавічы».

Антэны

Перадавальная і прыёмная антэны РЛС «Волга» былі разьнесеныя на 3 км для разьвязкі. Перадавальная антэна ўяўяла сабой актыўныя фазаваныя антэнныя краты з выкарыстаньнем фазакруцільнікаў для безупыннага зьмяненьня фазы і частасьці выпраменьвальнага сыгналу, каб сканаваць падчас выпраменьваньня. Краты выканалі са сьпіральных выпраменьвальнікаў з магчымасьцю сканаваць на 60 градусаў па куце месца. Раскрыцьцё перадавальнай антэны складала 36х20 кв.м, а прыёмнай — 36х36 кв.м.

Мінуўшчына

У 1981 годзе Навукова-дасьледчы інстытут далёкай сувязі(ru) (Масква) пачаў распрацоўку РЛС «Волга», якую ў 1984 годзе вырашылі разьмясьціць на ўсход ад Баранавічаў у Беларускай ССР. У 1986 годзе ў Клецкім раёне Беларускай ССР пачалі будоўлю радыёлякацыйнай станцыі (РЛС) «Волга» для прыкрыцьця разрываў у радыёлякацыйным полі РЛС «Дар'ял». РЛС «Волга» прызначалася для адсочваньня балістычных ракетаў у Заходняй Эўропе, Паўночнай Атлянтыцы і Нарвэскім моры. Пры канцы 1980-х гадоў будоўлю спынілі.

6 студзеня 1995 году ў Менску ўрады Беларусі і Расеі заключылі Пагадненьне «Аб парадку завяршэньня будаўніцтва, выкарыстаньня і ўтрыманьня вузла Баранавічы сыстэмы папярэджаньня аб ракетным нападзе». Пры гэтым, Пагадненьне падпісалі «ў 2-х асобніках, кожны на расейскай і беларускай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую моц». Паводле Пагадненьня, у расейскае карыстаньне на 25 гадоў перадалі зямельную дзялянку і нерухомасьць вузла «Баранавічы» з правам выкарыстаньня беларускіх каналаў сувязі. 7 чэрвеня 1996 году Пагадненьне пра разьмяшчэньне расейскай РЛС «Волга» набыло моц для Беларусі, таму мела дзейнічаць да 7 чэрвеня 2021 году. У 1996 годзе ўрады Беларусі і Расеі заключылі пагадненьне аб ўзаемным дараваньні даўгоў, паводле якога выбачалася запазычанасьць Расеі за вываз зь Беларусі радыёактыўных рэчываў у балістычных ракетах і за карыстаньне вайсковымі аб'ектамі ў Беларусі. Ураду Беларусі сьпісалі запазычанасьць у памеры каля 900 млн даляраў за прыродны газ з 1991 году. У 1997 годзе будаўніцтва вузла «Баранавічы» з РЛС «Волга» каля пасёлка Азярэчча Клецкага раёну (Менская вобласьць) аднавілі. РЛС месьцілася за 48 км на паўднёвы ўсход ад Баранавічаў і за 8 км на паўночны ўсход ад Ганцавічаў (Берасьцейская вобласьць).

20 сьнежня 2002 году камандзір Касьмічных войскаў Расеі Анатоль Пярмінаў узяў удзел у пастаноўцы на досьледна-баявое дзяжурства Вузла папярэджаньня пра ракетны напад «Баранавічы». Радыёлякацыйная станцыя (РЛС) на паўночны ўсход ад Ганцавічаў, прызначаная для сачэньня за балістычнымі ракетамі і касьмічнымі аб’ектамі, замяніла сабой адпаведную РЛС у Скрундзе на захадзе Латвіі. Пры гэтым, падчас працы РЛС месьцічы Скрунды скардзіліся на пагаршэньня здароўя ў выніку радыёвыпраменьваньня ад лякатараў. 2 кастрычніка 2003 году расейская РЛС «Волга» заступіла на баявое дзяжурства. 18 лютага 2004 году «Газпрам» спыніў пастаўку прыроднага газу ў Беларусь. У адказ праз 2 тыдні А. Лукашэнка даручыў Міністэрству абароны Беларусі выставіць рахунак ураду Расеі за радыёлякатар у Клецкім раёне (Менская вобласьць), бо падстанцыю вузла «Баранавічы» сілкавалі празь лінію Слуцак–Машукі (Клецкі раён) напругай 110 кілявольт. Ракетныя войскі стратэгічнага прызначэньня Расеі плацілі «Белэнэрга» за электрасілкаваньне паводле расцэнак для прадпрыемстваў Беларусі. Побач з радыёлякацыйнай станцыяй жыло каля 800 расейскіх паўналетніх грамадзянаў. 9 сакавіка 2004 году намесьнік расейскай вайсковай часьці Сяргей Смаленскі паведаміў, што запазычанасьць за электраэнэргію пагасілі пасьля папярэджаньня.

18 студзеня 2006 году прадстаўнікі кіраўніцтва вузлом «Баранавічы» паведамілі, што паводле 5-га артыкула міжурадавага Пагадненьня 1995 году, на РЛС можа служыць да 1200 вайскоўцаў. Сярод іх на той час налічвалася 250 жаўнераў тэрміновай службы. РЛС «Волга» выяўляла пускі балістычных ракетаў з такіх заходнееэўрапейскіх краінаў, як Брытанія, Нямеччына і Францыя. У абмен на дзейнасьць гэтай РЛС Узброеныя сілы Беларусі атрымалі права праводзіць вучэньні супрацьпаветранай абароны з баявымі пускамі ракетаў на расейскіх палігонах. На студзень 2008 году ў вайсковым мястэчку «Клецак-2» пры РЛС «Волга», якое займала дзялянку плошчай 2 кв.км, працавала каля 2000 расейскіх вайскоўцаў. Тым часам, узамен беларускія войскі штогод карысталіся расейскім ракетным палігонам Ашулук у Астраханскай вобласьці паводле 4-га артыкула Пагадненьня 1995 году.

У верасьні 2017 году вайскоўцы 474-га асобнага радыётэхнічнага вузла «Баранавічы» ў пасёлку Азярэчча Клецкага раёну бралі непасрэдны ўдзел у беларуска-расейскіх вучэньнях «Захад-2017». 20 кастрычніка 2021 году ў Маскве (Расея) міністры абароны Беларусі і Расеі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу падпісалі міжурадавы Пратакол аб працягу тэрміну дзеяньня Пагадненьня «Аб парадку завяршэньня будаўніцтва, выкарыстаньня і ўтрыманьня вузла Баранавічы...» на наступныя 25 гадоў «з даты заканчэньня яго першапачатковага тэрміну». У выніку тэрмін дзеяньня Пагадненьня працягнулі да 7 чэрвеня 2046 году.

Пратэсты

2 жніўня 2004 году маладзёны з Партыі БНФ распачалі экалягічна-патрыятычны марш празь вёскі Клецкага раёну (Менская вобласьць) з расьцяжкай «РЛС — пагроза Беларусі». Арганізатар маршу Павал Батуеў заявіў пра заклапочанасьць мясцовага насельніцтва: «Шмат хто скардзіўся, што ў іх ёсьць праблемы з тэлевізіяй, яны кепска сябе адчуваюць. Абсалютная большасьць людзей успрымае гэта нэгатыўна». 3 жніўня мясцовая міліцыя даставіла 10 затрыманых удзельнікаў маршу ў Клецкі раённы аддзел унутраных справаў. У выніку Павал Батуеў атрымаў позву ў Суд Клецкага раёну на 9 чэрвеня за парушэньне Закону 1997 году «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь». Пагатоў, 6 непаўнагадовых удзельнікаў маршу змусілі вярнуцца дамоў. Мясцовыя вяскоўцы сталі згадваць пра электрамагнітнае выпраменьваньне ад расейскай радыёлякацыйнай станцыі «Волга». Разам з тым, у сувязі з разбудовай РЛС на будоўлю мясцовага клюбу, санітарнай часткі і школы нанялі 500 мясцовых жыхароў за месячны заробак у 200 даляраў. Пасьля вызваленьня ўдзельнікі маршу працягнулі шэсьце ў бок Ганцавіцкага раёну. 4 жніўня ўдзельнік маршу Юрась Зянковіч (нар. 1977), які быў дэпутатам Менскага раённага Савету дэпутатаў, паведаміў, што ўвечары іх затрымалі 20 расейскіх вайскоўцаў на чале з палкоўнікам, калі група моладзі спынілася ў 500 мэтрах ад вайсковай РЛС «Волга» на мяжы Клецкага і Ганцавіцкага раёнаў. Пазьней маладзёны працягнулі шэсьце ў Ганцавіцкім раёне (Берасьцейская вобласьць), якое скончылі 6 жніўня. Засталося 12 паўнагадовых удзельнікаў шэсьця, якія працягвалі раздаваць мясцовым жыхарам улёткі пра шкоду РЛС для здароўя.

10 жніўня 2005 году сябры Партыі БНФ распачалі шэсьце ад Клецку да Ганцавічаў пад назвай «Расейская радыёлякацыйная станцыя — пагроза для Беларусі». Да шэсьця далучыліся маладзёны з Бабруйску (Магілёўская вобласьць), Вялейкі, Менску і Салігорску (Менская вобласьць). Падчас шэсьця мясцовым жыхарам раздавалі ўлёткі пра школу РЛС «Волга» для здароўя. У красавіку 2013 году ў Клецку Моладзь Беларускага народнага фронту зладзіла шэсьце супраць разьмяшчэньня ў Клецкім раёне расейскай РЛС «Волга». Каля 10 удзельнікаў шэсьця затрымалі за раздачу ўлётак месьцічам. Начальнік Клецкага РАУС адпусьціў затрыманых, але пазьней у Клецкім раёне каля РЛС «Волга» іх затрымаў расейскі палкоўнік.

1 сьнежня 2019 году старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, старшыня партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» Станіслаў Шушкевіч, намесьнік старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Юры Беленькі, сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец, сустаршыня Руху «Разам» Алена Талстая, в.а. старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікола Казлоў і старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла падпісалі Віленскі мэмарандум «Аб пагрозе незалежнасьці Беларусі». У Віленскім мэмарандуме кіраўніцы і кіраўнікі 7 беларускіх грамадзкіх аб'яднаньняў заклікалі «дэмакратычныя дзяржавы сьвету, у тым ліку тыя, што падпісвалі Будапэшцкі мэмарандум, а таксама Эўрапейскі Зьвяз асудзіць любыя спробы Расейскай Фэдэрацыі абмежаваць сувэрэнітэт Беларусі, выкарыстоўваючы адсутнасьць у Беларусі дэмакратычна выбранай улады, а таксама выступіць з ініцыятывай гарантыяў незалежнасьці Беларусі на міжнародна-праўнай аснове». 21 сьнежня 2019 году Сойм партыі БНФ ухваліў Рэзалюцыю ў падтрымку Віленскага мэмарандуму. У Рэзалюцыі ў якасьці 1-га замежнапалітычнага кроку дзеля прадухіленьня замахаў Расеі на сувэрэнітэт Беларусі неабходным называўся «вывад з тэрыторыі Беларусі вайсковых аб’ектаў Расеі, чый тэрмін арэнды згодна з дамовамі сканчваецца 7 чэрвеня 2021 году: 43-і вузел сувязі «Вялейка» (радыёстанцыя «Антэй») і радыёлякацыйная станцыя «Волга» (вузел «Баранавічы»)».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вузел Баранавічы АнтэныВузел Баранавічы МінуўшчынаВузел Баранавічы ПратэстыВузел Баранавічы КрыніцыВузел Баранавічы Вонкавыя спасылкіВузел БаранавічыАзярэччаБеларусьКасьмічныя войскі РасеіРасея

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ДзеяслоўБеларусыВайшнорыяСлонімская гарадзкая арганізацыя БНФЧырвона-зялёны сьцягБухарэстФранцуская моваЖыве Беларусь!ЎБраты Маркс916ПрадпрымальніцтваСамасейЯргРадаўніцаВялікае Княства ЛітоўскаеMozilla FirefoxМадзі ЎотэрзТратылавы эквівалентПастава на каленяхБясхвостыяУладзімер КараткевічВугорская рэвалюцыя 1956 годуПраская вяснаВыканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьездуШтучны інтэлектMazda.comГергардЭтнічная тэрыторыя беларусаўВалодзькаўскі сельсавет (Докшыцкі раён)Нямеччына1200Вэб-сайтКімантЯшчаркіАдам МіцкевічЛёнік ТарасэвічГрамадзкая думкаКойданаўПошасьць.neПадвойнае пранікненьнеКропляВятрак (млын)640Канстантын ЕльскіВольныя матэрыялыБіскупПятрусь БроўкаСутартД’Артаньян і тры мушкетэрыШырмерЯрданіяПадарожжы ГулівэраISO 3166-1BBC8 сакавікаАліўкавы алейСлуцкі збройны чынАльхоўкаЮры Алелькавіч (1559—1586)АргульПерабудоваВялікі Бор (Хвойніцкі раён)Facebook🡆 More