Тарнопальская Вобласьць: вобласьць Украіны

Тарно́пальская во́бласьць (па-ўкраінску: Терн́опільська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Ўкраіны.

Плошча вобласьці складае 13,823 тыс. км². Насельніцтва — 1,112 млн чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Тарнопаль.

Тарнопальская вобласьць
Тернопільська область
Тарнопальская Вобласьць: Геаграфічныя зьвесткі, Гісторыя, Насельніцтва
Герб
Тарнопальская Вобласьць: Геаграфічныя зьвесткі, Гісторыя, Насельніцтва

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Тарнопаль
Улучае 17 раёнаў
Найбольшы горад Тарнопаль
Іншыя буйныя гарады Чарткоў, Крэменец, Беражаны
Дата ўтварэньня 4 сьнежня 1939 року
Губэрнатар Алег Сірацюк
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2006)
1,112 млн (2,37%, 4-е месца)
Шчыльнасьць 118,04 чал./км²
Нацыянальны склад украінцы — 97,8%, расейцы — 1,2%, палякі — 0,3%
Плошча 13,823 тыс. км² (3,61%)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · найніжэйшы пункт

 443 м
 116 м
Шырата ад 50°13' пн.ш. да 48°31' пн.ш.
Даўгата ад 24°42' у.д. да 26°24' у.д.
Месцазнаходжаньне
Тарнопальская вобласьць на мапе
Мапа {{{Назва ў родным склоне}}}
Тарнопальская вобласьць, мапа
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Код ISO 3166-2 UA-61
Тэлефонны код +38 035
Паштовыя індэксы 46xxx, 47xxx, 48xxx
Інтэрнэт-дамэн ternopil.ua; te.ua
Код аўтам. нумароў ВО
Афіцыйны сайт
Тарнопальская Вобласьць: Геаграфічныя зьвесткі, Гісторыя, Насельніцтва   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфічныя зьвесткі

Месцазнаходжаньне

Мяжуе зь Львоўскай на захадзе, Ровенскай вобласьцю на поўначы, Хмяльніцкай на ўсходзе, Івана-Франкоўскай і Чарнавіцкай абласьцямі на поўдні.

Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень — 195 км, з захаду на ўсход — 129 км.

Клімат

Клімат умерана кантынэнтальны зь цёплым вільготным летам і мяккай зімой. Сярэдняя тэмпэратура паветра ў студзені — 5 °C, у ліпені — +19 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 520—600 мм

Рэльеф

Тарнопальская вобласьць займае заходнюю частку Падольскага ўзвышша. Яе рэльеф — раўнінны. Паверхня вобласьці мае нахіл з поўначы на поўдзень. Рэшта яе тэрыторыі нахіленая ў паўночна-ўсходнім кірунку. На поўначы вобласьці знаходзяцца Крамянецкія горы (вышыні да 408 м), на крайнім паўднёвым захадзе — Апольле (вышыні 360—400 м).

Водныя аб’екты

Па тэрыторыі вобласьці цякуць 120 рэчак, даўжынёй звыш 10 км кожная. Яны адносяцца да басэйнаў Днястра (Залатая Ліпа, Карапец, Стрыпа, Джурын, Серат, Нічлава, Збруч, Гнілая, Тайна) і Прыпяці (Гарынь, Гарынька, Іква, Жэрдзя, Жырак). Днестар цячэ на поўдні на мяжы з Івана-Франкоўскай і Чарнавіцкай абласьцямі. На тэрыторыі вобласьці каля 270 сажалак і вадасховішчаў.

Гісторыя

Тарнопальская вобласьць была ўтвораная 4 сьнежня 1939 году ў межах УССР. Да 9 жніўня 1944 году мела афіцыйную назву Тарнопальская вобласьць (цэнтар — места Тарнопаль).

Насельніцтва

Тарнопальская вобласьць мае практычна монаэтнічны склад насельніцтва — 97,8% насельніцтва вобласьці складаюць украінцы. Таксама ёсьць расейцы (1,2%) і палякі (0,3%).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Вобласьць налічвае 17 адміністрацыйна-тэрытарыяльных раёнаў, 18 местаў, зь якіх 4 — абласнога значэньня, 17 мястэчак, 1 пасёлак, 1022 вёсак.

Месты

Абласнога значэньня

Раённага значэньня

Tags:

Тарнопальская Вобласьць Геаграфічныя зьвесткіТарнопальская Вобласьць ГісторыяТарнопальская Вобласьць НасельніцтваТарнопальская Вобласьць Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелТарнопальская Вобласьць2006МестаТарнопальУкраінаУкраінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Расейска-ўкраінская вайнаСамасейБеларуская АЭСЮры ГумянюкРуская моваБраніслаў ТарашкевічШвайцарыяКірыл КоктышАзэрбайджанская моваАляксей БелыАляксандар МакедонскіЧасПрыметнікЛеў СапегаПарнафільмМіжнародны жаночы дзеньАлесь КажадубАпэрацыйная сыстэмаРод (біялёгія)ВалошкаАркадзь КуляшоўСусьветнае павуціньнеІван МележПрыпяцьПабуджальны сказКанадаКартагенЗьмітрок БядуляМарат МаркаўВікісховішчаАдзёрГалоўная старонкаУладзімер ДубоўкаАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіПошукавая аптымізацыяМіраслаў ЛазоўскіГісторыя МенскуСпакусьнікіУ краіне райскай птушкіПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуПрыказкаЗносіныЯгайлаЯблыкМаршы недармаедаўБеларуская моваМастацтваСлавамір МрожакЖанчына зьверхуКаханьне без пранікненьняБеларускае ПалесьсеОда салаўюСырыйскі КурдыстанГрамадзянінЮры СабалеўскіПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 году1980Расейская моваСпадчына (верш)Арсень СкапецЛіцьвіныЗдароўеНаркотык16 красавікаВэб-сэрвэрАлесь Жук1467Парнаграфія ў Чэхіі🡆 More