Івана-Франкоўская Вобласьць

Іва́на-Франко́ўская во́бласьць (па-ўкраінску: Іва́но-Франкі́вська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне.

Плошча вобласьці складае 13,928 тыс. км². Насельніцтва — 1 406,1 тыс. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Івана-Франкоўск (колішні Станіславаў — да 1962 року).

Івана-Франкоўская вобласьць
Івано-Франківська область
Івана-Франкоўская Вобласьць
Герб
Івана-Франкоўская Вобласьць

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус вобласьць
Уваходзіць у Украіна
Адміністрацыйны цэнтар Івана-Франкоўск
Улучае 14 раёнаў
Найбольшы горад Івана-Франкоўск
Іншыя буйныя гарады Калуш, Каламыя
Дата ўтварэньня 4 сьнежня 1939 року
Губэрнатар Андрэй Трацэнка
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2006)
1 406,1 тыс. (2,96%, 12-е месца)
Шчыльнасьць 99,72 чал./км²
Плошча 13,928 тыс. км² (2,3%)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · сярэдняя вышыня

 2061 м
 2061 м
Месцазнаходжаньне
Івана-Франкоўская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Код ISO 3166-2 UA-26
Тэлефонны код +38 034
Паштовыя індэксы 76xxx, 77xxx, 78xxx
Інтэрнэт-дамэн ivano-frankivsk.ua; if.ua
Код аўтам. нумароў AT
Афіцыйны сайт
Івана-Франкоўская Вобласьць   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфічныя зьвесткі

Месцазнаходжаньне

Разьмешчаная на паўночным захадзе Ўкраіны.

На паўночным захадзе мяжуе з Львоўскай, на паўднёвым захадзе — з Закарпацкай, на паўночным усходзе — з Чарнавіцкай, на поўдні — з Тарнопальскай абласьцямі Ўкраіны. На поўдні вобласьці праходзіць дзяржаўная мяжа з Румыніяй.

Клімат

Клімат умерана кантынэнтальны. У Паднястроўі ды Прыкарпацьці зіма даволі мяккая (сярэдняя тэмпэратура студзеня −5,5 — −4 °C), лета цёплае (ліпень +18 — +19 С). Ападкаў 500—800 мм у рок. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду да 210—215 дзён. У Карпатах клімат больш суровы й вільготны ды моцна зьмяняецца з вышынёй; сярэдняя тэмпэратура студзеня −9 — -6 °C, ліпеня +6 — +17 °C; колькасьць ападкаў ад 800 да 1400 мм і больш. Вэгетацыйны пэрыяд — 90 дзён.

Рэльеф

Вобласьць разьмешчаная на сутоках Ўсходне-Эўрапейскай раўніны і Карпатаў. Паводле характару рэльефу тэрыторыя вобласьці падзяляецца на 3 часткі: раўнінную, лесастэпавую — Паднястроўе; сярэднюю прадгорную — Прыкарпацьце; паўднёва-заходнюю горную — Карпаты, якая займае амаль палову тэрыторыі вобласьці. На паўночна-ўсходняй яе ўскраіне ляжаць раўніны Аполья й Пакуцьця.

У Чарнагорскім храбты Карпатаў знаходзіцца найвышэйшая гара Ўкраіны — Гавэрла (2061 м).

Глебавы покрыў зьмяняецца з вышынёй. На раўнінах пераважаюць шэрыя лясныя ападзоленыя глебы ды чарназёмы ападзоленыя, у прадгор’ях — дзярнова-падзолістыя глебы, у горах — бурыя горна-лясныя разнастайнай ступені ападзоленасьці дзярнова-буразёмныя ды горна-лугавыя дзярновыя й тарфяныя.

Карысныя выкапні

На тэрыторыі вобласьці знаходзіцца Калуска-Гарыскае радовішча калійных соляў.

Водныя аб'екты

Галоўныя рэкі — Днестар (з прытокамі Гнілая Ліпа, Ломніца, Быстрыца) і Прут (з асноўным прытокам Чарамош). Для рэгіёна характэрна разводзьдзе ўвясну ды дажджавыя паводкі ўлетку. Рэкі выкарыстоўваюць як крыніцы гідраэнэргі ды для лесасплаву.

Гісторыя

З даўніх часоў землі, што супольна падзялілі Івана-Франкоўская, Львоўская ды Тарнопальская вобласьці маюць гістарычную назву — Галічына. Насельнікі гэтага края вядомыя сваім высокім узроўнем патрыятызму, нацыянальнай сьвядомасьцю, прагай да волі. Незалежнасьць Украіны 1990—1991 рр. была здабытая не ў апошнюю чаргу дзякуючы масавым дзеяньням і высокай арганізаванасьці галічанаў.

Івана-Франкоўшчына зьяўляецца бацькаўшынай асьпяваных у Слове пра паход Ігараў князя Яраслава Асмамысла і княгіні Яраслаўны, дзяўчыны-патрыёткі з Рагаціна, што ўваёшла ў гісторыю пад імём Раксаланы і як жонка султана адыграла значную ролю ў палітычным жыцьці Турэччыны XVI ст.

Пасьля распаду Аўстра-Вугоршчыны ў 1918 року была ўтвораная Заходне-Ўкраінская Народная Рэспубліка, а Станіславаў цягам студзеня-траўня 1919 року быў яе сталіцай. У гэтым року тут пабывалі такія значныя ўкраінскія дзеячы, як: М.Грушэўскі, У.Вінічэнка, С.Пэтлюра, Я.Канавалець.

Івана-Франокўская вобласьць (Станіслаўская вобласьць) была ўтвораная 4 сьнежня 1939 року ў межах УССР.

Адміністрацыйны падзел

Вобласьць налічвае 14 адміністрацыйных раёнаў, 15 местаў, зь якіх 5 — абласнога значэньня, 24 мястэчкі, 745 вёсак.

Месты

Абласнога значэньня

Раённага значэньня

Вонкавыя спасылкі

Івана-Франкоўская Вобласьць  Івана-Франкоўская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Івана-Франкоўская Вобласьць Геаграфічныя зьвесткіІвана-Франкоўская Вобласьць ГісторыяІвана-Франкоўская Вобласьць Адміністрацыйны падзелІвана-Франкоўская Вобласьць Вонкавыя спасылкіІвана-Франкоўская Вобласьць19622006Івана-ФранкоўскМестаРок (год)СтаніславаўУкраінаУкраінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ігар ЛосікДотык пісі рукоюУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціМарт (імя)Барусія ДортмундISO 3166Аляксей БацюкоўАлесь ДуброўскіСудаБісэксуальная парнаграфіяГісторыя МенскуУладзімер ТарасевічЧарнобыльская катастрофа17 красавікаСельская гаспадарка БеларусіМураўёўкіMelbetАўгуст МоцныГалаўны мозагІнданэзіяЖыгімонт АўгустВартавыя ісламскай рэвалюцыіЮры ГумянюкТэхналёгіяДаўгерд (імя)Сьпіс карцін Фэрдынанда РушчыцаЛітваКонрадЛямбардЮры БеленькіАзіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супрацаПалітыкВойска Рымскай імпэрыіQ AwardsКадзіла сармацкаеЯндаБярозаўкаАндрэй ДынькоЗьміцерМэдаль Францішка СкарыныЭнэргіяВіктар МарціновічHTMLСоня садоваяМараторыйБыў. Ёсьць. БудуTrueTypeЭлектронная поштаДзесяцідзённая вайнаЖамойцьМаксім ГарэцкіКарл Фрыдрых ГаўсДзеяслоў (часопіс)БанкруцтваСайгаМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніВасіль ІгнаценкаПацук шэрыВольныя матэрыялыАляксандар ЦішкевічАлесь СавіцкіДзейнікЧорны сьпіс ЭўразьвязуЯўгенія ЯнішчыцВікіпэдыяРадаўніцаБеларускі нацыяналізмГімн Беларускай ССРМястэчкаПадатакРадзімічыНаваполацакНью-Ёрк🡆 More