Бярдзя́нск (па-ўкраінску: Бердянськ) — места ў Запароскай вобласьці Ўкраіны на беразе Азоўскага мора. Цэнтар аднайменных грамады і раёну. Знаходзіцца за 200 км ад абласнога цэнтру. Плошча — 24,99 км², насельніцтва 109 187 чал. (1 студзеня 2020).
Бярдзянск | |||||
укр. Бердянськ | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1827 | ||||
Горад з: | 1835 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Запароская | ||||
Раён: | Бярдзянскі | ||||
Тэрытарыяльная грамада: | Бярдзянская | ||||
Мэр: | Валерый Баранаў[d] | ||||
Плошча: | 24,99 км² | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 109 187 чал. (2020) | ||||
шчыльнасьць: | 4369,23 чал./км² (2020) | ||||
нацыянальны склад: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380-6153 | ||||
Паштовыя індэксы: | 71100—71127 | ||||
КОАТУУ: | 2310400000 | ||||
Нумарны знак: | AP, КР / 08 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 46°45′20″ пн. ш. 36°47′20″ у. д. / 46.75556° пн. ш. 36.78889° у. д. 36°47′20″ у. д. / 46.75556° пн. ш. 36.78889° у. д. | ||||
Бярдзянск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://bmr.gov.ua/ |
Заснаванае ў 1827 року на месцы казацкіх і рыбацкіх паселішчаў, у 1835 року атрымала статус места. Першыя пасяленцы — запароскія казакі.
Вакольныя ліманы месьцяць унікальныя гаючыя гразі. Марскі, кліматычны і гразевы курорт.
Пасьля заснаваньня ў XVI стагодзьдзі паселішча мела назву Нованагайск (ад нагайцаў, што жылі тут на той час). Сучасную назву Бярдзянск атрымаў ад ракі Бэрды (ад нагайскага бэрды — «дадзены богам», «багаты»). З 17 ліпеня 1939 да 26 чэрвеня 1958 року места мела назву Асіпенка ў гонар савецкай лётчыцы Паліны Асіпенкі.
У сярэдзіне XVI стагодзьдзя тут зьявіліся казачыя і рыбацкія паселішчы. У 1673 року запароскія ды азоўскія казакі заснавалі фарпост і паселішча Запароскай Сечы; займаліся земляробствам, рыбалоўляй, жывёлагадоўляй, пчалярствам.
У 1835 Бярдзянск атрымаў статус места.
Быў павятовым цэнтрам Таўрыйскай акругі Украінскай дзяржавы (1918), Бярдзянскага павету Таўрыйскай губэрні (да 1920-х), акружным цэнтрам УССР (1921—1922), адгэтуль — раённы цэнтар.
Падчас Галадамору 1932—1933 рокаў памерла ня менш як 1770 жыхароў места.
7 кастрычніка 1941 року Бярдзянск акупаваны войскамі нацысцкай Нямеччыны, стаў адміністрацыйным цэнтрам Бярдзянскай акругі. 17 верасьня 1943 року адваяваны Чырвонай арміяй.
27 лютага 2022 року акупаваны расейцамі падчас нападу на Ўкраіну.
Месца разьмешчанае на схіле Ўкраінскага крышталічнага шчыту. Характэрны раўнінны ляндшафт, прадстаўлены Прыазоўскай раўнінай, а таксама сучаснай тэрасай Азоўскага мора і Бярдзянскай пярэспай.
На тэрыторыі Бярдзянску знаходзяцца аб’екты прыродна-запаведнага фонду: дзяржаўны ляндшафтны заказьнік «Абалона ракі Бэрда» плошчаю 564 га і ляндшафтны заказьнік мясцовага значэньня «Агаловак Бярдзянскай пярэспы» плошчай 215 га.
Клімат блізкі да ўмеранага, з трывалым сухім, сьпякотным, зь вялікай колькасьцю сонечных дзён летам, і кароткай, маласьнежнай, мяккай, з частымі адлігамі зімой. Сярэднегадавая тэмпэратура паветра зьмяняецца ад 8,0°С да 11,7°С, у сярэднім за шматгадовы пэрыяд яна складае 9,8°С. Ліпень — найцяплейшы месяц з тэмпэратурай ≈23,1 °C, студзень — найхаладнейшы з тэмпэратураю ≈ −2,9 °C.
Паводле колькасьці атмасфэрных ападкаў Бярдзянск уваходзіць да зоны зь недастатнім увільгатненьнем. Сярэднегадавая сума ападкаў у рэгіёне складае 467 мм. Пераважна вятры ўсходніх і паўднёва-ўсходніх румбаў, паўторвальнасьць якіх складае 40—50 %.
Замярзаньне вады адбываецца пазьней, ніж на іншых узьбярэжжах Азоўскага мора і прыпадае на пачатак студзеня. Лядовае покрыва трымаецца да сярэдзіны сакавіка. Колькасьць сонечных дзён на год складае ў сярэднім 179 дзён.
1838 | 1873 | 1897 | 1913 | 1920 | 1939 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2015 | 2020 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
3200 | 20 800 | 26 500 | 35 000 | 37 000 | 51 700 | 65 249 | 100 133 | 122 109 | 132 644 | 121 692 | 115 000 | 109 187 |
Народ | 1897 | 1979 (%) | 1989 (%) | 2001 | ||
---|---|---|---|---|---|---|
(асобаў) | (%) | (асобаў) | (%) | |||
украінцы | 4 115 | 15,53 | 46,5 | 48,4 | 65 612 | 56,4 |
расейцы | 17 502 | 66,06 | 46,5 | 45 | 43 480 | 37,38 |
жыды | 2 771 | 10,46 | 0,5 | 0,3 | ||
баўгары | 130 | 0,5 | 4,2 | 3,9 | 3 942 | 3,39 |
палякі | 105 | 0,4 | ||||
немцы | 733 | 2,77 | ||||
крымскія татары | 290 | 1,1 | 192 | 0,17 | ||
грэкі | 418 | 1,58 | 309 | 0,27 | ||
беларусы | 18 | 0,07 | 0,9 | 0,1 | 956 | 0,82 |
армяне | 74 | 0,3 | ||||
Агулам | 26 496 | 117 тыс. | 136,2 тыс. | 121 692 |
украінская мова | расейская | баўгарская | беларуская |
---|---|---|---|
23.96% | 75.27% | 0.34% | 0.10% |
Бярдзянск — важны прамысловы цэнтар Прыазоўя. У месьце разьмешчаныя калі 20 прадпрыемстваў розных галінаў: мэталаапрацоўкі, харчовай ды нафтахімічнай прамысловасьці, машынабудаўніцтва. Найбольшыя зь іх:
Істотнае значэньне ў жыцьці места і ўсяго рэгіёну мае марскі порт, празь які ў тым ліку зьдзяйсьняюцца вялікія перавозкі сельскагаспадарчай і мэталюргічнай прадукцыі.
Вялікую ролю ў эканоміцы места адыгрывае курортная галіна: тут уздоўж узубярэжжа разьмешчаныя дзясяткі санаторыяў, баз адпачынку, сотні міні-гатэляў і кватэраў, якія ўлетку здаюцца адпачывальнікам; у турыстычнай сфэры задзейнічаныя таксама шматлікія гандлёвыя пункты і забаўляльныя ўстановы.
Дзейнічае 19 маршрутаў грамадзкага транспарту і дзесяць службаў легкавога таксі. Добра разьвітая сетка міжгародніх і міжабласных аўтобусных маршрутаў.
Празь месца праходзяць аўтадарогі Н30 Васільеўка — Такмак — Бярдзянск і М14E58.
У месьце разьмешчаная чыгуначная станцыя Прыдняпроўскай чыгункі. Пад час курортнага сэзону прызначаюцца дадатковыя цягнікі.
Бярдзянскі порт на Азоўскім моры — важны марскі порт Паўночнага Прыазоўя.
Вышэйшыя навучальныя ўстановы — Бярдзянскі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт, Бярдзянскі інстытут дзяржаўнага і муніцыпальнага кіраваньня Клясычнага прыватнага ўнівэрсытэту, Бярдзянскі ўнівэрсытэт мэнэджмэнту і бізнэсу.
Дзейнічае 21 установа сярэдняй адукацыі.
Дзейнічаюць Бярдзянскі краязнаўчы музэй і 3 філіі, Бярдзянскі мастацкі музэй імя Бродзкага. Ладзіцца Ўсеўкраінскі фэстываль дзіцячай творчасьці «Топ-Топ», мескія і рэгіянальныя творчыя фэстывалі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Бярдзянск, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.