Грамады Ўкраіны

Грамада Ўкраіны або тэрытарыяльная грамада (па-ўкраінску: територіальна громада) — базавая тэрытарыяльная адзінка, уведзеная ў рамках адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 2015—2020 гадоў дзякуючы правядзеньню рэформы дэцэнтралізацыі ва Ўкраіне.

Базавымі органамі мясцовага самакіраваньня ва Ўкраіне зьяўляюцца рады грамад. Тэрыторыі тэрытарыяльных грамад (якія, у сваю чаргу, дзеляцца на 7567 старастынськіх акруг) фармуюць раёны, некалькі раёнаў утвараюць вобласьці.

Гарады Кіеў і Севастопаль паводле канстытуцыі Ўкраіны маюць спэцыяльны статус і не ўваходзяць у склад раёнаў іншых рэгіёнаў краіны, бо адначасова самі зьяўляюцца асобнымі рэгіёнамі. Пры гэтым Севастопаль, як і ўвесь Крым, не кіруецца ўладамі Ўкраіны і кантралюецца Расеяй. Тэрыторыя Аўтаномнай Рэспублікі Крым ня ўдзельнічала ў адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформе 2015—2020 гадоў, і грамады там заканадаўча Ўкраінай не сфармаваныя.

Акрамя Крыма, не ўваходзяць у склад грамад таксама тэрыторыя Кіева і Чарнобыльская зона адчужэньня. На тэрыторыі, падкантрольнай ДНР і ЛНР, грамады існуюць толькі дэ-юрэ.

Згодна з законам Украіны аб мясцовым самакіраваньні тэрыторыя тэрытарыяльнай грамады — гэта непарыўная тэрыторыя, у межах якой тэрытарыяльная грамада ажыцьцяўляе свае паўнамоцтвы па вырашэньні пытаньняў мясцовага значэньня, як непасрэдна, так і праз органы мясцовага самакіраваньня.

У падкантрольных Украіне 11 грамадах Данецкай вобласьці і 8 грамадах Луганскай вобласьці паўнамоцтвы мясцовага самакіраваньня ажыцьцяўляюць вайскова-грамадзянскія адміністрацыі.

У адпаведнасьці з рэформай дэцэнтралізацыі тэрытарыяльныя грамады замянілі сельскія, пасялковыя і гарадзкія рады, утвораныя яшчэ ў часы СССР. Станам на 2020 год тэрытарыяльнымі грамадамі пакрытая ўся тэрыторыя Ўкраіны акрамя Аўтаномнай Рэспублікі Крым, дзе яны будуць утварацца ўжо пасьля дэакупацыі.

Сутнасьць

Тэрытарыяльная грамада, адміністрацыйным цэнтрам якой вызначаны горад, зьяўляецца гарадзкой тэрытарыяльнай грамадой, цэнтрам якой вызначаны пасёлак гарадзкога тыпу — пасялковай, цэнтрам якой вызначана сяло — сельскім. У вёсках, дзе пражывае больш за 50 жыхароў, выбіраюць сельскага старасту, які ўваходзіць у выканаўчы камітэт рады грамады.

Ў бюджэце ТГ застаецца:

  • 60% падатку на даходы фізычных асобаў;
  • 100% падатку на маёмасьць;
  • 100% адзінага падатку;
  • 5% акцызнага падатку з розьнічнага гандлю (тытунь, алькаголь, нафтапрадукты);
  • 100% падатку на прыбытак устаноў камунальнай уласнасьці;
  • 100% плацяжоў за наданьне адміністрацыйных паслуг;
  • 25% экалягічнага падатку.

Зь дзяржаўнага бюджэту АТГ непасрэдна атрымліваюць грошы на адукацыю, мэдыцыну, спорт, культуру, сацыяльную абарону.

Станам на сакавік 2019 году ва Ўкраіне ўжо створана 884 аб’яднаныя тэрытарыяльныя грамады, у якіх пражывае 9,1 млн чалавек.

Сьпіс тэрытарыяльных грамад

Львоўская вобласьць

  • Бабінская тэрытарыяльная грамада
  • Бібрская тэрытарыяльная грамада
  • Біскавіцкая тэрытарыяльная грамада
  • Вэлыкалюбінская тэрытарыяльная грамада
  • Вэлыкамасьціўская тэрытарыяльная грамада
  • Вільшаныцкая тэрытарыяльная грамада
  • Воле-Баранецкая тэрытарыяльная грамада
  • Волыцкая тэрытарыяльная грамада
  • Волютыцкая тэрытарыяльная грамада
  • Гнізьдычыўская тэрытарыяльная грамада
  • Грабавецкая тэрытарыяльная грамада
  • Давыдзіўская тэрытарыяльная грамада
  • Дублянская тэрытарыяльная грамада
  • Жаўтанецкая тэрытарыяльная грамада
  • Забатолціўская тэрытарыяльная грамада
  • Зымнаводніўская тэрытарыяльная грамада
  • Кам’янка-Бузькая тэрытарыяльная грамада
  • Лапатынская тэрытарыяльная грамада
  • Лукіўская тэрытарыяльная грамада
  • Магэрыўская тэрытарыяльная грамада
  • Мэдэныцкая тэрытарыяльная грамада
  • Міжэнэцкая тэрытарыяльная грамада
  • Мастыская тэрытарыяльная грамада
  • Мураванская тэрытарыяльная грамада
  • Ныжанковіцкая тэрытарыяльная грамада
  • Новакалыніўская тэрытарыяльная грамада
  • Новамітаўская тэрытарыяльная грамада
  • Навастрылішчанская тэрытарыяльная грамада
  • Підбэрізьціўская тэрытарыяльная грамада
  • Радэхіўская тэрытарыяльная грамада
  • Разьвадзіўская тэрытарыяльная грамада
  • Рудкыўская тэрытарыяльная грамада
  • Слаўская тэрытарыяльная грамада
  • Салёнкіўская тэрытарыяльная грамада
  • Судовавышнянская тэрытарыяльная грамада
  • Трасьцянецкая тэрытарыяльная грамада
  • Ходарыўская тэрытарыяльная грамада
  • Чуквянская тэрытарыяльная грамада
  • Шэгыніўская тэрытарыяльная грамада
  • Шчырэцкая тэрытарыяльная грамада

Кіеўская вобласьць

  • Барышыўская тэрытарыяльная грамада
  • Бэрэзанская тэрытарыяльная грамада
  • Багуслаўская тэрытарыяльная грамада
  • Барадзянская тэрытарыяльная грамада
  • Бучанская тэрытарыяльная грамада
  • Вэлыкадымерская тэрытарыяльная грамада
  • Гастомельская тэрытарыяльная грамада
  • Дзівычкіўская тэрытарыяльная грамада
  • Калыцянская тэрытарыяльная грамада
  • Каваліўская тэрытарыяльная грамада
  • Мэдвынская тэрытарыяльная грамада
  • Мыроніўская тэрытарыяльная грамада
  • Піскіўская тэрытарыяльная грамада
  • Ржышчыўская тэрытарыяльная грамада
  • Студэныкіўская тэрытарыяльная грамада
  • Ташанская тэрытарыяльная грамада
  • Тэцііўская тэрытарыяльная грамада
  • Узынская тэрытарыяльная грамада
  • Фурсіўская тэрытарыяльная грамада
  • Цыбліўская тэрытарыяльная грамада

Жытомірская вобласьць

  • Народыцкая тэрытарыяльная грамада

Літаратура

  • Закон Украіны ад 5 лютага 2015 году № 157-VIII «Аб добраахвотным аб’яднаньні тэрытарыяльных грамад».

Крыніцы

Tags:

Грамады Ўкраіны СутнасьцьГрамады Ўкраіны Сьпіс тэрытарыяльных грамадГрамады Ўкраіны ЛітаратураГрамады Ўкраіны КрыніцыГрамады ЎкраіныМясцовае самакіраваньнеУкраінаУкраінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Рэч Паспалітая.esАльбэрт Карэйва.my.boВікіпэдыяРасейская акупацыя Чарнігаўскай вобласьціВуліца СэзамАзартная гульня.idЯкуб КоласЧжэн Хэ1991Соф’я СлуцкаяГалоўная старонкаМаркетынгОйча наш4-ы пяхотны рэгімэнт польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага1918Ігар ТурМальдывыЛіцьвіныОрдэн Зялезнага РыцараГабрэі.sy606ВугляродРодны край (1919).cm2014Лошыцкі сядзібна-паркавы комплексПлоцевы акт.bgСьвятлана ЦіханоўскаяСьцяг Расеі.maУладзімер ЗяленскіСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі.hn.rsСяржук Сокалаў-ВоюшПарцалянавая фабрыка ЧэлсіКараваджаГульняМінейка (імя)7192.ieБелсатЯвіл.gqПастава на каленяхГісторыя БеларусіЛаскацень3Каханьне без пранікненьня.hk.fk2000.jp.cdЛаўрэнці Зізані.nuМарыя Антуанэта1946Фазы МесяцаStotisГлаголіца.it2006Расейская мова.tmНароўляПрагаБялынічы🡆 More