Белы Легіён: беларуская нацыяналістычная арганізацыя

«Бе́лы легіё́н» — спартова-патрыятычная арганізацыя Беларусі, заснаваная ў 1995 року для дапрызыўной падрыхтоўкі і патрыятычнага выхаваньня моладзі.

«Белы легіён»
Белы Легіён: Дзейнасьць, Перасьлед, Крыніцы і заўвагі
Папярэднік Беларускае згуртаваньне вайскоўцаў
Дата ўтварэньня 1995 рок
Дата спыненьня існаваньня 2005 рок
Тып Спартова-патрыятычная арганізацыя
Штаб-кватэра Менск
Месцазнаходжаньне Беларусь
Сяброўства каля 300 сяброў у пэрыяд з 1995 па 2005 рок
Афіцыйныя мовы беларуская мова
Асноўныя асобы Сяргей Бульба, Міраслаў Лазоўскі, Ігар Корсак

Дзейнасьць

«Белы Легіён» як самастойная структура выдзеліўся з моладзевага крыла Беларускага Згуртаваньня Вайскоўцаў у 1995 року. У той час паўстала пагроза страты незалежнасьці Беларусі з-за падпісаньня саюзных дамоваў з Расеяй. Узначаліў «Белы легіён» адказны сакратар Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў Сяргей Бульба (Чыслаў).

У 1995—2000 роках «Белы Легіён» браў актыўны ўдзел ва ўсіх мітынгах і маршах з мэтаю абароны незалежнасьці Беларусі. У той пэрыяд маргінальныя групоўкі часта арганізоўвалі правакацыі супраць мірных дэманстрантаў. «Белы Легіён» узяў на сябе задачу адэкватнага супрацьдзеяньня такім правакацыям, працы на іх апярэджаньне і ліквідацыю магчымых наступстваў. Пры тым «Белы Легіён» ня быў часткай якой-небудзь з існуючых дэмакратычных структураў — дзейнічаў выключна як сілавы блёк агульнадэмакратычнага руху.

У красавіку 1996 року прадстаўнікі крайне правай арганізацыі з Украіны УНА-УНСО, матываваныя дактрынай «хай агонь гарыць у Абхазіі ці Беларусі, абы не ва Ўкраіне», былі гатовыя прымяняць падчас акцыі ў Менску кактэйлі Молатава супраць беларускіх сілавікоў. «Белы Легіён» рашуча прадухіліў такую правакацыю, і прадстаўнікі УНА-УНСО больш не прыяжджалі ў Беларусь для ўдзелу ў акцыях пратэсту.

Сьцяг «Белага легіёну» — чырвонага колеру зь белым знакам «спарышу» ў чорным коле — упершыню быў узьняты на Дні Волі 25 сакавіка 1996 року.

Патрыятычная актыўнасьць «Белага Легіёну» стала прычынай павышанай увагі да самой арганізацыі і да асобных яе сябраў з боку сілавых структураў. У 1997 року дзяржаўныя спэцслужбы зладзілі шэраг правакацыяў супраць сябраў арганізацыі, у тым ліку жорсткае зьбіцьцё ейнага лідэра Сяргея Чыслава, які патрапіў у лякарню са шматлікімі пераломамі.

У жніўні 1998 року за расклейку арганізацыйных улётак былі затрыманыя актывісты Ігар Корсак і Павал Сілівончык. Іх таксама абвінавацілі ў «распаўсюджаньні фашысцкай сымболікі» за маляваньне на мурох «спарышу» — лягатыпу «Белага легіёну», аднак гэтае абвінавачваньне было зьнятае пасьля заключэньня экспэртаў-мастацтвазнаўцаў.

17 кастрычніка 1999 року «Белы легіён» узяў удзел у шматлікай дэманстрацыі «Марш свабоды» ў Менску, якая скончылася сутычкамі зь міліцыяй на рагу вуліцаў Фрунзэ й Першатравеньскай. Акрамя дэманстрантаў, параненьні ў сутычках атрымалі таксама 53 міліцыянты.

Напрыканцы 1999 року «Белы легіён» практычна зьнік з пратэстнай і палітычнай арэны — частка сяброў сышла ў бізнэс, а рэшта засяродзілася на працы з моладзьдзю (фізычнае й патрыятычнае выхаваньне), правядзеньне штогадовых спартовых збораў й летнікаў у розных кутках Беларусі. Таксама сябры «Белага легіёну» ахоўвалі нацыянальныя культурныя імпрэзы, офісы незалежных СМІ, буйныя мерапрыемствы палітычнай апазыцыі.

У сакавіку 2000 року за распаўсюд улётак быў затрыманы адзін зь ягоных лідэраў Міраслаў Лазоўскі. Ён стаў першым асуджаным па артыкуле Адміністрацыйнага кодэксу «дзейнасьць ад імя незарэгістраваных… аб’яднаньняў».

Колькасьць удзельнікаў «Белага легіёну» ў 1995—2000 роках складала прыкладна 300 чалавек. Арганізацыя мела сваіх прыхільнікаў у шмат якіх гарадах Беларусі, а таксама ў розных сацыяльных групах: ад спартоўцаў й вайскоўцаў да інтэлігенцыі. Аднак, ня маючы магчымасьці атрымаць афіцыйную рэгістрацыю, у 2005 року арганізацыя фактычна спыніла сваё існаваньне.

Увесь пэрыяд дзейнасьці «Белы легіён» быў патрыятычнай арганізацыяй, якая цьвёрда стаяла на дзяржаўніцкіх пазыцыях й займалася ў значнай ступені падрыхтоўкай юнакоў да службы ў войску, сілавых структурах. Значная частка моладзі, якая ішла ў «Белы легіён», хацела, ведаючы высокі ўзровень падрыхтоўкі ў арганізацыі, якасна падрыхтавацца да паступленьня ў Вайсковую акадэмію ці Акадэмію МУС, многія выхаванцы адслужылі ў спэцпадразьдзяленьнях сілавых структураў Беларусі, некаторыя зь іх дагэтуль знаходзяцца на афіцэрскіх пасадах рознага ўзроўню.

Ад 2005 року «Белы легіён» як структура не прысутнічае ў палітычным жыцьці Беларусі. Большасьць яго былых сяброў захавалі ня толькі сяброўскія сувязі, але і засталіся людзьмі з актыўнай грамадзянскай пазыцыяй. Аднак дагэтуль былыя сябры арганізацыі з-за сваіх палітычных поглядаў і мінулага ў «Белым легіёне» застаюцца пад пільнай увагай спэцслужбаў і пэрыядычна церпяць правакацыі зь іх боку.

Перасьлед

Восеньню 1996 г. Сяргей Бульба (Чыслаў) быў вывезены невядомымі спэцслужбамі ў лес каля Слуцку, перажыў клінічную сьмерць і тры тыдні правёў у лякарні.

У 2006 року сябры «Белага Легіёну» былі задзейнічаныя ў ахове кандыдата на пасаду прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Казуліна, аднак тая ахоўная дзейнасьць не была зьвязаная з афіцыйнай пазыцыяй арганізацыі і аднаўленьнем яе дзейнасьці, а зьяўлялася прыватнай ініцыятывай яе асобных былых сяброў.

У 2008 року колішніх кіраўнікоў «Белага легіёну» Ігара Корсака, Міраслава Лазоўскага і Сяргея Бульбу (Чыслава) затрымлівалі ў справе па выбуху 4 ліпеня, аднак празь непрацяглы час вызвалілі з-пад варты.

У 2015 року адзін зь лідэраў былога «Белага легіёну» Міраслаў Лазоўскі быў затрыманы за нашэньне майкі з надпісам «Азов» і аштрафаваны.

20 сакавіка 2017 г. старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Мікалай Статкевіч, які ў 1990-я гады ўзначальваў грамадзкае аб’яднаньне «Беларускае згуртаваньне вайскоўцаў», даслаў у Менскі гарвыканкам заяву на правядзеньне 25 сакавіка чарговага «Маршу абураных беларусаў». 17 лютага першым такім маршам зь яго ўдзелам пачаліся «Маршы недармаедаў» за скасаваньне Дэкрэту № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства», дзеяньне якога Аляксандар Лукашэнка ў адказ прыпыніў 9 сакавіка на год.

21 сакавіка 2017 року а 13-й гадзіне Аляксандар Лукашэнка заявіў на прадпрыемстве «Кранаспан» у Магілёве: «Адзін зь лягераў быў у раёне Бабруйска і Асіпавічаў. Астатнія лягеры — ва Ўкраіне. … Грошы ішлі праз Польшчу і Летуву да нас. Мы літаральна ў гэтыя гадзіны затрымалі пару дзясяткаў баевікоў, якія рыхтавалі правакацыю са зброяй». А 20-й гадзіне 21 сакавіка супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь правялі 2-гадзінны ператрус у менскай кватэры Міраслава Лазоўскага, пасьля чаго зьмясьцілі яго ў сьледчы ізалятар МУС Беларусі на вуліцы Валадарскага. Цягам 21-22 сакавіка 2017 року затрымалі 26 чалавек, якіх абвінавацілі па 3-й частцы 293-га артыкула «Масавыя беспарадкі» Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Увечары 22 сакавіка 2017 року дзяржаўныя тэлеканалы «Агульнанацыянальнае тэлебачаньне» (АНТ) і «Беларусь 1» паказалі кадры затрыманьня ў Менску былога сябра «Белага легіёна» Віктара Данілава. У этэры перадачы «Панарама» на «Беларусь 1» «Белы легіён» нараклі «экстрэмісцкай прафашысцкай» арганізацыяй. Таксама згадавалася, што 29-гадовага Данілава «здолелі своечасова спыніць да 2-га вулічнага дзеяньня 25 сакавіка», то бок папераджальна затрымалі да Дня волі, як і іншых.

На 11 красавіка 2017 року ў КДБ Беларусі па справе аб масавых беспарадках фігурантамі праходзілі 35 чалавек, зь іх 20 абвінавачваліся яшчэ й па артыкуле аб незаконным узброеным фармаваньні. Да 16 чэрвеня КДБ Беларусі закрыў справу аб «масавых беспарадках». Справу аб стварэньні «незаконнага ўзброенага фармаваньня» з КДБ перадалі Сьледчаму камітэту Рэспублікі Беларусь. У СІЗА КДБ і МУС Беларусі заставаліся 14 чалавек. Некаторым зь іх сьледзтва працягнулі на 2-4 месяцы. Астатніх адпусьцілі на волю пад падпіску аб нявыезьдзе і неразгалошваньні, зь некаторых зьнялі абвінавачаньне. Да 30 чэрвеня 2017 г. на волю выйшлі ўсе затрыманыя.

27 лістапада 2017 г. крымінальны перасьлед усіх удзельнікаў справы «Белага легіёну» быў афіцыйна спынены.

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Белы Легіён ДзейнасьцьБелы Легіён ПерасьледБелы Легіён Крыніцы і заўвагіБелы Легіён Вонкавыя спасылкіБелы ЛегіёнБеларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Плошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)Італьянская моваАлесь РазанаўФіліпіныСьвятлана АлексіевічСтарабеларуская моваПаліндром1980Харвацкая моваБабёрСтраўнікРамантызмАляксандар МарозЛюдвік ЗьвяждоўскіЧорная дзіркаАлесь БадакПасталыНаша ўскраінаАлесь АркушГалерэяДызайнПавал ДураўСьпіс праектаў ВікімэдыіАрубаГісторыя Менску25 красавікаВалянцін АкудовічМаксім ГарэцкіСадавінаПадвойнае пранікненьнеДарога Р6 (Беларусь)Мастацкі творРусіфікацыя БеларусіВіктар ШніпЖырандоляБеларускі нацыяналізмГішпаніяРэч ПаспалітаяПробашчБеларусьКрыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»Міра (імя)ІталіяАркадзь СмолічГалоўная старонкаШпакСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікСям’яНіл Гілевіч633Эразм ЦёлакУладзімер КонанГунтАлесь СавіцкіFTPУладзімер КарватМікола Ермаловіч.neРуская моваКарэйская моваСакрат ЯновічДжынсавая рэвалюцыяПадагра1891Сяргей ДавідовічЛюбарт (імя)КартагенТэхналёгіяЯнка СіпакоўКарлес Пудждэмон🡆 More