Сяргей Бульба

Сяргей Бульба, імя пры нараджэньні Сяргей Чыслаў (нар.

15 красавіка 1967 року, Менск, БССР) — беларускі палітычны дзяяч, прадпрымальнік, былы старшыня «Белага легіёну».

Сяргей Бульба
Сяргей Бульба
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 15 красавіка 1967(1967-04-15) (56 гадоў)
Дзеці: Кастусь, Багдан
Адукацыя: Менская вышэйшая інжынэрная зенітна-ракетная вучэльня
Узнагароды:
Мэдаль да стагодзьдзя БНР

Біяграфія

Нарадзіўся 15 красавіка 1967 року ў Менску. Навучаўся ў Сярэдняй школе №50 Менску. З 1984 па 1989 навучаўся ў Менскай вышэйшай інжынэрнай зенітна-ракетнай вучэльні (зараз Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь). Пасьля вучобы быў разьмеркаваны ў Чыцінскую вобласьць Забайкальскай вайсковай акругі ў частку каля кітайскай мяжы. У пераводзе на службу ў БССР было адмоўлена.

Вярнуўшыся ў Беларусь у 1991 року працаваў старэйшым адміністратарам беларускамоўнага ліцэю, а таксама быў намесьнікам кіраўніка «Выбранецкіх Шыхтоў».

Жанаты, мае сыноў Кастуся й Багдана.

Палітычная дзейнасьць

У 1988 року ў Менскай вышэйшай інжынэрнай зэнітна-ракетнай вучэльні стварыў патрыятычную суполку зь ліку курсантаў V курсу вучэльні, што займалася гістарычна-асьветніцкай дзейнасьцю. У сваім асяродку яны называлі сябе «Рух-63», як нашчадкі Кастуся Каліноўскага. Штуршком да стварэньня першай беларускай нацыянальнай арганізацыі вайскоўцаў сталіся падзеі кастрычніка 1988 року, калі ў Менску быў жорстка разагнаны жалобны мітынг на Дзяды. Суполка сабрала каля 300 подпісаў за дзяржаўнасьць беларускай мовы. З красавіка 1989 року арганізацыя стала называцца «Вольнае згуртаваньне вайскоўцаў». Заснавальнікаў арганізацыі раскідалі па гарнізонах, а найбольш актыўных — Сяргея Бульбу (Чыслава) і Вадзіма Малюшыцкага — выправілі ў Чыцінскую вобласьць.

У 1989 року быў адным зь дзьвюх дзейсных афіцэраў — заснавальнікаў БНФ.

У 1990 року быў вылучаны асабовым складам (жаўнерамі) кандыдатам на выбары ў Вярхоўны Савет СССР, але быў заблакаваны рашэньнем палітаддзелу. Пасьля гэтага напісаў рапарт на звальненьне. Быў звольнены па скарачэньні кадраў.

Быў адным са стваральнікаў Беларускага Згуртаваньня Вайскоўцаў, выконваў абавязкі адказнага й прэсавага сакратара Беларускага Згуртаваньня Вайскоўцаў. У сярэдзіне 90-х заняўся фармаваньнем маладзёвай структуры Беларускага Згуртаваньня Вайскоўцаў. Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі на базе Беларускага Згуртаваньня Вайскоўцаў былі створаныя структуры ДРАБаў (Дружыны Рэгіянальнай Аховы й Бясьпекі). На базе «Чорных драбаў» узьнік «Белы легіён».

У 1995 року Сяргей Бульба ўзначаліў Белы легіён.

Двойчы (у 2003 і 2008 рокі) ўдзельнічаў у выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.

Пасьля 2003 року актыўнай палітычнай дзейнасьцю не займаўся , да 2008 року займаўся прадпрымальніцкай дзейнасьцю ў Беларусі. Пасьля 2008 року ў Беларусі жыў рэдка, жыў у Непале, Індыі, Тыбеце, Лацінскай Амэрыцы. У 2012 року афіцыйна зьмяніў прозьвішча з Чыслаў на Бульба.

У 2013 року разам зь сям’ёй перабраўся на сталае жыхарства ва Ўкраіну. Мае свой бізнэс у IT-сфэры.

У ліпені 2023 году было абвешчана, што Сяргей Бульба стаў новым кіраўніком Беларускага моладзевага хаба (пляцоўка для арганізацый, ініцыятыў і актывістаў беларускай дыяспары у Варшаве). Былы дырэктар установы Алесь Лапко вінаваціў Бульбу ў рэйдэрскім захопе арганізацыі.

Перасьлед за палітычную дзейнасьць

Восеньню 1996 року быў вывезены спэцслужбамі Беларусі ў лес каля Слуцку, перажыў клінічную сьмерць й тры тыдні правёў у лякарні.

7 ліпеня 2008 року былых кіраўнікоў арганізацыі Ігара Корсака, Міраслава Лазоўскага й Сяргея Бульбу (Чыслава) затрымалі па справе аб выбуху 3 ліпеня 2008 року, абвінавацілі па арт. 339 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь («Хуліганства»), аднак неўзабаве вызвалілі з-пад варты.

Бібліяграфія

У сааўтарстве са Станіславам Суднікам выдаў Руска-Беларускі вайсковы слоўнік.

Крыніцы

Tags:

Сяргей Бульба БіяграфіяСяргей Бульба Палітычная дзейнасьцьСяргей Бульба Перасьлед за палітычную дзейнасьцьСяргей Бульба БібліяграфіяСяргей Бульба КрыніцыСяргей Бульба15 красавіка1967БССРБеларусьБелы легіёнМенскПрадпрымальнікСтаршыня

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Міраслаў ЛазоўскіСырвідУладзіслаў ГарбацкіСьцяг ЛібііСэкс па тэлефонеМікіта НескаромныАўстраліяЧарнобыльСлоўнікШвэцыяПасталыОндрэй ДудаЖамойтыТытанікСпадчына (верш)Гісторыя БеларусіФрыдрых ШылерАнгельская моваПарнафільмСурвэткаЧорны замак АльшанскіАмонімОй у лузі червона калинаПагоня (песьня)Міжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніСубэтнасЛіпеньЯн СерадаПорнгабПэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўЮрась БарысевічЯзэп ЛёсікДжыліСьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняРоварЯблыкПадвойнае пранікненьне22 красавікаПаўстаньне 1794 годуЛізаньне похвыГайла (імя)Савушкін прадуктВішнеў (Менская вобласьць)Віктар ЖыбульФрыдрыхІгнат КанчэўскіЧалавекСалатная цыкорыяРаскіданае гняздо (п’еса)ЛацінкаЯнка МаўрРасейцыЛірыкаЯнка СіпакоўПорнасайтСяброўстваАндрэй ФедарэнкаДарожная сеткаАлег ЖданПошукавая аптымізацыяСаргельСямён ШарэцкіГейтартБлогАхоўны статусЮры Гумянюк🡆 More