Сяргей Бульба

Сяргей Бульба, імя па нараджэнні Сяргей Чыслаў (нар.

15 красавіка 1967, Мінск) — беларускі палітычны дзеяч, былы старшыня Белага легіёну.

Сяргей Бульба
Сяргей Бульба
Імя пры нараджэнні Сяргей Чыслаў
Род дзейнасці грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 15 красавіка 1967(1967-04-15) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Кастусь, Багдан
Альма-матар
Член у
Прыналежнасць Беларуская дэмакратычная апазіцыя
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Медаль да стагоддзя БНР

Біяграфія

Раннія гады. Вайсковая служба

Вучыўся ў сярэдняй школе № 50 у Мінску. У 1984—1989 гадах навучаўся ў Мінскім вышэйшым інжынерным зенітна-ракетным вучылішчы. У 1988 годзе ў Мінскім вышэйшым інжынерным зенітна-ракетным вучылішчы стварыў патрыятычную суполку курсантаў 5 курсу, якая займалася гістарычна-асветніцкай дзейнасцю. У сваім асяродку яны называлі сябе «Рух-63», як нашчадкі Кастуся Каліноўскага. Штуршком да стварэння першай беларускай нацыянальнай арганізацыі вайскоўцаў сталі падзеі кастрычніка 1988 года, калі ў Мінску быў жорстка разагнаны жалобны мітынг на Дзяды. Суполка сабрала каля 300 подпісаў за дзяржаўнасць беларускай мовы. З красавіка 1989 года арганізацыя стала называцца «Вольнае згуртаванне вайскоўцаў». Заснавальнікаў арганізацыі раскідалі па гарнізонах, а найбольш актыўных — Сяргея Бульбу (Чыслава) і Вадзіма Малюшыцкага — размеркавалі ў Чыцінскую вобласць РСФСР. У пераводзе на службу ў БССР было адмоўлена.

У 1989 годзе быў адным з двух дзейных афіцэраў — заснавальнікаў БНФ. У 1990 годзе вылучаны асабовым складам (салдатамі) кандыдатам на выбары ў Вярхоўны Савет СССР, але заблакаваны рашэннем палітаддзела. Пасля гэтага напісаў рапарт на звальненне і быў звольнены па скарачэнні кадраў.

Палітычная дзейнасць у Беларусі

Вярнуўся ў Беларусь у 1991 годзе, працаваў старэйшым адміністратарам беларускамоўнага ліцэя, таксама быў намеснікам кіраўніка моладзевай арганізацыі «Выбранецкія Шыхты».

Быў адным са стваральнікаў Беларускага згуртавання вайскоўцаў у 1991 годзе, выконваў абавязкі адказнага і прэсавага сакратара згуртавання. У сярэдзіне 1990-х гадоў заняўся фармаваннем маладзёжнай структуры згуртавання. Ва усіх рэгіёнах Беларусі на базе Беларускага згуртавання вайскоўцаў былі створаны структуры ДРАБаў (Дружыны рэгіянальнай аховы і бяспекі). На базе «Чорных драбаў» узнік «Белы легіён». У 1995 годзе Сяргей Бульба ўзначаліў Белы легіён.

Восенню 1996 года невядомымі спецслужбамі Аляксандра Лукашэнкі вывезены ў лес каля Слуцка. Паводле яго слоў, ён перажыў клінічную смерць і тры тыдні правёў у шпіталі.

У 1999 годзе Бульба адказваў за ахову палітычнага апанента Аляксандра Лукашэнкі Віктара Ганчара. Паводле слоў Сяргея Бульбы, напярэдадні знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, ён атрымаў ад спонсара Ганчара грошы з прапановай паехаць на адпачынак у Крым, на што пагадзіўся.

Двойчы беспаспяхова (2003 і 2008) удзельнічаў у выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Да 2008 года займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю ў Беларусі.

7 ліпеня 2008 года былых кіраўнікоў «Белага легіёна» — Ігара Корсака, Міраслава Лазоўскага і Сяргея Бульбу (Чыслава) затрымалі па справе выбуху 3 ліпеня 2008 года ў Мінску, абвінавацілі паводле артыкула 339 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (хуліганства), неўзабаве вызвалілі з-пад варты. Пасля 2008 года ў Беларусі быў рэдка, жыў у Непале, Індыі, Лацінскай Амерыцы, 8 гадоў пражыў у Тыбеце. У 2012 годзе афіцыйна змяніў прозвішча з Чыслаў на Бульба.

Эміграцыя

У 2013 годзе разам з сям’ёй перабраўся на сталае жыхарства ва Украіну, дзе жыў да 2022 года і стварыў шэраг фондаў: «Беларуска-украінскі саюз» у 2020 годзе і «Беларусь 2.0 Робім Разам» у 2021 годзе.

У чэрвені 2023 года разам са Святланай Варшыцкай стварае ў Беластоку фонд «Беларусь 2.0 Робім Разам».

У ліпені 2023 года было абвешчана, што Сяргей Бульба стаў новым кіраўніком таварыства «Беларускі моладзевы хаб» у Варшаве (пляцоўкі, якая спрыяе дзейнасці арганізацый, ініцыятыў і актывістаў беларускай дыяспары ў Польшчы).

Сям’я

Жанаты, мае сыноў Кастуся і Багдана.

Узнагароды

Бібліяграфія

У суаўтарстве са Станіславам Суднікам выдаў «Руска-Беларускі вайсковы слоўнік».

Зноскі

Tags:

Сяргей Бульба БіяграфіяСяргей Бульба Сям’яСяргей Бульба УзнагародыСяргей Бульба БібліяграфіяСяргей Бульба15 красавіка1967БеларусьБелы легіёнМінскСтаршыня

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу БеларусіБеларускі нацыянальны касцюмСяргей Яўгенавіч ПукстШвецыяКірыла ТураўскіІван НавуменкаУладзімір Мікалаевіч ШыцікБеларуская сацыял-дэмакратычная партыя (1918—1924)Kufar.byМітрафан Віктаравіч Доўнар-ЗапольскіЛеанід Уладзіміравіч МаракоўFrankfurter RundschauГісторыя НароўліРэкі і каналы БеларусіРыгор БарадулінАлігатарыКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Мікалас АлекнаНюшаАндрэй Макаёнак2024СакавікPornhubМіхась ТурыянскіЗавушніцаПрыгажосцьБярозка (часопіс)Адольф ГітлерКанюшынаПершае пакаленне гульнявых сістэмСпадчына (часопіс)Адам МіцкевічАлег Уладзіміравіч СалтукКрыж Ефрасінні ПолацкайСпакойнага шчасця не зычу нікомуКансорцыум Сусветнага павуцінняУдзел замежных краін у грамадзянскай вайне ў СірыіУ краіне райскай птушкіВянок (зборнік)ЭнцыклапедыяАляксандр Валер’евіч ХаджаеўКааўілаЧорная Чэджу (парода свіней)Храналогія суданскага канфлікту (2023)ЛічбаБелсатВацлаў ЛастоўскіЛотаць балотнаяКампазіцыя (літаратуразнаўства)Сексуальныя практыкі паміж мужчынаміНазоўнікМінская вобласцьАстра стэпаваяМаладосць (часопіс)ЛітаўрыПравы ЛГБТ у БеларусіСінонімыКазімір Вікенцьевіч Камейша1935 год у гісторыі кіноСаюз вызвалення Беларусі (справа)Адам Ягоравіч БагдановічТрансплантацыяКасцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевай Марыяй Святой Альжбеты (Фашчаўка)ДзікТактакішвіліПараібаПершацвет (часопіс)Беларускі ПЭН-цэнтрБеларусыПріорбанкПётр Міронавіч МашэраўНарматыўны кантрольBaskin-RobbinsЯн ПянкальскіЯнка МаўрБеспілотны лятальны апарат🡆 More