Белы Легіён

«Белы легіён» — беларуская патрыятычная арганізацыя.

Заснавана ў 1995 годзе.

Белы Легіён
Тып патрыятычная арганізацыя
Год заснавання 1995 г.
Заснавальнікі Беларускае згуртаванне вайскоўцаў
Размяшчэнне Рэспубліка Беларусь
Ключавыя фігуры Сяргей Бульба, Мірасалаў Лазоўскі, Ігар Корсак
Колькасць членаў у 19952005 гадах каля 300 чалавек
Дата ліквідацыі 2005 г.
Белы Легіён
Штандарт «Белага легіёна»

Мэтай арганізацыі была абарона незалежнасці Беларусі, якая тады была пад пагрозай з-за падпісання саюзных пагадненняў з Расіяй.

Падставы

Арганізацыя «Белы легіён» была заснавана ў 1995 годзе, малодшымі членамі Беларускага згуртавання вайскоўцаў (БЗВ), на яго базе моладзевага крыла ДРАБ (Дружыны рэгіянальнай аховы і бяспекі, так званыя «Чорныя драбы»).

1995—2000

Сябры «Белага Легіёна» былі актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх мітынгаў і шэсцяў, якія мелі на мэце абарону незалежнасці Беларусі ў 1995—1999 гадах. Але «Белы Легіён» рабіў стаўку не на адкрытую дэманстрацыю, а на канспірацыю і падпольную структуру. Ужо ўвесну 1996-га ўвагу грамадскасці і журналістаў прыцягнулі іх таямнічыя сцягі — чырвоныя палотнішчы з чорным колам ды белым старадаўнім знакам «спарыша» — якія ўздымаліся над натоўпам дэманстрантаў у самыя небяспечныя моманты палітычных акцый. Падчас акцый і мітынгаў часта гучаў баявы кліч «Слава нацыі!». Дзяржаўныя спецслужбы ў 1997-м годзе арганізавалі шэраг правакацый вакол «Белага легіёну», у тым ліку жорсткае збіццё яго лідара Сяржука Чыслава — той трапіў у шпіталь са шматлікімі пераломамі.

Сябры «Белага Легіёна» прымалі ўдзел у дэманстрацыі «Марш свабоды» 17 кастрычніка 1999 года, якая скончылася сутычкамі з міліцыяй на рагу вуліц Фрунзэ і Першамайскай. Тады 20 000 чалавек выйшлі на вуліцы Мінска, каб запатрабаваць адстаўкі Лукашэнкі і расследавання знікненняў вядомых палітыкаў. Міліцыя і спецназ некалькі разоў атакавалі і адступалі, у выніку падчас акцыі 53 міліцыянты атрымалі цялесныя пашкоджанні.

У канцы 1999 года «Белы легіён» практычна знік з вулічнай арэны — частка ягоных сябраў сышла ў бізнес, а астатнія — засяродзіліся на падрыхтоўцы асобных маладзёвых групаў. Так асноўнай дзейнасцю арганізацыі сталі ўдзел у штогадовых спартыўных зборах і летніках у розных кутках Беларусі, таксама чальцы «Белага легіёна» ахоўвалі нацыянальныя культурныя акцыі і незалежныя СМІ.

Колькасць удзельнікаў Белага Легіёну ў 1995—2005 гадах складала прыкладна 300 чалавек. Арганізацыя мела сваіх прыхільнікаў у многіх гарадах Беларусі, а таксама ў розных сацыяльных групах: ад спартсменаў і вайскоўцаў да творчай інтэлігенцыі. Сімпатызуючыя арганізацыі музычны калектыў «Крывакрыж» нават запісаў гімн «Белага Легіёну» з аднайменнай назвай.

Рэпрэсіі супраць членаў арганізацыі

У сакавіку 2000 года быў затрыманы Міраслаў Лазоўскі за распаўсюд улётак «Белага легіёну». А яшчэ раней — у жніўні 1998 зноў жа за распаўсюд арганізацыйных улётак быў затрыманы Ігар Корсак. Яго абвінавачвалі таксама ў «распаўсюдзе фашысцкай сімволікі», але эксперты-мастацтвазнаўцы прызналі, што эмблема «Белага легіёну» — знак «спарыш» — не мае дачынення да фашызму і з’яўляецца элементам традыцыйнага беларускага арнаменту (у тым ліку, ён змешчаны на сучасным дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь).

У сярэдзіне 2000-х арганізацыя абвясціла пра спыненне свайго існавання з-за таго, што, на іх думку: «грамадская неабходнасць баявой арганізацыі нацыяналістаў адсутнічае, паколькі небяспекі суверэнітэту Рэспублікі Беларусь больш не існуе». Пасля гэтай заявы арганізацыя фактычна спыніла сваю публічную дзейнасць.

Пасля 2000

У жніўні 2002 года з’явілася інфармацыя пра экзамен на атрыманне «сталёвага берэта» сябрамі «Белага Легіёну». У той жа час у польскім часопісе для аматараў ваеннай справы «Komandos» (№ 12, 2002) з’явіўся нарыс журналіста Ежы Рагвалода пра гісторыю і дзейнасць «Белага легіёну», які быў добра аздоблены фотаздымкамі. Пад адной з фатаграфій, на якой знаходзіўся хлопец ў камуфляжы з аўтаматам, подпіс: «Легіён найперш займаецца выхаваннем патрыятычнай моладзі».

У 2006 годзе сябры «Белага Легіёна» былі заўважаны ў ахове кандыдата на пасаду прэзідэнта РБ Аляксандра Казуліна, аднак іх ахоўная дзейнасць не была звязана з афіцыйнай пазіцыяй арганізацыі, а было прыватнай ініцыятывай асобных членаў.

Апошні раз згадкі пра «Белы Легіён» з’явіліся ў 2008 годзе, калі былых кіраўнікоў арганізацыі Ігара Корсака, Міраслава Лазоўскага і Сяргея Чыслава затрымалі па справе аб выбуху 3-га ліпеня 2008 года, аднак іх неўзабаве вызвалілі з-пад варты.

Падзеі 2017 года

Увечары 21 сакавіка 2017 года Міраслаў Лазоўскі быў затрыманы беларускімі сілавымі структурамі і, хутчэй за ўсё, збіты. На яго кватэры быў праведзены ператрус. Таксама ў краіне былі затрыманы некалькі іншых актывістаў патрыятычнага руху (разам па меншай меры 17 чалавек). Ці звязаныя гэтыя затрымання з дзейнасцю «Белага легіёну» — цяпер (23.03.17) невядома; аднак яны адбыліся адразу пасля заявы Лукашэнкі пра нібыта затрыманні на тэрыторыі краіны дзясяткаў узброеных баевікоў, трэніровачныя лагеры якіх знаходзіліся як унутры краіны, так нібыта і на тэрыторыі Украіны, Літвы і Польшчы. Гэтая акцыя сілавікоў з’яўляецца працягам хвалі арыштаў грамадзян, якая пачалася пасля правядзення ў Беларусі так званых «маршаў недармаедаў» — акцый пратэсту супраць «Дэкрэта аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», выдадзенага Лукашэнкам.

Увечары 22 сакавіка ў эфіры тэлеканалаў АНТ і Беларусь-1 быў паказаны сюжэт з кадрамі затрымання былога ўдзельніка арганізацыі Віктара Данілава, у сюжэце «Белы легіён» названы фашысцкай арганізацыяй, а Данілава і іншых затрыманых абвінавацілі ў спробе арганізацыі масавых беспарадкаў на запланаваным Дне Волі.

Па справе аб масавых беспарадках фігурантамі праходзілі 35 чалавек, з іх 20 абвінавачваліся яшчэ і па артыкуле аб незаконным узброеным фарміраванні (дадзеныя КДБ на 11 красавіка). Да 16 чэрвеня КДБ закрыў справу аб «масавых беспарадках». Разам з тым засталася актуальнай справа аб стварэнні «незаконнага ўзброенага фарміравання». Аднак яна была перададзена для расследавня ад КДБ Следчаму камітэту. Па дадзеных ад праваабаронцаў на гэты час у СІЗА КДБ і МУС заставаліся 14 чалавек. Некаторым з іх следства працягнулі на 2-4 месяцы. Астатніх адпусцілі на волю пад падпіску аб нявыездзе і неразгалошванні, з некаторых і зусім знялі абвінавачванне. Да 30 чэрвеня на волю выйшлі ўсе затрыманыя. 27 лістапада следчым прынята рашэнне аб спыненні крымінальнага пераследу ўсіх фігурантаў па справе і аб спыненні самога расследавання крымінальнай справы.

Супрацоўніцтва з іншымі арганізацыямі

«Белы легіён» рабіў стаўку на моладзь, якая прымала ўдзел у апазіцыйных акцыях. Легіянеры прымаючы прысягу атрымлівалі адпаведны знак, на якім было выгравіравана: «Гонар і годнасць». Дзейнасць арганізацыі зводзілася да ўдзелу практычна ва ўсіх вулічных акцыях апазіцыі і распаўсюджванне ўлётак.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Белы Легіён ПадставыБелы Легіён 1995—2000Белы Легіён Пасля 2000Белы Легіён Падзеі 2017 годаБелы Легіён Супрацоўніцтва з іншымі арганізацыяміБелы Легіён СпасылкіБелы Легіён1995Патрыятызм

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Святлана Аляксандраўна АлексіевічАпавяданнеФілапеменЗайменнікПолымя (часопіс)Пінокіа (мультфільм)Весна ПусічВікіКаласы пад сярпом тваімБілінгвізмБеларускі алфавітШчэлепыАнтон Юр’евіч ЛёсікSystem of a DownГаўрыіл КалендаГерб ГроднаПалата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу БеларусіУладзімір СцяпанIva SativaЛюдзі на балоце (раман)ПолацкФранцішак БагушэвічКірстэн ДанстСтаніслаў Пятровіч ШушкевічГеоргій МарчукРучная стымуляцыя пенісаДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыПомстаАлена Сямёнаўна ВасілевічВорлікі звычайныяПрыказкаБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяСвабодныя матэрыялыМоўная інтэрферэнцыяSimba (БТР)Аляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаФутджобСангрыяУдзел замежных краін у грамадзянскай вайне ў СірыіКансорцыум Сусветнага павуцінняПраспект Незалежнасці (Мінск)Анатоль Мікалаевіч ЗэкаўЯна і яКрыж Ефрасінні ПолацкайБерасцейская уніяГрамадзянская супольнасцьАнілінгусАляксандр Валер’евіч ХаджаеўЖвачныяБабёр еўрапейскіНарвежская літаратураГарадское фэнтэзіЛас-ВегасПрэмія МедычыПурпурны колерЗлучнікЭтылендыямінПомнік Тысячагоддзя БрэстаАлаіза ПашкевічЛюдзі на балоце (фільм)Беларусам замежжаБерлінскі кінафестываль 2000ДыялектызмТэафрастЯн ЧыквінБеларускі народны фронт «Адраджэньне»Ірана-ізраільскі канфлікт (2024)Андрэй Аляксандравіч КузняцоўУіл СмітКафляДжын КрупаЛюдміла РублеўскаяЯн КраінскіСтыль (мова)NGC 465🡆 More