Выбух У Менску 4 Ліпеня 2008 Году

Падрыў у Менску 2008 году — падрыў каля стэлы «Менск — горад-герой» 4 ліпеня 2008 году падчас сьвяточнага канцэрта ў гонар афіцыйнага Дня незалежнасьці.

У выніку выбуху 54 чалавекі зьвярнуліся па мэдычную дапамогу, 47 чалавек былі шпіталізаваныя.

Падрыў у Менску 2008 году
Выбух У Менску 4 Ліпеня 2008 Году
Улётка аб вышуку падазраванага (7 жніўня 2008 г.)
Месца атакі Менск: каля стэлы «Менск — горад-герой»
Цэль атакі Слухачы канцэрта
Дата 4 ліпеня 2008 (15 гадоў таму)
0:25
Спосаб атакі Падрыў
Зброя Выбухоўка з гайкамі і цьвікамі
Колькасьць параненых 54
Колькасьць тэрарыстаў 1
Тэрарысты Зьміцер Канавалаў
Арганізатары Зьміцер Канавалаў
Геаграфічныя каардынаты 53°54′52″ пн. ш. 27°32′17″ у. д. / 53.91444° пн. ш. 27.53806° у. д. / 53.91444; 27.53806 27°32′17″ у. д. / 53.91444° пн. ш. 27.53806° у. д. / 53.91444; 27.53806
Падрыў у Менску 2008 году на мапе Беларусі
Падрыў у Менску 2008 году
Падрыў у Менску 2008 году
Падрыў у Менску 2008 году

13 красавіка 2011 г. у Менску затрымалі Зьмітра Канавалава(ru) (нар. 22 лютага 1986, Віцебск) з падазрэньнем ва ўчыненьні сьмяротнага падрыву на станцыі мэтро «Кастрычніцкая». Зьняты адбітак пальца супаў са знойдзеным 4 ліпеня 2008 г. на 2-ім выбуховым прыстасаваньні, якое не разарвалася. 30 лістапада Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь вырак Канавалава да сьмяротнага пакараньня, прызнаўшы ў тым ліку вінаватым у падрыве 4 ліпеня 2008 году ў Менску каля стэлы «Менск — горад-герой».

Апісаньне

У Менску 4 ліпеня 2008 году ў 0:25 падчас сьвяткаваньня афіцыйнага Дня незалежнасьці на канцэрце ля стэлы «Менск — горад-герой» адбыўся выбух. Выбухнула самаробная выбуховая прылада, начыненая мэталічнымі гайкамі і цьвікамі. Месца выбуху каля 30 сэкундаў было зацягнутае дымам. У выніку выбуху ўтварылася варонка дыямэтрам прыблізна 25 сантымэтраў.

У выніку выбуху пацярпелі каля 50 чалавек, у тым ліку 3 — у цяжкім стане; прыблізна 10 чалавек пасьля аказаньня першай дапамогі былі адпушчаныя дамоў.

Па словах відавочцаў, выбух быў нягучны. Асноўная маса ўдзельнікаў сьвяткаваньня адразу нават не даведалася пра яго. Сьвяточны канцэрт і яго трансьляцыя па тэлебачаньні не спыняліся. Тэлевізійныя камэры не паказвалі тую частку натоўпу, куды прыяжджалі машыны хуткай дапамогі. Першыя афіцыйныя паведамленьні пра выбух зьявіліся ў інтэрнэце толькі празь некалькі гадзінаў, на беларускім тэлебачаньні — толькі ўдзень 4 ліпеня.

Паводле зьвестак мэдыкаў, пацярпелыя паступалі ў бальніцы з 0:30 да 4:00. У многіх — раненьні рук і ног.

Прыблізна за гадзіну да выбуху супрацоўнікамі міліцыі была выяўлена яшчэ адна выбухная прылада. Празь некаторы час пасьля выбуху паводле некаторых зьвестак у пакеце з-пад соку была знойдзена і трэцяя выбухная прылада.

Па словах прэс-службы Лукашэнкі, «прэзыдэнт быў недалёка — ён дасягнуў месца выбуху на працягу некалькіх хвілін і не заставаўся доўга, каб не перашкаджаць рабоце аварыйных службаў».

Па факце выбуху была ўзбуджаная крымінальная справа паводле часткі 3 артыкула 339 «Хуліганства» Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

У 6-й менскай клінічнай бальніцы за ноч былі зробленыя 26 апэрацыяў пацярпелым ад выбуху.

Кіраўнік МУС Уладзімер Навумаў паведаміў, што «ўсе сьвяточные мерапрыемствы, якія заплянаваныя ў Менску ў сувязі з Днём незалежнасьці, пройдуць у звычайным рэжыме».

5 ліпеня галоўны ўрач Менскай гарадзкой клінічнай бальніцы хуткай мэдыцынскай дапамогі Віктар Сірэнка паведаміў, што чуткі пра сьмерць каго-небудзь з пацярпелых у выніку выбуху не адпавядаюць рэчаіснасьці. Усяго па стане на вечар 5 ліпеня 40 пацярпелых ад выбуху ўсё яшчэ знаходзіліся ў шпіталях. Па словах Віктара Сірэнкі 4 чалавекі зь іх знаходзяцца ў Менскім шпіталі хуткай дапамогі. Стан аднаго з параненых цяжкі, але стабільны: «Гэта хлопчык 18-ці гадоў. Ён атрымаў раненьне, якое пранікае ў брушную поласьць з пашкоджаньнем печані. І ранячы снарад знаходзіўся каля ніжняй полай вены. Мы выявілі, што там назіраецца прарыў гэтай вены. Пайшлі на апэрацыю. Таму ён знаходзіцца ў цяжкім стане. Але ён пры сьвядомасьці, дыханьне падтрымліваецца апаратам».

Вынікі выбуху

У выніку выбуху былі шпіталізаваныя 47 чалавек, у тым ліку двое дзяцей ва ўзросьце 5 і 6 гадоў. Зь іх 37 чалавек зьяўляюцца жыхарамі Менску, 4 — Менскай вобласьці, па адным жыхары зь Берасьцейскай і Віцебскай абласьцей. Апроч гэтага пацярпелі тры грамядзяніны Ўкраіны (два зь іх шпіталізаваныя) і адна грамадзянка Расеі (жыхарка Смаленску, студэнтка Марыя Ільіна). Агулам па мэдычную дапамогу зьвярнуліся 54 чалавекі. Увечары 4 красавіка ў больніцах заставаліся 40 пацярпелых.

24 пацярпелыя былі шпіталізаваныя ў 6-ю менскую клінічную бальніцу, 6 чалавек патрапілі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар траўматалёгіі і артапэдыі, у бальніцу хуткай дапамогі — 5 чалавек, у 2-ю гарадзкую клінічную бальніцу — 5 чалавек, у 4-ю — 3 чалавекі, у 3-ю — адзін, у 432-і галоўны ваенны клінічны мэдыцынскі цэнтар — 1 чалавек і яшчэ 1 — у шпіталь МУС. Па паведамленьнях Міністэрства аховы здароўя асноўная маса пашкоджаньняў — гэта аскепкавыя раненьні верхніх і ніжніх канечнасьцяў. Тры пацярпелыя атрымалі раненьні грудзей і жывата. Усім пацярпелым была аказаная псыхалягічная дапамога. Стан трох грамадзянаў, якія больш за іншых пацярпелі ў выніку выбуху на вечар 4 ліпеня заставаўся стабільна цяжкім без дынамікі да паляпшэньня.

Рэакцыя на інцыдэнт

У дзень выбуху Партыя БНФ і АГП зрабілі заявы зь перасьцярогай на адрас уладаў наконт спакусы скарыстаць інцыдэнт у палітычных мэтах.

Генэрал міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб выказаў меркаваньне, што ўлады сапраўды могуць выкарыстаць выпадак выбуху як нагоду для ціску на апазыцыю. Таксама па меркаваньні Мечыслава Грыба выбух падчас канцэрту ў Менску нельга кваліфікаваць як хуліганскі ўчынак, як гэта зрабілі прадстаўнікі УУС Менгарвыканкаму: «Гэта занадта маштабнае злачынства, каб яго можна было трактаваць як хуліганства. Гэта нешта падобнае да тэрарыстычнага акту. Дакладна ж можна будзе гаварыць, калі будзе раскрытае гэтае злачынства, знойдзеныя і дапытаныя вінаватыя».

2 ліпеня 2009 году А. Лукашэнка заявіў: «Вінаватыя да гэтага не ўстаноўленыя, таксама як і не раскрытыя выбухі ў Віцебску. Гэта ганьба для праваахоўчых органаў».

Факты

  • 3 ліпеня 2008 году ў «Комсомольской Правде» было надрукаванае інтэрвію А. Лукашэнкі, дзе прыводзяцца наступныя радкі: «…Насьцярожвае той факт, што Захаду наша апазыцыя моцна надакучыла. Асабліва амэрыканцам. Тыя ўжо гавораць прама: будзе справа — будуць грошы. А гэта што значыць? Першым чынам вулічныя выступы, дэманстрацыі. А калі яшчэ пагромы і выбухі… Тады заказчык наогул быў бы задаволены».
    У гэтым жа інтэрвію таксама прысутнічалі наступныя словы прэзыдэнта Лукашэнкі: «…Сёньня Беларусь — самая беспраблемная для Эўропы дзяржава. А праблемы могуць узьнікнуць. І тых, хто жадае падагрэць тут сытуацыю — і ў Расеі, а яшчэ больш на Захадзе — хоць адбаўляй. І зброі, і грошай падкінуць. Галоўнае распаліць гэты ачаг. Але эўрапейцы разумеюць: ім гэта ня выгадна».
  • У дзень правядзеньня сьвяткаваньняў 3 ліпеня былі створаныя падвышаныя захады бясьпекі. Пры падыходзе да месца правядзеньня сьвяткаваньняў супрацоўнікі праваахоўных органаў пільна правяралі асабістыя рэчы наведвальнікаў. Жыхарам навакольных дамоў было забаронена адчыняць форткі, каля кожнага пад’езду знаходзіліся службоўцы з рацыямі. Нягледзячы на ўсе захады выбуховая прылада апынулася ў натоўпе.
  • Празь некалькі хвілінаў пасьля выбуху месца здарэньня наведаў прэзыдэнт Лукашэнка. Служба бясьпекі прэзыдэнта не ажыцьцявіла ягоную эвакуацыю ў бясьпечнае месца адразу пасьля выбуху. Па словах першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча: «У такой сытуацыі ахова, што б там ні рабіла гэтая „першая асоба“, хапае яе і выцягвае з таго месца, дзе гэта адбылося. І што б ні рабіла гэтая асоба, паўтараю, яе з гэтага месца, дзе такое здарэньне мела месца (таму што там могуць быць паўторы) — выцягваюць. Гэта — адназначна».
  • Паводле характара пашкоджаньняў, фатаздымкаў варонкі і аповядаў відавочцаў выбуховая прылада ўтварыла дастаткова моцны гук выбуху, але было разьмешчанае каля дрэва такім чынам, каб аскепкі разьляталіся каля долу і не закранулі жыцьцёва важныя органы.
  • Напярэдадні здарэньня намесьнік кіраўніка галоўнага ўпраўленьня міліцыі грамадзкай бясьпекі і спэцыяльнай міліцыі МУС Аляксандар Барсукоў(ru) папрасіў грамадзянаў па магчымасьці не прыходзіць да стэлы «Менск — горад-герой» для таго, каб прысутнічаць на салюце.
  • У верасьні 2005 у Віцебску былі два выбуху, у выніку спрацоўваньня самаробнай выбухной прылады тады пацярпелі больш 40 чалавек. 29 зь іх былі дастаўленыя ў лякарні, шасьцярым — зробленыя апэрацыі. Па факце тых выбухаў таксама было ўзбуджанае крымінальная справа па артыкулах «Хуліганства» і «Замах на забойства» Крымінальнага кодэкса Беларусі. Але вінаватыя не былі ўсталяваныя.
  • Падазраванымі ва ўчыненьні выбуху пабывала 120 чалавек. Іх трымалі па 10 сутак ў сіза, але потым выявілася, што ніхто зь іх не датычныя да арганізацыі выбуху. Адбіткі пальцаў узятыя ў 1,3 мільёна чалавек. 12 тысячаў чалавек адмовіліся ад гэтай працэдуры.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Выбух У Менску 4 Ліпеня 2008 Году АпісаньнеВыбух У Менску 4 Ліпеня 2008 Году Вынікі выбухуВыбух У Менску 4 Ліпеня 2008 Году Рэакцыя на інцыдэнтВыбух У Менску 4 Ліпеня 2008 Году ФактыВыбух У Менску 4 Ліпеня 2008 Году КрыніцыВыбух У Менску 4 Ліпеня 2008 Году Вонкавыя спасылкіВыбух У Менску 4 Ліпеня 2008 Году

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Кастусь КаліноўскіЛязьбійская парнаграфіяАндрэй КурэйчыкТацяна СапачРэформа беларускага правапісу 1933 годуСан-ФранцыскаЭразм ЦёлакНестар МахноТаксіТадзіяна КляшторнаяРусіфікацыяБеларуска-літоўскія летапісыАлесь Разанаў1891ЧалавекГарнастайMelbetЛяхавіцкі замак2008Жаночая эякуляцыяFTPЯўгенія ПфляўмбаўмПесьня пра зубраАпавядальны сказРожаваЯнка МаўрЛесКрумкачПарнаграфія ў ЧэхііВіцебскі сшытакПрыметнікВалерыя КуставаРусіфікацыя БеларусіПалітыкМікола МаляўкаЯн ЗбажынаЛявон ВашкоМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніПятро ДудоСавушкін прадуктГомельІгар БабкоўУладзімер Караткевіч24 красавікаАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіЕва Вежнавец1923ЛетувісыБлакітная сойкаSQLМікола ПракаповічВіетнамРажаваГрыгорыюс V (папа рымскі)Бярозка (часопіс)НазоўнікКыргыстанВялейкаЗямля пад белымі крыламіВіктар ЖыбульАмонімTor BandМастаўтДаніла ЖульпаПарнаграфія ў ВугоршчынеВішымут26 красавікаРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Уладзімер ПуцінКарпацкая Ўкраіна🡆 More