1918 Беларуская Граматыка Для Школ

«Беларуская граматыка для школ» (1918) — школьная граматыка беларускай мовы, апрацаваная Браніславам Тарашкевічам (1917—1918) і выдадзеная ў Вільні (1918), у паралельных кірылічным і лацінскім варыянтах.

Граматыка некалькі разоў перавыдавалася ў Заходняй Беларусі, ляжала ў аснове праграмаў выкладаньня беларускай мовы ў БССР. Першая жыцьцяздольная граматыка сучаснай беларускай мовы, аснова ўсіх далейшых лініяў разьвіцьця беларускай граматыкі.

У аснове граматыкі ляжалі фанэтыка-граматычныя асаблівасьці тагачаснага сярэднебеларускага дыялекту, найперш «цьвёрдае р» і «моцнае аканьне». У правілах граматыкі выкарыстоўваліся як марфалягічны (пераважна), так і фанэтычны прынцыпы.

Словы іншамоўнага паходжаньня вылучаліся ў асобную групу. Тарашкевічам было прапанавана пісаць галосныя й зычныя ў іншамоўнай лексыцы так, як яны вымаўляліся ў мове, зь якой былі запазычаныя, фактычна было прынятае пераважнае іх напісаньне як у польскай мове. Так, на гэтыя словы не былі распаўсюджаныя правілы аканьня, дзеканьня й цеканьня, часта не зьмякчаліся зычныя перад галоснымі, перад ётаванымі галоснымі перадаваўся мяккі [л’].

Шмат якія правілы ў граматыцы адсутнічалі або былі недапрацаванымі, напрыклад, нарматывы напісаньня складаных словаў, некаторых канчаткаў, прозьвішчаў, імёнаў, геаграфічных назваў, і дапрацоўваліся іншымі аўтарамі ў практычна выкладаных граматыках.

Зважаючы на недахопы граматыкі Тарашкевіча, браты Лёсікі распрацавалі праект яе рэформы, які быў прадметам разгляду Беларускай акадэмічнай канфэрэнцыі (1926).

Ацэнкі

Вучэбны дапаможнік Тарашкевіча ўлічваў тагачасныя дасягненьні ў галіне беларускай філялёгіі (Яўхім Карскі, Аляксей Шахматаў і інш.) і быў станоўча прыняты грамадзкасьцю.

Аднак у практычнай працы й ва ўмовах масавай беларусізацыі граматыка выклікала пэўныя цяжкасьці з-за сваёй агульнай складанасьці й пэўных унутраных недахопаў; некаторыя фанэтычныя й марфалягічныя асаблівасьці не атрымалі ў кнізе належнага асьвятленьня; напісаньне іншамоўнай лексыкі працягвала складаць цяжкасьці; некаторыя правілы былі штучнымі й надуманымі, у граматыку быў уведзены шэраг архаічных граматычных формаў у якасьці літаратурных.

«Расейскі і польскі ўплывы» (адпаведна ў марфалёгіі і артаграфіі) адзначалі ў сваіх тагачасных публікацыях, напр., Язэп Лёсік і Ян Станкевіч.

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

  • Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш.. — 2-е выд., дапрац. і дап.. — Мн.: Выш. школа, 1995. — 334 с. — ISBN 985-06-0075-6

Вонкавыя спасылкі

Tags:

1918 Беларуская Граматыка Для Школ Ацэнкі1918 Беларуская Граматыка Для Школ Крыніцы і заўвагі1918 Беларуская Граматыка Для Школ Літаратура1918 Беларуская Граматыка Для Школ Вонкавыя спасылкі1918 Беларуская Граматыка Для ШколБССРБеларуская моваБеларускі лацінскі альфабэтБраніслаў ТарашкевічВільняГраматыкаЗаходняя БеларусьКірыліца

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1951ЛаскаценьУладзіслаў ГарбацкіГенадзь КарпенкаПарнаграфія ў Чэхіі1467РадаўніцаВікі1919Алег ЖданВячаслаў АдамчыкРаскіданае гняздо (п’еса)Сэрыя ААнтарктыдаЖывапісКаліфарнійскі тэхналягічны інстытутПаўстаньне 1863—1864 гадоўMelbetРэч ПаспалітаяЛес24 красавікаГісторыя МенскуМіхась РудкоўскіЮры Гагарын1891Вольга БабковаIP-адрасУладзімер ПуцінРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)РамантызмБеларускае ПалесьсеАхоўны статусБеларусы ў ПольшчыУладзімер ДубоўкаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікАляксандар МарозАлегорыяДаніла ЖульпаЛізаньне похвыВольныя матэрыялыСэксуальныя пазыцыіТураўЛацінская моваВадзім СаранчукоўГрамадзянінКові (рэжысэр)Старабеларуская моваМенская вобласьцьБанкаўскі рахунакЛетувізацыяКатэхізіс Сымона БуднагаВіды сувязі словаўПагоня (песьня)Віктар МарціновічНямецкая моваДыяніз ІлкавічГарбатаЛацкая моваІсьляндзкі коньБеларускі Народны Фронт АдраджэньнеМарыя МартысевічМарат МаркаўКойданаўСавушкін прадукт🡆 More