Язэп Лёсік

Язэ́п Ю́р’евіч Лё́сік (18 лістапада 1883; в.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лёсік.

ст. 6 лістапада] 1883; в. Мікалаеўшчына, цяпер Стаўпецкі раён, Менская вобласьць, Беларусь — 1 красавіка 1940; Саратаўская турма, цяпер Расея) — беларускі пісьменьнік, публіцыст, мовазнаўца, пэдагог, нацыянальны й палітычны дзяяч. Акадэмік АН БССР (1928). Родны дзядзька Якуба Коласа, брат Антона Лёсіка.

Язэп Лёсік
Язэп Лёсік, 1930-я гг.
Язэп Лёсік, 1930-я гг.
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Язэп Юр’евіч Лёсік
Псэўданімы Павал Ксяневіч, Язэп Ксяневіч, Язэп Ліхадзіеўскі, М. Кепскі, J. L. (Apalczeńniec)
Нарадзіўся 6 (18) лістапада 1883
в. Мікалаеўшчына, Менскі павет, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя
Памёр 1 красавіка 1940(1940-04-01) (56 гадоў)
Саратаў, Расейская СФСР, СССР
Жонка Ванда Лявіцкая
Дзеці Юрась, Люцыя, Алеся
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, публіцыст, мовазнаўца, пэдагог, нацыянальны й палітычны дзяяч
Гады творчасьці 1912—1930
Жанр апавяданьне
Мова беларуская мова
Дэбют «Рабы Міхась Крэчка, што быў за судзьдзю» // «Наша Ніва», 19 ліпеня 1912
Значныя творы Апавяданьне «Не ўсе ж разам, ягамосьці!..» (1914)
Зборнік апавяданьняў «Родныя вобразы» (1921, забаронены)
Творы на сайце Knihi.com
Творы на сайце Kamunikat.org

Біяграфія

Дзяцінства й маладосьць

Нарадзіўся 18 лістапада 1884 году ў сяле Мікалаеўшчына Менскага павету. Ягоныя бацькі, Юрка й Хрысьціна Лёсікі былі безьзямельнымі сялянамі й арандавалі землі ў князёў Радзівілаў. Яны мелі сем сыноў і трох дачок. Язэп быў іхным малодшым дзіцем, таму ў першыя гады жыцьця ня быў занадта загружаны абавязкамі. Ён скончыў другую клясу Мікалаеўскае народнае школы, пасьля чаго два гады рыхтаваўся да экзамэнаў у настаўніцкую сэмінарыю. Здаваў экзамэны ў Настаўніцкую сэмінарыю ў Нясьвіжы, але не паступіў

У 1898 годзе Язэп паступіў у Маладэчанскую сэмінарыю (Віленская губэрня). Аднак на другі год быў звольнены зь яе бяз права паступленьня ў іншыя навучальныя ўстановы. Пасьля пераезду ў Ноўгарад-Северскі (Чарнігаўская губэрня), дзе працаваў ягоны брат, паступіў у гарадзкую вучэльню й скончыў яе ў 1902 годзе. У Ноўгарадзе-Северскім вытрымаў экзамэн на годнасьць настаўніка народнае школы.

Удзел у рэвалюцыі 1905 году й царскія рэпрэсіі

Быў прызначаны выкладнікам расейскае мовы ў Бабруйскую сельскагаспадарчую школу (Менская губэрня). Працаваў у Бабруйску адзін год, у 1903 годзе ізноў вярнуўся ў Ноўгарад-Северскі й быў прызначаны настаўнікам у школу ў мястэчку Грамяч. Хутка стаў знаёміць з палітычнымі пытаньнямі грамяцкіх сялянаў на сходах у школе, пра што стала вядома паліцыі. У 1905 яго арыштавалі. Гэта выклікала абурэньне жыхароў Грамяча, якія заплянавалі пайсьці ў турму й запатрабаваць вызваленьня Лёсіка, але ў выніку адмовіліся ад гэтае ідэі.

У 1907 перавезьлі на суд у Старадуб на Чарнігаўшчыне. Тут яму задалося зьбегчы з гораду й такім парадкам унікнуць суду. Пасьля гэтага некаторы час хаваўся ў Стоўпцах (Менскі павет), Пецярбурґу, два гады жыў на станцыі Красноўка, недалёка ад Луганску (Екацярынаслаўская губэрня), дзе адзін зь ягоных старэйшых братоў быў дзяржаўным службоўцам.

У 1911 вярнуўся ў Ноўгарад-Северскі, дзе яго ізноў арыштавалі й перавезьлі ў Старадуб на суд. Яму прысудзілі бестэрміновае высяленьне ў Сыбір, дзе жыў да 1917, спачатку ў Кірэнску (Іркуцкая губэрня), а потым у некаторых сёлах Кірэнскага павету. Нядоўгі час жыў у Бадайбо.

Язэп Лёсік 
Язэп Лёсік (зьлева) і Алесь Гарун падчас засланьня ў Бадайбо, 1914 год

У засланьні Язэп заняўся самаадукацыяй. Здабываў сродкі на сваё існаваньне фізычнаю працаю й толькі ў Бадайбо быў за пісара, а ў адной вёсцы арганізаваў пачатковую школу, але паліцыя хутка яе зачыніла, бо ў засланьні ў тыя часы забаранялася працаваць паводле сваёй адмысловасьці. У Сыбіры Язэп сустрэўся з Алесем Гаруном, зь якім потым не разлучаўся.

Адарваны ад сваёй Бацькаўшчыны, супрацоўнічаў з «Нашаю Ніваю», падтрымліваў зьвязак зь пісьменьнікамі й знаёмымі настаўнікамі ў Беларусі.

Палітычная дзейнасьць у беларускім нацыянальным руху

Язэп Лёсік 
Язэп Лёсік, 1915 г.

Вярнуўся ў Беларусь у сакавіку 1917 і спыніўся ў Менску, дзе далучыўся да дзейнасьці беларускага нацыянальнага руху. Ён быў адным з актыўных удзельнікаў Беларускае Сацыялістычнае Грамады (БСГ). Як яе прадстаўнік увайшоў у склад створанага 7-9 красавіка 1917 году Беларускага Нацыянальнага Камітэту (БНК).

Язэп Лёсік 
Зьезд Вялікае беларускае рады й Цэнтральнае рады беларускіх арганізацыяў

21-23 ліпеня 1917 году прыняў удзел у чарговым зьезьдзе беларускіх арганізацыяў і нацыянальных партыяў, у ходзе якога БНК быў распушчаны. У апошні дзень зьезду быў абраны ў прэзыдыюм створанае замест БНК Цэнтральнае рады беларускіх арганізацыяў. Уваходзіў у склад Вялікае беларускае рады. Браў удзел у Першым Усебеларускім канґрэсе.

У 1917—1918 гг. ён рэдагаваў ґазэту «Вольная Беларусь». Ён быў адным з ініцыятараў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі 25 сакавіка 1918 году. У 1918 годзе, падчас функцыянаваньня структураў БНР пад нямецкай акупацыяй, ён падтрымаў беларускую адукацыю. Разам зь Язэпам Варонкам і Кастусём Езавітавым рэарганізаваў беларускае культурна-асьветніцкае таварыства «Прасьвета» ў культурна-асьветніцкае таварыства «Бацькаўшчына». Уваходзіў у склад Рады БНР. У сярэдзіне красавіка 1918 году ён разглядаўся палітыкамі БНР, як адзін з кандыдатаў на пасаду кіраўніка ўраду — старшынём Народнага сакратарыяту БНР. 26 красавіка 1918 году ягоны подпіс быў знойдзены пад тэлеграмай, высланай на наступны дзень ад імя ўраду й Рады БНР да нямецкага імпэратара Вільгельма II. Тэлеграма ўтрымлівала падзяку за «вызваленьне Беларусі» й просьбу аб аказаньні падтрымкі БНР у яе хаўрусе зь Нямеччынаю. Гэты крок быў нэґатыўна ўспрыняты й прывёў да таго, што Раду БНР пакінулі многія яе чальцы, а БСГ распалася.

Старшыня Рады БНР

Язэп Лёсік 
Здымак Язэпа Лёсіка з подпісам, 1910-я гг.

14 траўня 1918 году Язэп Лёсік быў абраны старшынём Рады БНР (фармальным кіраўніком дзяржавы). Замяніў на гэтай пасадзе Яна Сераду. Пасьля распаду БСГ стаў адным са стваральнікаў Беларускае сацыял-дэмакратычнае партыі. Як старшыня Рады імкнуўся давесьці да прызнаньня незалежнасьці БНР на міжнароднай арэне, а таксама папярэдзіць страту тэрыторыяў, якія палітыкі БНР разглядалі, як частку іх дзяржавы. 7 кастрычніка разам з прэм’ер-міністрам Янам Серадой падаў канцлеру Нямеччыны пратэст супраць перадачы беластоцкага, бельскага й гарадзенскага паветаў. 20 кастрычніка быў часткаю дэлеґацыі БНР да канцлера Нямеччыны, якая павінная была данесьці просьбу аб прызнаньні БНР Нямеччынаю й просьбу аб фармаваньні беларускага войска. Дэлеґацыя не была прынятая. 22 кастрычніка быў адным з прадстаўнікоў БНР, які папрасіў прэзыдэнта ЗША аб прызнаньні дзяржавы, палітычнай падтрымцы й абароне тэрыторыі пасьля эвакуацыі нямецкіх войскаў.

У 1919 годзе пасьля акупацыі Гарадзеншчыны й Віленшчыны Войскам польскім Язэп Лёсік браў удзел у размовах з генэральным камісарам Ежы Асмалоўскім на тэму палітычнае будучыні тых земляў, у тым ліку пра плебісцыт. 10 жніўня ў Менску ўвайшоў у склад утворанага там Часовага беларускага нацыянальнага камітэту — нацыянальнага прадстаўніцтва беларусаў, якое не выкасоўвала фэдэрацыі з Польшчаю пры ўмове прызнаньня БНР.

19 верасьня 1919 году ў якасьці старшыні БНР прыняў удзел у сустрэчы з кіраўніком польскае дзяржавы Юзэфам Пілсудзкім у Менску. У ходзе сустрэчы дэлеґацыя папрасіла Пілсудзкага аб прызнаньні незалежнасьці й цэласнасьці БНР, дазваляючы аднаўленьне працы яго органаў, аб паступовай перадачы ўлады ў рукі Рады, аб фармаваньні беларускага войска й сумесным змаганьні супраць бальшавікоў. Дэлеґацыя не атрымала якіх-небудзь абавязкаў з боку польскага лідэра.

Дзейнасьць пасьля расколу ў Радзе БНР

13 сьнежня 1919 году ён прыняў удзел у пасяджэньні Рады БНР у Менску. На наступны дзень пасяджэньне было сарванае, а дэлегаты Рады БНР пакінулі будынак. У ім засталося 8 чальцоў Беларускае партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, 3 чальцы Беларускае партыі сацыялістаў-фэдэралістаў і некалькі асобаў, якія называлі сябе дэлегатамі Рады БНР. Гэтая група зьдзейсьніла пераварот супраць Рады. Астатняя частка Рады сустрэлася ў прыватнай кватэры Аляксандра Ўласава, дзе была створаная Найвышэйшая рада БНР. Язэп Лёсік стаў яе чальцом.

20-24 сакавіка браў удзел у перамовах паміж прадстаўнікамі грамадзянскага кіраваньня ўсходніх земляў і беларускім акружэньнем. Лёсік прадстаўляў на перамовах пазыцыю Цэнтральнае беларускае рады Віленшчыны й Гарадзеншчыны, у адпаведнасьці зь якою беларускі бок зьвяртаецца да польскіх уладаў з просьбай абараніць усю Беларусь, прызнаць волю беларускага народу, прызнаць роўнасьць беларускае мовы й спрыяць разьвіцьцю беларускае адукацыі. Пры гэтым беларускія палітыкі падчыркнулі, што чакаюць незалежнасьці БНР, але бачаць яе будучыню ў зьвязе з Польшчаю. Польскі бок ня выканаў патрабаваньняў.

У 1919—1920 гг., у той час, калі Менск быў пад польскай акупацыяй, Лёсік супрацоўнічаў зь беларускамоўнымі часопісамі «Звон» і «Беларусь», якія там выдаваліся. Некаторы час быў таксама рэдактарам другога.

Дзейнасьць у БССР

У ліпені 1920 пасьля паўторнае акупацыі Менску бальшавікамі й у канцы польска-савецкае вайны абвясьціў аб «прызнаньні прынцыпаў Савецкае ўлады» й адышоў ад палітычнае дзейнасьці. Закінуў палітычную дзейнасьць і заняўся навуковаю, культурнай, адукацыйнаю й літаратурнаю працаю. Зь ліпеня 1921 году выкладаў у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце й у Беларускім пэдагагічным тэхнікуме. У 1922 годзе быў абраны чальцом Інбелкульту. Прыняў удзел у рабоце Тэрміналяґічнае камісіі Інбелкульту, і з пачатку 1930-х гадоў ён займаў пасаду яе прэзыдэнта. У 1927 годзе ён быў прызначаны дырэктарам Інстытуту беларускае мовы, і ў 1928 годзе — чальцом і акадэмікам Акадэміі навук Беларусі.

Савецкія рэпрэсіі й сьмерць

У 1922 годзе быў выдадзены ягоны падручнік «Практычная граматыка беларускае мовы», які быў нэґатыўна прыняты савецкімі ўладамі, а ґазэта «Звязда» нават абвясьціла яго «контррэвалюцыйным». У пачатку лістапада 1922 году быў арыштаваны, але ў сьнежні быў выпушчаны пасьля ўмяшаньня наркама асьветы Ўсевалада Ігнатоўскага.

Пасьля ўдзелу ў Беларускай акадэмічнай канфэрэнцыі пачаўся перасьлед Лёсіка ды іншых дзеячаў беларускае культуры: Некрашэвіча, Смоліча, Ластоўскага й іншых. 14 ліпеня 1930 г. Язэп Лёсік быў арыштаваны з сфабрыкаванае справы «Саюзу вызваленьня Беларусі» на курорце ў Мацэсьце (Сочынскі раён, Чарнаморская акруга, Паўночна-Каўкаскі край, Расейская СФСР), дзе ён лячыўся ад ішыясу: 2 гады ня мог хадзіць бяз кія. Закончыць курс лячэньня яму ня далі, з Каўказу арыштаваным прывезьлі ў Менск і пасадзілі ў турму Дзяржаўнае палітычнае ўправы НКУС, так званую «амэрыканку». Адначасна зь ягоным арыштам у ягоным доме на Шпітальнай вуліцы праходзіў ператрус. Пачаўся ператрус а 10-й гадзіне ўвечары й працягваўся да 8-е гадзіны раніцы.

6 сьнежня 1930 г. Савет народных камісараў БССР на патрабаваньне бюро Цэнтральнага камітэту Камуністычнае партыі (бальшавікоў) Беларусі пазбавіў яго званьня акадэміка. Пастановаю Калегіі АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 году сасланы на 5 гадоў у Саратаўскую вобл. у г. Аткарск на Волзе (Саратаўская губэрня, Расейская СФСР). Тут яму дазволілі працаваць у пэдагагічным тэхнікуме, дзе ён выкладаў расейскую мову й літаратуру. Потым перайшоў у такі ж тэхнікум у Дубоўцы, таксама на Волзе. У лістападзе 1934 году атрымаў амністыю ВЦВК бяз права вяртаньня ў Менск. У 1935 і 1936 гадох прыяжджаў у Менск у НКУС, але не дабіўся дазволу жыць у Беларусі.

Пераехаў у Бранск (Расейская СФСР), ды ня здолеў знайсьці дарэчную працу й быў скіраваны ў Навазыбкаў (Бранская вобласьць), дзе яму прапанавалі пасаду настаўніка ў школе каля станцыі Злынка. Ад Злынкі недалёка да Гомлю (Беларуская ССР), і таму Язэп зь сям’ёй часта езьдзіў у Гомель, каб паглядзець беларускія тэатральныя пастаноўкі й хоць такім парадкам адчуць сваю блізкасьць да роднае Беларусі. Але Язэпу не давялося тут закончыць і навучальнага году. НКУС патрабаваў неадкладнага выезду туды, куды быў высланы, г. зн. зноў у Саратаўскую губэрню. Ён жыў у вёсцы Дубоўка, дзе працаваў у школе настаўнікам, але быў звольнены. 3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры й выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэкаў грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Язэпа Лёсіка прадугледжвалася «спальваць». Восеньню 1937 году сям’я пераехала ў горад Аткарск, дзе ён працаваў у якасьці выкладніка расейскае мовы й літаратуры ў пэдагагічным тэхнікуме. Нязначны выпадак сутычкі аднаго камсамольца-студэнта зь Язэпам на пэдагагічным ґрунце — з прычыны дрэннае адзнакі — прывёў да таго, што на яго быў напісаны лжывы данос у справе працы ў пэдагагічнай навучэльні.

Арыштаваны 25 чэрвеня 1938 году з справы «Контррэвалюцыйнае арганізацыі палітссыльных у Саратаве». 31 сакавіка 1940 году на спэцыяльным пасяджэньні НКУС быў прысуджаны да пяці гадоў ГУЛАГу. Памёр на наступны дзень у Саратаўскай турме, паводле афіцыйнае вэрсіі ад сухотаў. Паводле іншае крыніцы быў застрэлены адразу пасьля абвяшчэньня прысуду. У гэты час ён быў зусім здаровы й нельга было думаць, што неўзабаве памрэ. Але не прайшло году, як жонка атрымала паведамленьне, што Язэп памёр. У апошні раз ягоная сям’я мела кантакт зь ім 16 ліпеня 1938 году, калі атрымала разьвітальную паштоўку. Месца ягонага пахаваньня невядомае.

Рэабілітацыя

Быў пасьмяротна двойчы рэабілітаваны: 8 кастрычніка 1958 году па другім прысудзе праз Акруговы суд Саратава й 10 чэрвеня 1988 году — Вярхоўным Судом Беларускае ССР па першы прысудзе.

У 1990 годзе яму вярнулі званьне акадэміка. Групавая справа Лёсіка й іншых разам з фатаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі (№ 20951-с).

Сям’я

Язэп Лёсік 
Язэп Лёсік з жонкай Вандай Лявіцкай і дзецьмі Юрасём, Люцыяй і Алесяй

З восені 1917 — у шлюбе з Вандаю Лявіцкаю, дачкой Ядвігіна Ш.. У іх было трое дзяцей (Юрась, Люцыя, Алеся).

Навуковая дзейнасьць

Удзельнік Беларускага навуковага зьезду. Сябра Інбелкульту (1921—1930). Удзельнік Беларускае акадэмічнае канфэрэнцыі (1926).

Адназначна вызначаў спадкаемнасьць Беларусьсю Вялікага Княства Літоўскага й крытыкаваў замахі на згаданую спадкаемнасьць з боку Летувы, што знайшло адлюстраваньне ў артыкуле «Літва — Беларусь: гістарычныя выведы», выдадзеным у 1921 годзе ў выданьні «Школа и культура Советской Белоруссии»:

Язэп Лёсік  Беларусь у пазьнейшыя часы дзяржаўнай незалежнасьці насіла найменьне Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жмудзкага й інш., або карацей — Вялікае Княства Літоўскае. <…> Сталася так, што пад Літвою разумеюць землі, заселеныя жмудзінамі, або даўнейшую Жамойць. <…> А што важней за ўсё, дык гэта тое, што Літва й Жмудзь — дзьве рэчы зусім розныя, і, апіраючыся на летапісныя весткі, ні ў якім разе ня можна зваць цяперашніх жмудзінаў літоўцамі. <…> Мала гэтага, цяперашнія літоўцы (жмудзіны) упэўнілі нават усю Эўропу, што гэты іх маленькі жмудзкі народ абладаў колісь магутнай і слаўнай Літоўска-Рускай дзяржавай. <…> Расійскія і польскія гісторыкі, дзякуючы сваім імпэрыялістычным тэндэнцыям, не вытлумачылі сабе значэньне слова Літва і вераць створанай ілюзіі, што ўвесь гістарычны скарб б. В. К. Літоўска-Рускага (Беларускага) належыць цяперашнім жмудзінам. Але правільнае асьвятленьне гістарычных фактаў сьведчыць нам пра тое, што Літва — гэта было славянскае племя, увайшоўшае ў склад цяперашняга беларускага народа. Літва, Лютва, Люцічы — іменьні славянскага племя <…> і калі нашы продкі — беларусіны ў прошлых сталецьцях звалі сябе літвінамі, то яны ведалі, што казалі Язэп Лёсік 

Адназначна выступаў за захаваньне кірылічнага альфабэту. Дужа ўхваляў «навуковасьць і лягічнасьць» сэрбскага кірылічнага альфабэту.

У 1923—1925 выступіў з крытыкаю граматыкі Тарашкевіча, прапаноўваў значныя зьмяненьні ў беларускім альфабэце, правапісе, граматыцы, прызначаныя да іх спрашчэньня на падставе народнае беларускае традыцыі. Між іншым, у альфабэце: замены «ы->и», «й->ј», «э->є», увядзеньне літараў «ӡ» і «ӡ̌» для перадачы афрыкатаў «дз» і «дж»; у правапісе: напісаньне галосных «я, е, ё, ю» на пачатках складоў у форме «ј+а, е, о, у», значнае пашырэньне прынцыпу «аканьня», скасаваньне мяккага знаку («мёртвае літары») між падвойных зычных і пасьля «з-с, ц-дз» перад мяккімі зычнымі.

Пэдагогіка

Адзін зь першых арганізатараў дарэмных беларускіх курсаў (Менск, восень 1917), ініцыятар аднаўленьня «Беларускага вучыцельскага хаўрусу», адзін з аўтараў яго статуту. Выкладнік у БДУ (1921-—1930). Аўтар шэрагу падручнікаў беларускае мове: «Практычная граматыка» (1921), «Беларуская мова. Пачатковая граматыка» (1924), «Беларуская мова. Правапіс» (1924).

Літаратурная дзейнасьць

Першы вядомы твор: апавяданьне «Рабы Міхась Крэчка, што быў за судзьдзю», надрукаваны ў «Нашай Ніве» (19 ліпеня 1912). Апавяданьне «Не ўсе ж разам, ягамосьці!..» выходзіла асобнаю кніжкаю (1914). «Апавяданьне бяз назвы» (друк. у ґазэтах «Вольная Беларусь» і «Беларусь», 1917—1920). Зборнік апавяданьняў «Родныя вобразы», забаронены да друку Галоўлітам БССР праз «нацыяналістычны», «рэлігіёзна-дагматычны» характар у 1921.

Некалькі вядомых вершаў. Шмат твораў у публікацыях і рукапісах страчаныя.

Пераклаў на беларускую мову «Камуністычны Маніфэст» (1923).

Ацэнкі

Як літаратар адзначаны як «талентны апавяданьнік», ягоная творчасьць як «вельмі нацыянальная, народна-беларуская…» (М. Гарэцкі, 1919). У пазьнейшыя савецкія часы (1960—1970-я) адзначалася, што ён «у творах… дапускаў памылкі нацыяналістычнага характару».

Бібліяграфія

Пераклады

Крытыка, рэцэнзіі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Язэп Лёсік БіяграфіяЯзэп Лёсік Сям’яЯзэп Лёсік Навуковая дзейнасьцьЯзэп Лёсік ПэдагогікаЯзэп Лёсік Літаратурная дзейнасьцьЯзэп Лёсік АцэнкіЯзэп Лёсік БібліяграфіяЯзэп Лёсік ЗаўвагіЯзэп Лёсік КрыніцыЯзэп Лёсік ЛітаратураЯзэп Лёсік Вонкавыя спасылкіЯзэп ЛёсікАнтон ЛёсікБеларусьДзядзькаМенская вобласьцьМікалаеўшчынаНацыянальная акадэмія навук БеларусіРасеяСаратаўСтаўпецкі раёнЮліянскі каляндарЯкуб Колас

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МарыюпальБушкаМікола МаляўкаТутэйшыя (літаб’яднаньне)ВялейкаПэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўЛічэбнікДзед ТалашЯўгенія ЯнішчыцЧарнобыльская катастрофаБеларуская ВікіпэдыяНарвідПаэзіяДэйвід ЎудардКыргыстанПалесьсеMemento moriСьцяг ЛібііШыізмПаўлюк ТрусЁсіф СталінАхоўны статус27 красавікаПісьменнасьцьСельская гаспадаркаIP-адрасОндрэй ДудаВэб-сэрвэрСтанкевіцаSQLЯгайлаВольга БабковаМаксім ТанкПолымя (часопіс)Ігар ТурУладзімер Пуцін28 красавікаДрысьвяты (вёска)Магіла льва (паэма)СтатусбанкГарнастайПаўднёвы полюсАнатацыяДзікПаўночна-Заходні крайАзіяАпавядальны сказГрыгорыюс V (папа рымскі)Даўмонт (імя)Сусьветнае павуціньне29 красавікаЗаходнерусізмЗіновій ПрыгодзічСямён ШарэцкіСельская гаспадарка БеларусіІвонка Сурвіла1996Савушкін прадуктЧарнобыльВэб-дызайнРАУССымон БудныСямейныя традыцыі славян (манэты)Анатоль ЗэкаўАнтарктыдаДротАлесь КажадубПастава 69Гісторыя Беларусі🡆 More