Банк Грэцыі: галоўны банк Грэцыі, заснаваны ў 1927 годзе

«Банк Грэцыі» — галоўны банк Грэцыі, заснаваны ў сьнежні 1927 году.

«Банк Грэцыі»
грэц. Τράπεζα της Ελλάδος
Банк Грэцыі: Задачы, Кіраваньне, Балянс
Тып акцыйнае таварыства
Лістынг на біржы БА: ΕΛΛ
Заснаваная 7 сьнежня 1927 (96 гадоў таму)
Заснавальнікі Парлямэнт Грэцыі
Краіна Грэцыя
Разьмяшчэньне Атэны
Адрас вул. Вэнізэляса, д. 21
Ключавыя фігуры Яніс Стурнарас (старшынія), Тэадор Пэлягідыс, Хрысьціна Папаканстанцінава
Галіна сфэра паслугаў
Паслугі грашовы перавод, пазыка, уклад
Абарачэньне Банк Грэцыі: Задачы, Кіраваньне, Балянс843,341 млн эўра (2020 год)
Чысты прыбытак Банк Грэцыі: Задачы, Кіраваньне, Балянс661,67 млн эўра (2020 год)
Матчына кампанія Урад Грэцыі
Аўдытар «Дэлойт»

На 2022 год улучаў «Друкарню банкнотаў і каштоўных папераў», падразьдзяленьне кіраваньня рызыкай і 2 асяродкі: 1) зьмяненьня клімату і ўстойлівасьці, 2) культуры, дасьледаваньняў і дакумэнтацыі, а таксама 17 аддзелаў: 1) аплатна-разьліковых сыстэмаў, 2) гаспадарчага аналізу і дасьледаваньняў, 3) гаспадарчых паслугаў, 4) гатоўкі, 5) дзяржаўнага скарбу, 6) інспэкцыі паднаглядных прадпрыемстваў, 7) інфарматыкі, 8) кансалідаваньня пазыковых установаў, 9) людзкіх рэсурсаў і арганізацыі, 10) нагляду за пазыковай сыстэмай, 11) нагляду за прыватным страхаваньнем, 12) прававых паслугаў, 13) статыстыкі, 14) тэхнічнай і кіраўнічай падтрымкі, 15) унутранай рэвізіі, 16) фінансавай дзейнасьці, 17) фінансавай устойлівасьці. Банкаўская сетка ў Грэцыі налічвала 4 прадстаўніцтвы ў Керкіры, Ляміі, Трыпалі (вобласьць Пэляпанэс) і Флёрыне (вобласьць Заходняя Македонія), а таксама 15 аддзяленьняў і 29 агенцтваў.

Задачы

Паводле 2-га артыкула Статуту 2012 году, «Банк Грэцыі» меў:

Кіраваньне

  • Агульны сход. Склікаўся штогод да красавіка. Кожныя 75 з 19,8 млн паёў, якія належалі блізу 17 000 пайшчыкам, давалі па 1-м голасе. Галасаваць маглі грамадзяне краінаў Эўрапейскай гаспадарчай прасторы, якія ня мелі пратэрмінаванай запазычанасьці перад «Банкам Грэцыі» і былі платаздольнымі. Доля ўраду Грэцыі абмяжоўвалася 35 % паёў банку (8-ы артыкул Статуту). Ухваляў гадавую справаздачу і балянс паводле высноваў рэвізораў. Вызначаў адлічэньні ў запас і разьмяркоўваў чысты прыбытак у выглядзе дывідэндаў. Выбіраў сябраў Агульнай рады, 3-х рэвізораў і іх 2-х намесьнікаў, а таксама вызначаў іх заробкі.
  • Агульная рада. Засядала прынамсі штомесяц. Правамоцная пры ўдзеле прынамсі 6 сябраў. Ухваляла пастановы простай большасьцю галасоў прысутных. Складалася са старшыні і яго намесьнікаў, сябраў Рады манэтарнай палітыкі і 6 дарадцаў, занятых у гандлі, прамысловасьці і сельскай гаспадарцы. Старшыня браў удзел у паседжаньнях Агульнай і Кіраўнічай радаў Эўрапейскага цэнтральнага банку (Нямеччына), а таксама ў Радзе кіраўнікоў Банку міжнародных разьлікаў (Швайцарыя). Выбірала асобаў, якім вылучаліся пазыкі, і зацьвярджала падаўжэньне тэрміну іх пагашэньня. Прызначала кіраўнікоў і ўхваляла набыцьцё нерухомасьці. Акрэсьлівала амартызаваньне сродкаў і абірала банкі-каспандэнты за мяжой для разьмяшчэньня вызначанага памеру сродкаў. Вызначала выпуск банкнотаў і адчыняла аддзяленьні. Падачала гадавую справаздачу і балянс Агульнаму сходу пайшчыкаў.
  • Выканаўчы камітэт. Складаўся са старшыні і яго намесьнікаў, прызначаных на 6 гадоў Указам прэзыдэнта Грэцыі на прапанову ўраду, пададзеную Агульнай радай «Банку Грэцыі». Правамоцны пры ўдзеле прынамсі 2-х сябраў.
  • Рада манэтарнай палітыкі. Улучала старшыню і яго 2-х намесьнікаў, а таксама банкіраў, прызначаных на 6 гадоў Указам прэзыдэнта на прапанову ўраду Грэцыі. Правамоцная пры ўдзеле 4-х сябраў. Вызначала працу аплатных сыстэмаў і выпуск банкнотаў.
  • Рада кіраўнікоў. Складалася са старшыні, яго намесьнікаў і кіраўнікоў аддзелаў. Склікалася прынамсі штотыдзень. Справаздачылася штомесяц наконт пазыкаў перад Агульнай радай.

Балянс

На 31 студзеня 2022 году сродкі і абавязкі «Банку Грэцыі» былі роўныя 240,957 млрд эўра. Сродкі пераважна ўлучалі: 1) каштоўныя паперы асобаў эўразоны ў эўра — 63 % (151,598 млрд эўра), 2) доўгатэрміновыя пазыкі рэфінансаваньня банкам эўразоны ў эўра — 21 % (50,843 млрд эўра), 3) патрабаваньні ўнутры Эўрасыстэмы — 7 % (17,202 млрд эўра), 4) золата і дэбіторскую запазычанасьць у золаце — 3 % (7,828 млрд эўра), 5) патрабаваньні да асобаў па-за эўразонай у замежнай валюце — 2,7 % (6,643 млрд эўра). Абавязкамі ў асноўным былі: 1) абавязкі ўнутры Эўрасыстэмы перад Эўрапейскім цэнтральным банкам — 43 % (104,78 млрд эўра), 2) абавязкі перад банкамі эўразоны ў эўра — 20 % (47,108 млрд эўра), 3) банкноты ў абарачэньні — 15 % (35,031 млрд эўра), 4) абавязкі перад нябанкаўскімі асобамі (урадамі) эўразоны ў эўра — 13 % (31,793 млрд эўра), 5) рахункі пераацэнкі — 2,6 % % (6,31 млрд эўра). Капітал і запасы складалі 1,4 % абавязкаў на 3,416 млрд эўра.

Мінуўшчына

15 верасьня 1927 году пры пасярэдніцтве Лігі народаў быў падпісаны Жэнэўскі пратакол аб пазыцы 9 млн брытанскіх фунтаў стэрлінгаў ураду Грэцыі. Згодна з Жэнэўскім пратаколам у 1927 годзе стварылі «Банк Грэцыі». Паводле пагадненьня ад 27 кастрычніка 1927 году, «Нацыянальны банк Грэцыі» («НБГ») перадаў «Банку Грэцыі» права выпуску банкнотаў грэцкіх драхмаў. 10 лістапада 1927 году ўхвалілі Ўказ аб ратыфікацыі таго пагадненьня і стварэньні «Банку Грэцыі» з прыкладзеным Статутам банку. 7 сьнежня 1927 году Статут «Банку Грэцыі» ратыфікавалі Законам № 3424. 14 траўня 1928 году «Банк Грэцыі» пачаў дзейнасьць. Галаўную сядзібу разьмясьцілі ў Атэнах па Ўнівэрсытэцкай вуліцы, д. 28, дзе дагэтуль месьціўся «Банк нерухомасьці». Пазьней стварылі сетку аддзяленьняў для выдачы наяўных грошай ад імя ўраду. Першапачаткова «Банк Грэцыі» налічваў 500 супрацоўнікаў і пераняў ад «НБГ» дзяржаўныя аблігацыі і золата, надрукаваныя банкноты і дзяржаўныя ўклады. Паводле 4-га артыкула Статуту, «галоўная задача Банку заключаецца ў забесьпячэньні ўстойлівай вартасьці ў золаце сваіх купюраў». Абменны курс ўсталявалі на ўзроўні 375 грэцкіх драхмаў за брытанскі фунт стэрлінгаў. У 1923—1927 гадох запасы банкнотаў «НБГ» надштампавалі паўкруглым чырвоным надпісам «Банк Грэцыі» і выпусьцілі ў абарачэньне. 12 чэрвеня 1930 году паі «Банку Грэцыі» разьмясьцілі на «Фондавай біржы Атэнаў». 7 сьнежня 1930 году зацьвердзілі Ўказ аб выпуску ў абарачэньне нікелевых манэтаў вартасьцю 5 драхмаў і срэбраныя манэты ў 10 і 20 драхмаў. 3 траўня 1933 году выпусьцілі 1-я банкноты на 500 і 5000 драхмаў, якія надрукавала «Амэрыканская банкнотная кампанія» (штат Канэктыкут).

Банк Грэцыі: Задачы, Кіраваньне, Балянс 
Аддзяленьне «Банку Грэцыі» ў Тэсалёніках (2007 год)

21 траўня 1933 году адчынілі аддзяленьне «Банку Грэцыі» ў Тэсалёніках. У 1935 годзе ў Францыі надрукавалі банкноты на 50, 100 і 1000 драхмаў, пасьля ўвядзеньня якіх з абарачэньня вывелі банкноты «НБГ». У 1937 годзе банк налічваў 2061 супрацоўніка, зь якіх 83 % (1714) складалі мужчыны. 4 красавіка 1938 году адчынілі новы будынак галоўнай сядзібы плошчай 0,6 га па Ўнівэрсытэцкай вуліцы, д. 21. У студзені 1941 году ў атэнскім прадмесьці Халяргос заснавалі «Друкарню банкнотаў і каштоўных папераў» («ДБКП») на дзялянцы плошчай 21,5 гектараў. Падчас Другой сусьветнай вайны «Банк Грэцыі» вывез золатавалютны запас на Крыт, а пазьней у Эгіпет і Паўднёвую Афрыку. У 1946 годзе старшыня «Банку Грэцыі» ўвайшоў у склад Валютнага камітэту на чале зь міністрам народнай гаспадаркі Грэцыі. На прапанову «Банку Грэцыі» ўрад ухваліў захады супраць гіпэрінфляцыі грэцкай драхмы.

У 1947 годзе даччыная «Друкарня банкнотаў і каштоўных папераў» пачала выпуск уласных банкнотаў наміналам у 1000 грэцкіх драхмаў. У 1950 годзе «ДБКП» самастойна распрацавала і надрукавала банкноты ў 5000 драхмаў, якія сталі першымі ў сьвеце надрукаванымі з дапамогай меднай гравюры. У 1953 годзе ўтварылі Галоўную інспэкцыю банкаў. Тым часам, абменны курс складаў 30 000 драхмаў за даляр ЗША. 20 чэрвеня 1954 году ўхвалілі Закон № 2824 аб дэнамінацыі 1000 старых драхмаў на 1 новую. У 1954 годзе ў Парыжы (Францыя) адчаканілі манэты з партрэтам грэцкага караля Паўла І вартасьцю 50 лептаў, а таксама 2 і 5 драхмаў. Таксама ў 1954-м у швайцарскім Бэрне адчаканілі манэты вартасьцю 5, 10 і 20 грэцкіх лептаў. У 1955 годзе ў абарачэньне ўвялі новыя банкноты на 10, 20, 50 і 500 драхмаў. У 1957-м старшыня банку Ксэнафон Залётас стварыў 2-гадовую Школу банкаўскіх дасьледаваньняў і Ўправу гаспадарчых дасьледаваньняў, а таксама выдаў стыпэндыі эканамістам банку на навучаньне ў замежнай магістратуры. У 1971 годзе запрацаваў Аддзел чаканкі манэтаў «ДБКП», які выпусьціў уласныя манэты з партрэтам караля Канстанціна ІІ. У 1973-м адчаканілі алюмінавыя манэты вартасьцю 10 і 20 лептаў, а таксама медна-нікелевыя манэты на 50 лептаў ды 1, 2, 5, 10 і 20 драхмаў. У 1973 годзе выпусьцілі манэты на 50 лептаў, 1 і 2 драхмы з латуні. У 1980 годзе манэта на 50 драхмаў стала 1-й адчаканенай з пальмэтай у якасьці знаку «Грэцкай мынцы». У 1982 годзе Парлямэнт Грэцыі перадаў «Банку Грэцыі» паўнамоцтвы распушчанага Валютнага камітэту ў галіне манэтарнай палітыкі і абменнага курсу драхмы. У 1983 годзе ў Халяндры пад Атэнамі адчынілі будынак інфарматыкі плошчай 1,2 га. У 1986 годзе адчаканілі медныя манэты на 1 і 2 драхмы.

Банк Грэцыі: Задачы, Кіраваньне, Балянс 
Аддзяленьне «Банку Грэцыі» на Родасе (2011 год)

22 сьнежня 1997 году Агульных сход пайшчыкаў ухваліў папраўкі ў Статут, паводле якіх «Банк Грэцыі» меў незалежна ад ўраду трымацца ўстойлівасьці цэнаў у якасьці асноўнай задачы. Пры гэтым, у банку стварылі Раду манэтарнай палітыкі. 1 студзеня 2001 году «Банк Грэцыі» стаў сябрам Эўрапейскага цэнтральнага банку (Нямеччына). 1 студзеня 2002 году замест грэцкай драхмы ўвялі эўра. Банкноты і манэты новай валюты накіравалі для абмену ў 3233 аддзяленьні камэрцыйных банкаў Грэцыі і «Грэцкай пошты». Да канца лютага 2002 году эўра стала адзінай валютай у Грэцыі. Да 1 сакавіка 2004 году «Банк Грэцыі» і падатковыя ўстановы працягвалі абмен драхмаў у манэтах на эўра. 28 студзеня 2004 году адчынілі 8-павярховы будынак па вуліцы Амэрыкі, дзе разьмясьцілі аддзелы банкаўскага і страхавога нагляду. У 2005 годзе ў Халяндры адчынілі «Асяродак распаўсюду і апрацоўкі грошай» («АРАГ»). У 2009 годзе ва ўсходнім прадмесьці Тэсалёнікаў узьвялі 2-і «Асяродак распаўсюду і апрацоўкі грошай» на дзялянцы плошчай у 3 га. У 2010 годзе ў будынку па вуліцы Амэрыкі адчынілі Музэй «Банку Грэцыі». Да 1 сакавіка 2012 году працягваўся абмен драхмаў у банкнотах на эўра. З чыстага прыбытку за 2020 год урад Грэцыі атрымаў 95 % (633,2 млн эўра), а дывідэнды склалі 13,3 млн эўра па 0,67 € на кожны зь 19,8 млн паёў.

Аддзяленьні

Да 2022 году «Банк Грэцыі» адчыніў 16 аддзяленьняў: у 1935-м — у Волясе, у 1940-м — у Ляміі і Лярысе, у 1940-м — у Мітыліні (вобласьць Паўночныя Эгейскія астравы) і Трыпалі (вобласьць Пэляпанэс), да 1941-га — у Іракліёне і Кавалі, у 1945-м — на Самасе, у 1952-м — на Родасе, у 1954-м — у Сэрэсе і Ханьі, у 1960-м — у Яніне, пасьля 1960-га — у Каматыні, да 1979-га — у Калямаце, да 2000-га — у Александрупалісе і ў 2001-м — у Патры.

Старшыні

Банк Грэцыі: Задачы, Кіраваньне, Балянс 
Люкас Пападэмас — старшыня ў 1994—2002 гадох
Банк Грэцыі: Задачы, Кіраваньне, Балянс 
Георгі Правопуляс — старшыня ў 2008—2014 гадох
  • Аляксандр Дыямідзіс (21 красавіка 1928 — 29 верасьня 1931)
  • Эмануэль Цудэрас (31 кастрычніка 1931 — 10 ліпеня 1939)
  • Яніс Драсапуляс (10—28 ліпеня 1939)
  • Кірыякас Варварэсас (4 жніўня 1939 — 11 лютага 1946)
  • Георгі Манцавінас (11 лютага 1946 — 2 лютага 1955)
  • Ксэнафон Залётас (5 лютага 1955 — 7 жніўня 1967)
  • Дзімітры Галяніс (7 жніўня 1967 — 4 мая 1973)
  • Канстанцін Папагіяніс (7 траўня 1973 — 9 жніўня 1974)
  • Панагіёціс Папалігурас (9 жніўня — 24 кастрычніка 1974)
  • Ксэнафон Залётас (26 лістапада 1974 — 3 лістапада 1981)
  • Герасім Арсэніс (3 лістапада 1981 — 20 лютага 1984)
  • Дзімітры Халікіяс (20 лютага 1984 — 20 лютага 1992)
  • Эфтыміяс Хрыстадулу (20 лютага 1992 — 1 сьнежня 1993)
  • Яніс Бутас (1 сьнежня 1993 — 26 кастрычніка 1994)
  • Люкас Пападэмас (26 кастрычніка 1994 — 14 чэрвеня 2002)
  • Нікаляс Гарганас (14 чэрвеня 2002 — 14 чэрвеня 2008)
  • Георгі Правопуляс (20 чэрвеня 2008 — 20 чэрвеня 2014)
  • Яніс Стурнарас (ад 27 чэрвеня 2014 году)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Банк Грэцыі ЗадачыБанк Грэцыі КіраваньнеБанк Грэцыі БалянсБанк Грэцыі МінуўшчынаБанк Грэцыі КрыніцыБанк Грэцыі Вонкавыя спасылкіБанк ГрэцыіБанк

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1814Цыганы21Пінскі паветГабрэі94Карл III (кароль Вялікабрытаніі)БеларусазнаўстваКрыж Эўфрасіньні Полацкай.biАляксандар ГрышкевічGoogle TranslateЖанчына з жанчынайЛеў СапегаСавушкін прадукт1882Лязьбійская парнаграфіяПытальнікПрытча.lb.tlСяброўстваВейшнорыяЛютэранстваПацукМагдэбурскае права.ga23.seЯўхім КіпельДзьмухавецЖывёлагадоўля2008Ільля «Ліцьвін» (Хрэнаў)987Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі (Менск)Эканамэтрыка.laNetflixСьпіс загінулых падчас акцыяў пратэсту ў Беларусі (2020—2021)Вітаўт.cl.dkІндаэўрапейскія мовы.gn.il.gh5547.gwПратакол перадачы гіпэртэкстуЖывапіс.chСоні56ВарончаКлеапатра1909Чапяла.kw.gq.mdПадзелы Рэчы Паспалітай.geВячаслаў АдамчыкСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР.es.lcВалеры Антоні ЎрублеўскіЛацінкаРасейская імпэрыяАпавядальны сказАнвіль УлацлавакУладзімер Дубоўка1897.ar🡆 More