Менск Архірэйскае Падвор’е: будынак у Менску

Помнік сакральнай архітэктуры
Архірэйскае падвор’е
Архірэйскае падвор’е. Аўтэнтычны выгляд
Архірэйскае падвор’е. Аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Места Менск
Каардынаты 53°54′09.6″ пн. ш. 27°33′50.0″ у. д. / 53.902667° пн. ш. 27.563889° у. д. / 53.902667; 27.563889 27°33′50.0″ у. д. / 53.902667° пн. ш. 27.563889° у. д. / 53.902667; 27.563889
Дата заснаваньня XIX стагодзьдзе
Статус Ахоўная зона
Архірэйскае падвор’е на мапе Беларусі
Архірэйскае падвор’е
Архірэйскае падвор’е
Архірэйскае падвор’е
Менск Архірэйскае Падвор’е: Гісторыя, Архітэктура, Галерэя Архірэйскае падвор’е на Вікісховішчы

Архірэ́йскае падво́р’е — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Менску. Знаходзіцца на ўзгорку Новага Места, на рагу гістарычных Захараўскай і Кашарскай вуліцаў. Твор архітэктуры клясыцызму і расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаўся з мураваных будынкаў менскай архіскапіі, царквы Покрыва Багародзіцы, царкоўна-археалягічнага музэю і двух флігеляў. Да нашага часу захаваўся паўночна-заходні флігель, што пачаткова прызначаўся пад Менскую духоўную кансысторыю, а таксама будынак музэю. У 1930-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву, а на яе мурах збудавалі левае крыло Дома афіцэраў.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Згодна з плянам Менску канца XVIII ст., на ўзгорку, дзе пазьней разьмясьцілася Архірэйскае падвор’е, стаяла ўніяцкая царква.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Менск Архірэйскае Падвор’е: Гісторыя, Архітэктура, Галерэя 
Агульны выгляд, 1897 г.

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год) улады Расейскай імпэрыі заснавалі на кананічнай тэрыторыі Канстантынопальскага патрыярхату Менскую япархію Маскоўскага патрыярхату. У зьвязку з гэтым узьнікла патрэба ў разьмяшчэньні духоўнай кансысторыі і рэзыдэнцыі япіскапа, якіх часова пасялілі ў адабраны ў Кіеўскай, галіцкай і ўсяе Русі мітраполіі (Сьвяты Пасад) будынак мужчынскага базылянскага манастыра. У 1799 годзе пад рэзыдэнцыю набылі камяніцу на Новым Месьце, побач зь якой збудавалі паўмураваную Прачысьценскую царкву.

У 1850-я гады архітэктар Казімер Хршчановіч спраектаваў новы комплекс падвор’я. У 1860 годзе збудавалі 2-павярховы мураваны будынак менскай архіскапіі (архірэйскі дом), да якога ў 1885 годзе прыбудавалі на месцы разабранай папярэдніцы мураваную царкву Покрыва Багародзіцы.

У 1909 годзе архітэктар В. Струеў на загад менскага архірэя Мітрафана і з ініцыятывы Менскага царкоўна-археалягічнага камітэту збудаваў будынак царкоўна-археалягічнага музэю. У пачатку 1913 году Менская япархія ў зьвязку зь юбілеем цараваньня расейскай дынастыі Раманавых надумала пашырыць будынак музэю (атрымаў назву Юбілейны дом). Неўзабаве будынак скончылі, а ў кастрычніку таго ж году асьвяцілі.

Найноўшы час

У ліпені — жніўні 1918 году ў будынку археалягічнага музэю праходзілі паседжаньні Рады БНР. У пачатку 1920-х гадоў ў колішнім архірэйскім доме месьціўся ўрад БССР — Савет Народных Камісараў.

Менск Архірэйскае Падвор’е: Гісторыя, Архітэктура, Галерэя 
Пакроўская царква, 1903 г.

15 верасьня 1922 году ўтварылася Беларуская дзяржаўная і ўнівэрсытэцкая бібліятэка. Ад пачатку яна месьцілася ў будынку царкоўнага археалягічнага музэю. Гэты будынак Беларуская дзяржаўная бібліятэка займала да 1962 году.

У 1934 годзе пры будаваньні Дома афіцэраў савецкія ўлады зруйнавалі Пакроўскую царкву. У канцы 1940-х гадоў яны зьнішчылі паўднёва-ўсходні флігель (выкарыстоўваўся як пеўчая, потым земскім судом).

З 1963 году будынак царкоўна-археалягічнага музэю выкарыстоўваўся як Дом працаўнікоў мастацтва (пр. Незалежнасьці, 26). У 1999 годзе яго перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. У колішніх мурах духоўнай кансысторыі за савецкім часам разьмяшчаўся музэй гісторыі войскаў Беларускай вайсковай акругі, цяпер у будынку месьціцца Тэалягічны інстытут Кірылы і Мятода БДУ (вул. Чырвонаармейская, 1).

14 жніўня 2015 году на купал Юбілейнага дома паставілі вялізны ўкосны васьміканцовы (маскоўскі) крыж. Архітэктар Генадзь Лаўрэцкі, вядомы надбудовай купалоў-цыбулінаў на царкву Сьвятых Барыса і Глеба ў Наваградку, сьцьвярджае, што ўзнавіў (рас. воссоздал) яго паводле тых крыжоў, што былі на Пакроўскай царкве. Аднак паводле захаваных здымкаў царквы, на яе купалах былі не ўкосныя васьміканцовыя, а звычайныя грэцкія крыжы.

Архітэктура

Царква

Пакроўская царква (таксама вядомая як Крыжовая) — твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Гэты быў прастакутны аб’ём з разьвітым галоўным фасадам, дамінантай якога зьяўлялася 2-ярусная 4-гранная шатровая званіца з купаламі-цыбулінамі ў завяршэньні і ў аснове шатра. Усярэдзіне бляшанага даху стаяў вялікі 8-гранны сьветлавы барабан з паўсфэрычным купалам. Галоўны фасад вылучаўся глыбокім рызалітам, з бакоў якога стаялі чацьверыковымі вежападобнымі прыбудовы з закамарным завяршэньнем граняў і купаламі-цыбулінамі. Аналягічнае завяршэньне, але меншае памерамі было над апсыдай. Будынак вылучаўся насычаным дэкорам, пазычаным з царкоўнага дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы — закамары і какошнікі, вокны-біфорыюмы, аркатурныя фрызы. Атынкаваныя фасады падзяляліся 40 вялікімі і 4 малымі аконнымі праёмамі. Мела тры ўваходы.

Архірэйскі дом

Менск Архірэйскае Падвор’е: Гісторыя, Архітэктура, Галерэя 
Падвор'е. М. Уладычына, 1928 г.

Будынак менскай архіскапіі — твор архітэктуры клясыцызму з элемэнтамі расейскай эклектыкі. Гэта быў 2-павярховы прастакутны ў пляне аб’ём сымэтрычнай кампазыцыі. Фасад, што выходзіў на Навамескі пляц падзяляўся філёнгавым пасам на два паверхі, першы зь якіх апрацоўваўсярустам і падзяляўся лучковымі аконнымі праёмамі. Архітэктурным акцэнтам зьяўляліся два рызаліты, завершаныя лучковым згібам верхняга карнізу і вылучаныя наверсе вокнамі-біфорыюмамі з круглай разеткай у агульным аркавым афармленьні. Вось сымэтрыі фасаду адзначалася кілепадобным франтончыкам з круглай разеткай над завяршальным карнізам. У выцягнутым прастакутным аб’ёме, што выходзіў на Захараўскую вуліцу, разьмяшчалася выстаўная заля. У кароткім крыле, разьмешчаным пэрпэндыкулярна, былі фондасховішчы і адміністрацыйныя памяшканьні. У месцы злучэньня гэтых двух аб’ёмаў разьмяшчаліся сходы, што вялі на другі паверх. Тут жа знаходзіўся ўваход у будынак і невялікі вэстыбюль.

Флігелі

Абапал архірэйскага дома месьціліся Г-падобныя ў пляне флігелі — помнікі архітэктуры клясыцызму. Паўночна-заходні флігель — 3-павярховым будынак (трэці паверх надбудаваны ў савецкі час). Рытмічна разьмешчаныя аконныя праёмы вылучаюцца на руставаным тле сьценаў. Унутры памяшканьні перакрываюцца цыліндрычнымі і крыжовымі скляпеньнямі, плян калідорны.

Юбілейны дом

Царкоўна-археалягічны музэй, вядомы як юбілейны дом  — твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Гэта 2-павярховым прастакутным у пляне будынак на высокім цокальным паўпаверсе, накрытым вальмавым дахам. Асымэтрыю ў кампазыцыю галоўнага фасаду ўносіць уваходны рызаліт, завершаны кілепадобным франтонам, кутняя дэкаратыўная шатровая вежачка і кутняя цыліндрычная вежа пад купалам-цыбулінай. Галоўны фасад падзяляецца высокімі лучковымі аконнымі праёмамі ў багатых дэкаратыўных ліштвах з паўкалёнкамі, 2- і 3-лопасьцевымі аркамі, філёнгамі.

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.
  • Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Валажынскі; пад. рэд. З. ШыбекіМенск: Харвест, 2007. — 272 с.: іл. ISBN 978-985-16-0092-8.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.

Вонкавыя спасылкі

Менск Архірэйскае Падвор’е: Гісторыя, Архітэктура, Галерэя  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  712Г000172
Менск Архірэйскае Падвор’е: Гісторыя, Архітэктура, Галерэя  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  712Г000175

Tags:

Менск Архірэйскае Падвор’е ГісторыяМенск Архірэйскае Падвор’е АрхітэктураМенск Архірэйскае Падвор’е ГалерэяМенск Архірэйскае Падвор’е ЗаўвагіМенск Архірэйскае Падвор’е КрыніцыМенск Архірэйскае Падвор’е ЛітаратураМенск Архірэйскае Падвор’е Вонкавыя спасылкіМенск Архірэйскае Падвор’е

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Tor BandБаўгарская моваСалігорскТып (біялёгія)МастурбацыяМаксім БагдановічПарнаграфія ў БеларусіАУлёф МэльбэргБумонтАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства ЛітоўскагаПрыёрбанкАнатоль БутэвічБССРМіхась БашлакоўДзеяслоў24 красавікаMelbetБудынакВячаслаў АдамчыкПётар МашэраўГердаДаўгатаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЛюдміла РублеўскаяВясельная сукенкаСяляваНямецка-савецкая вайнаВільняАтрад (біялёгія)Мікіта КрыўцоўРэжым ЛукашэнкіБойрыкс (імя)Леанід ГалубовічАчарэцінаАльтэрнатыўная парнаграфіяЯнка МаўрХрысьціянстваФэрамоныКасілаўцыКанадаФранцішак СкарынаБарыс РагуляГарбатаЮры ГумянюкАнатоль ІвашчанкаЯкасныя прыметнікіПюі-дэ-ДомВалерыя КуставаРасізмЛявон БаразнаКрама (гурт)Вагінальны сэксЮры БеленькіМастацкая літаратураБеларуская граматыка для школ (1918)Жанчына зьверхуАртур ВольскіФізычная падрыхтаванасьцьГенадзь ПашкоўАлег Ждан19911896ПолацакПаўлюк ТрусРаман СкірмунтБісэксуальная парнаграфіяАнатоль КлышкаВострая брамаІван ПташнікаўДзікАзартная гульняСяргей Паўлавіч Абламейка🡆 More