Аляксандар Якабсон: беларускі дзяржаўны дзяяч

Алякса́ндар Серафі́мавіч Якабсо́н (нар.

18 красавіка 1951 ў Гомелі) — беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі (ад 2010 да 2014 году).

Аляксандар Якабсон
Старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі
28 сьнежня 2010 — 18 жніўня 2014
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Зянон Ломаць
Наступнік: Леанід Анфімаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 18 красавіка 1951 (73 гады)
Гомель, БССР
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Сяброўства ордэн Айчыны III ступені ордэн Пашаны
ордэн святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра III ступені ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай I ступені ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага I ступені ордэн прападобнага Сергія Раданежскага III ступені

Жыцьцяпіс

У 1973 годзе скончыў Беларускі інстытут інжынэраў чыгуначнага транспарту па спэцыяльнасьці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва». Працаваў майстрам трэсту «Кандалакштрансбуд» у Мурманскай вобласьці, пасьля служыў у войску. 1975—1985 — майстар, прараб, старшы прараб, галоўны інжынэр спэцыялізаванае будаўнічае ўправы аб’яднаньня «Гомельсельбуд». 1985 — інструктар аддзелу будаўніцтва Гомельскага абкаму КПБ.

1986—1996 — старшыня Сьветлагорскага гарвыканкаму Гомельскай вобласьці. У 1991 годзе скончыў Менскі інстытут паліталёгіі і сацыяльнага кіраваньня.

У 1996 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету XIII скліканьня, пасьля рэфэрэндуму па зьмене Канстытуцыі перайшоў у Нацыянальны сход. 1997—1998 — першы намесьнік старшыні Гомельскага аблвыканкаму. 1998—2001 — старшыня Гомельскага гарвыканкаму. 2001—2010 — старшыня Гомельскага аблвыканкаму. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў НС РБ (1996—2000), чалец Савету Рэспублікі НС РБ 3-га і 4-га скліканьняў. Ад 28 сьнежня 2010 да 18 жніўня 2014 году быў старшынём Камітэту дзяржкантролю Беларусі.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Пашаны.

10 ліпеня 2003 году атрымаў вымову за невыкананьне даручэньняў кіраўніка дзяржавы пра забесьпячэньне поўнае і своечасовае выплаты заработнай платы работнікам аграпрамысловага комплексу рэспублікі і пагашэньні запазычанасьці перад насельніцтвам і сельскагаспадарчымі арганізацыямі за здадзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, а таксама за фальсыфікацыю справаздачных дадзеных па гэтых пытаньнях.

Сям’я

Жонка, Галіна Калатухіна, сканала ў 2014. Сын Тарас — намесьнік дырэктара «Беларуснафта-Нафтахімпраект».

Крыніцы

Літаратура

  • Аляксандар Якабсон назначаны старшынём Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі // «Звязда» №254 (26862) 29 сьнежня 2010

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Аляксандар Якабсон ЖыцьцяпісАляксандар Якабсон УзнагародыАляксандар Якабсон Сям’яАляксандар Якабсон КрыніцыАляксандар Якабсон ЛітаратураАляксандар Якабсон Вонкавыя спасылкіАляксандар ЯкабсонБеларусьГомельДзяржаўны дзяячКДК РБ

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Групавы сэксСонечная энэргіяІрына БагдановічПаўліна МядзёлкаВісігерПалестынцыАрцём АрашонакВязынка (Маладэчанскі раён)РоварВорша 1991ПольшчаВадзім СаранчукоўГердаПольская моваГепардМікола МятліцкіПацукБэйВільняВіктар ШніпТаргавіцкая канфэдэрацыя1429Слуцкі збройны чынУладзіслаў СыракомляКатэхізіс Сымона БуднагаHTMLХарэйПятрусь БроўкаАтлянтычны гандальНовая тантраБусел белыАкалічнасьцьІгар ТурМікіта КрыўцоўТравеньМікола МаляўкаБАТЭ БарысаўЗакон ПарэтаНатальля ПяткевічRadzima.orgГенрыхБагоўкаАлесь СавіцкіШпакБелыя ночы (аповесьць)ISO 4217ПагоняЯдзерная зброяЯнка СіпакоўМагістраль М10 (Беларусь)Артур ШахлайПэкінАльфонс-Аляксандар Козел-ПаклеўскіАльгерд БахарэвічБайтРыгор БарадулінПавецьТадзіяна КляшторнаяАльпыАтмасфэра (адзінка вымярэньня)Штучны інтэлектБеларуская ВікіпэдыяАнгельская ВікіпэдыяЖабінкаНаш край (1925)НемежКарта растэрміноўкіПаўлінка (п’еса)ЛаскаценьАлаіза Пашкевіч🡆 More