Аляксандар Зімоўскі

Алякса́ндар Леані́давіч Зімо́ўскі — беларускі журналіст і грамадзкі дзеяч, дэпутат Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.

Аляксандар Зімоўскі
Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі
22 сьнежня 2005 — 28 сьнежня 2010
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Уладзімер Матвейчук
Наступнік: Генадзь Давыдзька
Дэпутат Савету Рэспублікі НС РБ
22 сакавіка 2005 — 2008
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 10 студзеня 1961
Нямецкая Дэмакратычная Рэспубліка
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн «За службу Радзіме» III ступені ордэн Францішка Скарыны

Біяграфія

Нарадзіўся 10 студзеня 1961 году ў Нямецкай Дэмакратычнай Рэспубліцы. Служыў у савецкім войску (1979—1984). Скончыў тры курсы факультэта ваеннай журналістыкі Львоўскай вышэйшай ваенна-палітычнай вучэльні (1980—1983), факультэт банкаўскай справы Палескага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (2007).

Быў працоўным Барысаўскай райаграпрамтэхнікі, карэспандэнтам шэрагу газэтаў і часопісаў («Дзелавы весьнік», «Чалавек і эканоміка», «Нацыянальная эканамічная газэта»), карэспандэнтам і палітычным аглядальнікам службы інфармацыі тэлебачаньня інфармацыйнага агенцтва Белтэлерадыёкампаніі, працаваў у Югаславіі падчас вайсковага канфлікту на Балканах (1998—1999).

З 2000 па 2002 гады — намесьнік старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. З 1995 г. па 2001 г. вёў інфармацыйна-аналітычную праграму «Рэзананс» на Беларускім тэлебачаньні. У 2002 годзе стаў генэральным дырэктарам ЗАТ «Сталічнае тэлебачаньне».

22 сьнежня 2005 году прызначанаы Кіраўніком Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. 28 сьнежня 2010 году звольнены з пасады на карысьць Генадзя Давыдзькі.

Па квоце прэзыдэнта ў 2004 годзе стаў дэпутатам Савету Рэспублікі. Чалец Сталай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах.

Ад 2011 году жыве ў Санкт-Пецярбургу, дзе працуе мэдыя-кансультантам. У гэтым жа годзе заснаваў інтэрнэт-рэсурс inosmi.by. Калумніст парталу навінаў naviny.by.

Крытыка, абвінавачваньні ў прапагандзе

У беларускіх апазыцыйных СМІ Зімоўскі характарызуецца як адзін зь людзей, адказных за пабудову сыстэмы прапаганды аўтарытарнага рэжыма Лукашэнкі.

У красавіку 2006 году за ўдзел у фальсыфікацыях прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі Аляксандру Зімоўскаму быў забаронены ўезд у ЗША і краіны Эўрапейскага Зьвязу. Амэрыканскі Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў 2006 г. уключаў дзесяць асобаў, «адказных за падрыў дэмакратычных працэсаў і інстытутаў, парушэньне правоў чалавека, дзяржаўную карупцыю».

У 2011 годзе ў сувязі з хваляй рэпрэсіяў супраць актывістаў апазыцыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2010 годзе Аляксандар Зімоўскі і іншыя ўплывовыя супрацоўнікі дзяржаўных СМІ Беларусі былі ўключаныя ў санкцыйныя сьпісы Эўрапейскага зьвязу. Ім быў забаронены ўезд на тэрыторыю краінаў Эўрапейскага Зьвязу, а іхныя актывы на тэрыторыі ЭЗ падлягалі замарожваньню. Забарона была зьнятая ў 2016 годзе.

Паводле Рады Эўрапейскага Зьвязу, Аляксандар Зімоўскі


Аляксандар Зімоўскі  Мэдыйны кансультант і былы старшыня дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Ён быў галоўнай дзеючай асобай у тым, што тычыцца дзяржаўнай прапаганды, да сьнежня 2010. Ён займаўся сыстэматычнай дыскрэдытацыяй апазыцыі, апраўдваў грубыя парушэньні правоў чалавека і пастаянныя рэпрэсіі супраць апазыцыі(be) і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. Аляксандар Зімоўскі 

Узнагароды

Працы

  • Зимовский А.Л., Козловский В.В. Справочник банковского служащего, Мн.: Веды, 1998

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Аляксандар Зімоўскі БіяграфіяАляксандар Зімоўскі Крытыка, абвінавачваньні ў прапагандзеАляксандар Зімоўскі УзнагародыАляксандар Зімоўскі ПрацыАляксандар Зімоўскі КрыніцыАляксандар Зімоўскі Вонкавыя спасылкіАляксандар ЗімоўскіБеларусьНацыянальны сход Рэспублікі БеларусьРэжым ЛукашэнкіСавет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Генадзь Валер’евіч ШутаўАпавядальны сказБудзьма беларусамі!ФрыдрыхЯнка СіпакоўNokia 6233ПтушкіАльгерд БахарэвічВіталь ВольскіМоладава (Берасьцейская вобласьць)Сэксуальныя пазыцыіКаскадныя табліцы стыляўСалігорскМікола ПапекаНаша ўскраінаБудынакОкельДругая сусьветная вайнаПадаграДрысьвяты (вёска)Вэб-дызайнДрама (аповесьць)КонаМіхал Клеафас АгінскіЯўгенія ПфляўмбаўмГеаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёўРадаўніцаАнатацыяГрыгорыюс V (папа рымскі)Вайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)ПасталыРужанецКрыжМікола ГусоўскіСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікАрцём АрашонакБобраБеларуская мінуўшчына (часопіс)Жанна Некрашэвіч-КароткаяБраўзэрДзьмухавецКамаіТутэйшыя (п’еса)ЗносіныБеларускі Народны Фронт АдраджэньнеАфарызмАлесь ДуброўскіКатэхізіс Сымона БуднагаДзед ТалашАдзёрСусьветнае павуціньнеКамянецАлег ЖданСтарабеларуская моваВалерыя КуставаВерасеньЛюбарт (імя)МайкрасофтФрыдрых ШылерАляксей БелыГрамадзкі набытакКарлес ПудждэмонОндрэй ДудаПарнаграфія ў ВугоршчынеКарбоўцыЯгор ВосіпаўПісьменнасьцьМіндоўгБацькаўшчынаМарыюпаль🡆 More