Алесь Якімовіч: беларускі празаік, паэт, перакладчык

Але́сь Якімо́віч (17 студзеня 1904, вёска Чурылава, Узьдзенскі раён, Менская вобласьць — 15 студзеня 1979) — беларускі празаік, паэт, перакладчык.

Алесь Якімовіч
Алесь Якімовіч: Біяграфія, Творчасьць, Узнагароды
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Аляксандар Іванавіч Якімовіч
Нарадзіўся 17 студзеня 1904
в. Чурылава, Узьдзенскі раён, Менская вобласьць
Памёр 15 студзеня 1979
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, празаік, перакладчык
Жанр дзіцячая літаратура[d]
Мова беларуская
Дэбют 1923
Прэміі Дзяржаўная прэмія БССР (1974)
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны дзяяч культуры Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная прэмія БССР

Біяграфія

Нарадзіўся 17 студзеня 1904 у вёсцы Чурылава ў сялянскай сям’і. У 1926 годзе скончыў Беларускі пэдагагічны тэхнікум, у 1930 годзе скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэту БДУ. З 1924 году працаваў у рэдакцыях часопісаў «Беларускі піянер», «Іскры Ільіча». Быў сябрам літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк». У першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны выкладаў у адной зь сярэдніх школаў г. Чыстапаля (Татарстан), быў адказным сакратаром раённай газэты ў Казахстане. З кастрычніка 1942 году служыў у Чырвонай Арміі, камандзір стралковага ўзводу, затым роты. У 1943 годзе пад Харкавам быў цяжка паранены). У 1943—1944 гг. жыў у Маскве, займаўся рэдактарскай працай. У 1944—1945 і 1948—1954 гг. працаваў старшым рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР. У 1945—1948 гг. працаваў адказным рэдактарам часопісу «Бярозка». У 1955—1960 гг. быў літкансультантам СП БССР. Чалец СП БССР з 1934 году. Памёр 15 студзеня 1979 году.

Творчасьць

Друкавацца пачаў у 1923 годзе (часопіс «Маладняк»). Першая кніга «Вершы» (1925). Пісаў пераважна для дзяцей. Выдаў кнігі апавяданьняў, аповесьцяў «Гул бубна» (1925), «Перамога» (1932), «Незвычайны мядзведзь» (1934), «Выпадак на чыгунцы» (1938), «Помста» (1946), «Сябры» (1948), «Аповесці і апавяданні» (1949), «Гаворыць Масква» (1951), «Арляняты» (апавяданьні, аповесьці, казкі, 1952), «Я — юны піянёр» (1952), «Базылёў курган» (1954), «Новы год» (1958), «Смелыя людзі» (1960), «Адкуль ліха на сьвеце» (1963), «Прыгоды хлопчыка Іларыка» (1965), «Канец сервітуту» (1968), «Светлы дзень» (апавяданьні і казкі, 1969), «Кастусь Каліноўскі» (1971), «Цяжкі год» (1976), нарысы «Коска» (1935), «У нашай сталіцы» (1954), літаратурныя казкі ў вершах і прозе «Каваль Вярнідуб» (1936), «Казка пра смелага вожыка» (1937), «Браты Лазоўскія» (1965), зборнік паэзіі «Улетку» (1947). У 1967 годзе выйшлі Выбраныя творы ў 2-х, у 1978—1980 гг. — у 3 тамах.

У апрацоўцы Якімовіча асобнымі выданьнямі выйшла шмат беларускіх казак, а таксама зборнікі «Каток — залаты лабок» (1955), «Бацькаў дар» (1957), «З рога ўсяго многа» (1959), «Андрэй за ўсіх мудрэй» (1983). Якімовіч суаўтар «Чытанкі» для 2 клясы (зь Е. Тародкінай, 1933), аўтар падручніка для 2 клясы «Роднае слова» (1932), кніг для чытаньня «Слухай — запамінай: Азбука ў вершах і малюнках» (1948), «Звяры нашых лясоў» (1951).

Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А. Пушкіна, М. Някрасава, І. Крылова, І. Тургенева і іншых.

Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1974) за аповесьці «Адкуль ліха на сьвеце», «Канец сервітуту» і «Кастусь Каліноўскі».

Узнагароды

Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцягу і мэдалямі. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968).

Кнігапіс

Крыніцы

Літаратура

  • Маргарыта Яфімава. Спеў яго сэрца: (Да 80-годдзя з дня нараджэння А. Якімовіча) // ЛіМ : газэта. — 1983, 20 студзеня.

Tags:

Алесь Якімовіч БіяграфіяАлесь Якімовіч ТворчасьцьАлесь Якімовіч УзнагародыАлесь Якімовіч КнігапісАлесь Якімовіч КрыніцыАлесь Якімовіч ЛітаратураАлесь Якімовіч15 студзеня17 студзеня19041979Менская вобласьцьУзьдзенскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПрыродаКузьма ЧорныМагілёўКрасны Бераг (Гомельская вобласьць)УкраінаПарнаграфія ў БеларусіБесьпілётнікПятро ВасючэнкаШкотыМіхась БаразнаБіялёгіяДзень ЗямліКазаньТрыялетСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікАпавядальны сказБэерPHPПастава 69М’янмаЭротыкаАнтон ЯльчынЗямляВіктар ГардзейЛюдвік Канстантын ПацейУсевалад ГарачкаРусіфікацыя БеларусіГердаПоўдзеньУ краіне райскай птушкіНармандыяМарат КазейЛічэбнікУсходнеславянскія мовыШто й па моруЗямля пад белымі крыламіУлёф МэльбэргГайла (імя)Знакі прыпынкуБандароўнаХатыньАнгельская моваМастацкі творПаўзуныДзейнікРасонскі раёнЧовенЮзэф МацкевічАдам МіцкевічСьцяг КанадыПарыжЯгмінМарыя МартысевічЛетувісыДзяржаваЖвірМікі МаўсБеларуская мінуўшчына (часопіс)Зьміцер БартосікАртур ВольскіIBMСлоўнік НасовічаЖанна Некрашэвіч-КароткаяЯн ЧэрскіВугорская моваЛявон БаразнаАляксей МарачкінВалошкаАнатоль СысУладзімер ДубоўкаКадзіла сармацкаеДаляр🡆 More