Маргарыта Яфімава

Маргары́та Яфі́мава (25 сьнежня 1927, Ворша — 21 студзеня 2015, Менск) — літаратуразнаўца, пэдагог, адна з пачынальнікаў стварэньня гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры, кандыдат філялягічных навук (1956), дацэнтка БДУ (1968), чалец СБП (1993).

Маргарыта Барысаўна Яфімава
Маргарыта Яўхімава
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 25 сьнежня 1927
Ворша
Памерла 21 студзеня 2015
Менск
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратуразнаўца, літаратурны крытык, пэдагог
Гады творчасьці 1956—2015
Кірунак літаратуразнаўства, пэдагогіка
Мова беларуская

Жыцьцяпіс

Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў. Да вайны вучылася ў беларускай сярэдняй школе № 2 г. на вул. Астроўскага ў Воршы (54°30′48.62″ пн. ш. 30°25′34.38″ у. д. / 54.5135056° пн. ш. 30.4262167° у. д. / 54.5135056; 30.4262167), потым эвакуацыя ў Расею. У 1946 стала студэнткай філялягічнага факультэту БДУ. У 1951 скончыла ўніверсітэт, у 1955 — асьпірантуру БДУ. Працавала выкладчыцай на катэдры беларускай літаратуры й катэдрах факультэту пэдагогікі й мэтодыкі пачатковага навучаньня ў Магілёўскім пэдінстытуце (1955—1966). 3 1966 дацэнтка катэдры беларускай літаратуры філялягічнага факультэту БДУ, выкладчыца гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры, практыкума па мастацкаму чытаньню, курсаў па мэтодыцы выкладаньня літаратуры.

Творчасьць

Першы артыкул Маргарыты Яфімавай, прысьвечаны творчасьці Максіма Багдановіча, надрукаваны ў 1957 годзе. Аўтар кніг «Цэлы сьвет – дзецям», «Янка Маўр», «Беларуская дзіцячая літаратура», «Літаратурныя вечары ў школе», «Гучыць жывое слова», «3ь верай у дзіцячае сэрца». Складальніца кніг пра Францішку Скарыну «Народу свайму ўслугуючы» і «Адкрыць нашчадкам Скарыну». Адна з аўтараў вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў «Беларуская дзіцячая літаратура», «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» і інш.

Ёй належаць прадмовы да кніг Алены Васілевіч, Васіля Віткі, Паўла Кавалёва, Уладзімера Ліпскага, Янкі Маўра, Івана Муравейкі, Тараса Хадкевіча, Алеся Якімовіча; артыкулы пра творчасьць Эдзі Агняцвет, Максіма Багдановіча, Васіля Віткі, Ніны Галіноўскай, Зоські Верас, Клаўдзію Каліну, Якуба Коласа, Янкі Купала, Міколы Чарняўскага, Алеся Якімовіча, Яўгенію Янішчыц.

Дасьледчыца гісторыі беларускай літаратуры, пытаньняў дзіцячай літаратуры й пісьменьніцкага майстэрства, праблемы эстэтычнага выхаваньня, мэтодыкі выкладаньня літаратуры, майстэрства мастацкага чытаньня й пэдагагічнага лектарскага майстэрства, а таксама пытаньні мэтодыкі правядзеньня літаратурных вечароў. Аўтарка шматлікіх сцэнарыяў літаратурных вечароў па творчасьці пісьменьнікаў, літаратурных кампазыцый, зьмешчаных ў пэдагагічных часопісах «Роднае слова», «Пачатковая школа», «Пралеска» і ў рэпэртуарных зборніках «Літаратурныя вечары ў школе» (1977), «Гучыць жывое слова» (1983), «Зь верай у дзіцячае сэрца» (1983), «Зямля бацькоў – зямля сьвятая» (1987), «Слова – краска, слова – зьзяньне» (2000) і іншыя..

Заснавальніца, кіраўніца, рэжысэрка філфакаўскага тэатра-студыі «Летуценьнік».

Сям’я

  • Бацька — Барыс Дзьмітрыевіч Яфімаў. Нарадзіўся ў 1895 годзе ў Падольскай губэрні. Скончыў Віцебскую гімназію. З 1919 да 1940 гады працаваў настаўнікам на Віцебшчыне, першы дырэктар школы № 2 у Воршы. У 1940 годзе скончыў Смаленскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут і працаваў старэйшым выкладчыкам пэдагагічнага вучылішча ў Воршы. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў войску, адзначаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені. Пасьля вайны, у 1946—1947 гадах, працаваў намесьнікам дырэктара ў Берасьцейкім настаўніцкім інстытуце. З 1947 году й да сыходу на пэнсію ў 1954 годзе ён працаваў дэканам літаратурнага факультэта, загадчыкам катэдрай расейкай мовы ў Гомельскім пэдагагічным інстытуце.
  • Маці — Вікторыя Сьцяпанаўна, працавала настаўніцай у школе № 2 ў Воршы, выкладала мэтодыку літаратуры ў Гомельскім пэдінстытуце з 1947 году.
  • Муж — Марлен Рыгоравіч Каўхута (07.11.1929, Глуск —24.03.2007, Менск) — беларускі фізыка-географ. Кандыдат геаграфічных навук (1968).Аўтар і суаўтар некалькіх дзесяткаў навуковых прац і падручнікаў. Яго імем названы 15 відаў бруханогіх.
  • Сын — Андрэй Каўхута, (нарадзіўся ў лістападзе 1960 году ў Магілёве) геоляг, міністар прыродных рэсурсаў з 2015 да 2017 г. Скончыў БДУ (1983). Ад 1983 да 2004 года працаваў Інстытуце геалёгіі Акадэміі навук Беларусі. Пасьля перайшоў на працу ў Міністэрства прыроды і аховы навакольнага асяродзьдзя.
  • Дачка — Вікторыя Ляшук (нарадзілася ў 1963 годзе ў Магілёве) — мовазнаўка, перакладчыца, кандыдатка філялягічных навук (28.12.1993—10.02.2002), дацэнтка катэдры славянскіх моў філязофскага факультэту універсітэта Мацея Бела ў Банскай Быстрыцы ў Славакіі). Працавала дацэнткай катэдры сучаснай беларускай мовы філялягічнага факультэта БДУ.

Кнігапіс

  • Янка Маўр: (жыццё і творчасць). — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1960. — 127 с. — 7000 ас.
  • Рэцэнзія: Зубкоўскі Б. Кніга пра старэйшага пісьменьніка. // ЛіМ : газэта. — 1960, 14 траўня.
  • Рэцэнзія: Шкраба Р. Пачатак размовы. // Полымя : часопіс. — 1960. — № 5.
  • Цэлы свет ― дзецям: творчы партрэт Янкі Маўра. — Мінск: БГУ, 1983. — 135 с. — 2550 ас. .
  • З верай у дзіцячае сэрца: (да 100-годдзя з дня нараджэння Я. Маўра). — Мінск: 1983. — 20 с. — 1000 ас.
  • Маргарыта Яфімава. У сьвятле параўнаньня. (Рэцэнзія) // Полымя : часопіс. — 1985. — № 8 (676). — С. 218—221.
  • Маргарыта Яфімава. Будзе вечна блізкім рэхам звінець твой голас малады! (Яўгенія Янішчыц). // Бібліятэка прапануе : часопіс. — 2003. — № 6. — С. 14—17.
  • Маргарыта Яфімава Уладзімір Ліпскі: «Не выжываю, а жыву!.» : дапамож. для педагогаў, выхавальнікаў, вучняў шк., навучэнцаў вучылішчаў, каледжаў, ліцэяў, студэнтаў ВНУ. — Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2005. — 223 с. — 985−471−166−8 ас.


Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Маргарыта Яфімава ЖыцьцяпісМаргарыта Яфімава ТворчасьцьМаргарыта Яфімава Сям’яМаргарыта Яфімава КнігапісМаргарыта Яфімава КрыніцыМаргарыта Яфімава ЛітаратураМаргарыта Яфімава Вонкавыя спасылкіМаргарыта ЯфімаваБДУБеларуская дзіцячая літаратураВоршаКандыдат навукЛітаратуразнаўстваМенскПэдагогікаСаюз беларускіх пісьменьнікаўФілялёгія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Прыдатак (мовазнаўства)Эўрапейскі ЗьвязГарбатаКалі-юга1896Геда29 красавікаЛесьбійская эротыка1891Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіНарвэгіяНясьвіжЮнцьЕўнаСамасейГрошыВагінальны сэксГімн Савецкага СаюзуСмаленскДыссацыяльны разлад асобыАлесь БачылаАлег ЖданЛірыкаПорнгабЧорная дзіркаНіна МацяшПаронімыПарнаграфія ў БразылііЯнка СіпакоўКордаваГомельСтаніслаў ВалодзькаDNSДругая сусьветная вайнаЕва ВежнавецЦэнтральная разьведвальная ўправаПарнаграфія ў ЯпонііПалута БадуноваЛідаМесяц (каляндар)Усевалад ІгнатоўскіФранцішак СкарынаФінская моваЛексычнае значэньнеБелая РусьЯпоніяБлогЗоя КоўшАнка УпалаПрыслоўеВокаЛюдзі на балоце (раман)Парнаграфія ў ЗШААнджэй СапкоўскіАльпыJavaБабёрБеларуская мінуўшчына (часопіс)Кубак Ангельшчыны па футболеISSNРадаўніцаНафтаМужчына зьверхуБялуха (гара)1989Ігар ГрышчукСяргей ГрахоўскіПошукавая аптымізацыяАдвечным шляхам23 красавікаГісторыя🡆 More