Беларуская Вікіпэдыя працуе з 12 жніўня 2004 году.
Агенцтва гарантаванага пакрыцьця банкаўскіх укладаў (дэпазытаў) фізычных асобаў — арганізацыя ў структуры Нацыянальнага банку Беларусі, створаная ў сьнежні 2008 году ў адпаведнасьці з законам «Аб гарантаваным пакрыцьці банкаўскіх укладаў (дэпазытаў) фізычных асобаў». Асноўнай задачай Агенцтва зьяўляецца страхаваньне грашовых сродкаў фізычных асобаў у прынятых на ўлік банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях. На ўлік у ім абавязкова становяцца ўсе банкі краіны, якія прыцягваюць грашовыя сродкі насельніцтва ў дэпазыты. З 31 ліпеня 2009 году пакрыцьцю падлягаюць 100% грашовых сродкаў на рахунках фізычных асобаў (за выняткам індывідуальных прадпрымальнікаў). Выплата адбываецца з уласных сродкаў Агенцтва, якія складаюцца са штоквартальных укладаў банкаў-удзельнікаў. Вяртаньне прыбыткаў у выглядзе адсоткаў ня ўскладзенае на Агенцтва і не рэглямэнтуецца законам. Сыстэмы страхаваньня ўнёскаў дзейнічаюць у шматлікіх краінах сьвету. Пры стварэньні беларускае арганізацыі за прыклад была ўзятая амэрыканская мадэль, у якой арганізацыя, што займаецца страхаваньнем сродкаў у банках, падкантрольная парлямэнту і ўраду. Самі банкі не прымаюць удзелу ў кіраваньні гэтым органам. Малая Летува — этнаграфічны край на захадзе Летувы і гістарычны край Прусіі, а пазьней Усходняй Прусіі ў Нямеччыне, дзе жылі прускія жамойты. Была паўночнай часткай нямецкай зямлі і атрымала сваю назву паводле мясцовага насельніцтва, мову якога ў Прусіі з 1579 году пачалі называць летувіскай, у той час як гэтую ж мову ў Вялікім Княстве Літоўскім называлі жамойцкай. Ёсьць часткай гістарычнай Жамойці, якая з 1422 году апынулася ў складзе Прусіі. Тэрыторыя Малой Летувы ўваходзіць у склад Клайпедзкага і Таўроскага паветаў Летувы, а таксама Калінінградзкай вобласьці Расеі. | Актуальныя падзеі
Гэты дзень у гісторыі 7 траўня: Сьвята абраза Маці Божае Жыровіцкае Ці ведаеце вы... З новых артыкулаў (26 лістапада — 26 сьнежня)
|
Вікізьвесткі Вольная база ведаў | Вікікнігі Падручнікі і дапаможнікі | Вікікрыніцы Вольныя дакумэнты | Вікіслоўнік Слоўнік і тэзаўрус | Вікісховішча Сховішча вольных файлаў | Вікіцытатнік Калекцыя цытатаў | ||||||
МэдыяВікі Распрацоўка вольных праграмаў | Мэта-вікі Каардынацыя ўсіх праектаў Вікімэдыі | Віківандроўкі (анг.) Вольныя турыстычныя даведнікі | Віківіды (анг.) Слоўнік біялягічных відаў | Віківэрсытэт (анг.) Вольны ўнівэрсытэт | Вікінавіны (анг.) Вольныя навіны |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Галоўная старонка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.