Алякса́ндар Кулінко́віч (творчы псэўданім — Аляксандар Кульлінковіч; 18 траўня 1972, Смалявічы — 3 жніўня 2018, Менск) — беларускі рок-музыка, заснавальнік і вакаліст гурта «Neuro Dubel».
Аляксандар Кулінковіч | |
Басовішча-2008 | |
Дата нараджэньня | 18 траўня 1972 |
---|---|
Месца нараджэньня | Смалявічы, БССР |
Дата сьмерці | 3 жніўня 2018 (46 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Прафэсія | сьпявак, аўтар, журналіст |
Гады дзейнасьці | 1985—2018 |
Жанры | панк-рок |
Гурты | Neuro Dubel |
Супрацоўніцтва | Крамбамбуля |
Сайт | neurodubel.com |
Нарадзіўся ў Смалявічах, зь пяці гадоў жыў у Менску. Навучаўся ў ПТВ па спэцыяльнасьці «сантэхнік», у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце (факультэт журналістыкі, скончыў першы курс), працаваў у моладзевых выданьнях. З 1985 году пісаў вершы, музыку. Жанаты з 8 траўня 1999 году. Мае сына (нарадзіўся 6 лютага 2000 году).
3 жніўня 2018 году Аляксандар адаслаў СМС аднаму зь сяброў, што дрэнна сябе адчувае і выклікае хуткую. Музыка трапіў у рэанімацыю, дзе ўвечары 3 жніўня сканаў. Прычынай сьмерці называюць праблемы зь лёгкімі, ці дакладней «схаванае запаленьне лёгкіх». У дзень сьмерці «Нейра Дзюбель» павінен быў выступаць на фэстывалі «Рок за баброў».
17 ліпеня 1989 году заснаваў гурт Neuro Dubel, лідэрам якога зьяўляецца да канца жыцьця. Пісаў музыку і тэксты. Таксама браў удзел у некаторых запісах і канцэртах гурта «Крамбамбуля».
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Аляксандар Кулінковіч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.