Лынтупы: мястэчка ў Беларусі

Лы́нтупы — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Лынтупцы.

Цэнтар сельсавету Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1451 чалавек. Знаходзяцца за 42 км ад Паставаў і за 4 км ад граніцы зь Летувою. Чыгуначная станцыя на лініі Падбродзе — Каралеўшчына, аўтамабільныя дарогі зьвязваюць мястэчка з Паставамі і Сьвірам.

Лынтупы
лац. Łyntupy
Касьцёл Сьвятога Андрэя Апостала
Касьцёл Сьвятога Андрэя Апостала
Лынтупы: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Лынтупы: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Лынтупаў Сьцяг Лынтупаў


Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Пастаўскі
Сельсавет: Лынтупскі
Насельніцтва: 1451 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2155
Паштовы індэкс: 211870
СААТА: 2240828905
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°3′0″ пн. ш. 26°19′0″ у. д. / 55.05° пн. ш. 26.31667° у. д. / 55.05; 26.31667 26°19′0″ у. д. / 55.05° пн. ш. 26.31667° у. д. / 55.05; 26.31667
Лынтупы на мапе Беларусі ±
Лынтупы
Лынтупы
Лынтупы
Лынтупы
Лынтупы
Лынтупы
Лынтупы: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Лынтупы — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Назва

Тапонім Лынтупы ўтварыўся ад назвы ракі Лынтупкі, што ў балтаў і фінаў літаральна перакладаецца як 'птушыная рака'. Паводле Ёсіфа Быхаўца, такую назву паселішча магло атрымаць толькі ў часы знаходжаньня на тэрыторыі Беларусі балтаў (IV—IX стагодзьдзі).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Лынтупы датуецца 1385 годам. У 1459 годзе ваявода віленскі А. Даўгірдовіч фундаваў тут драўляны касьцёл Сьвятога Андрэя. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Лынтупы ўвайшлі ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтваа. У розныя часы маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Бучынскіх, Астроўскіх, Гільзэнаў.

Паводле інвэнтару, на 1591 год у Лынтупах існаваў Рынак і 2 вуліцы — «Да млына» і «Да сяла Судоўскага», 28 дымоў. Сядзіба ўладара маёнтку складалася з старога дома з 6 памяшканьнямі і гаспадарчых пабудоваў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Лынтупы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, з 9 верасьня 1801 году ў Завілейскім павеце Віленскай губэрні. За часамі вызвольнага паўстаньня 5 траўня 1831 году ў мястэчка ўвайшлі аддзелы паўстанцаў, адкуль яны накіраваліся ў Ашмянскі павет. У 1843 годзе Лынтупы сталі цэнтрам воласьці Сьвянцянскага павету. У 1854—1939 гадох маёнтак належаў Бішэўскім.

Лынтупы: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Аэраздымак Лынтупаў часоў Першай сусьветнай вайны

На 1885 год у Лынтупах было 13 двароў, дзейнічалі касьцёл і юдэйскі малітоўны дом, працавалі валасная ўправа, школа (адкрылася ў 1866 годзе), багадзельня, 3 крамы і карчма, праводзіліся кірмашы. У 1897 годзе празь мястэчка прайшла чыгунка, якая злучыла Полацак зь Вільняю. У канцы XIX стагодзьдзя маёнтак Лынтупы складаўся зь мястэчка Лынтупаў, вёсак Шудаўцаў, Казнадзеюшкаў, Пожлікаў, Пешкаўцаў і засьценкаў Стукаўшчызны, Яўнелішкаў, Жакаў, Балдука, Сенькішкаў, або Балдучка, Трабуцішкаў, Ігнацішкаў (усе яны належалі да Лынтупскай сельскай суполкі). Празь мястэчка праходзіла вузкакалейка Новасьвянцяны — Глыбокае. У пачатку XX стагодзьдзя Бішэўскія збудавалі ў Лынтупах двухпавярховы мураваны палац (захаваўся), раней тут заклалі парк з рэдкімі пародамі дрэваў, выкапалі ўручную 3 ставы, якія злучаліся ручаямі. У 1904 годзе ў мястэчку пачаў працаваць вінакурны завод. У 1908 годзе на месцы ранейшага драўлянага збудавалі мураваны касьцёл. У 1909 годзе ў Лынтупах адкрылася народная вучэльня.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Лынтупы занялі войскі Нямецкай імпэрыі, каля мястэчка праходзіла лінія фронту.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лынтупы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Лынтупы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Сьвянцянскага павету. Мясцовую вучэльню рэарганізавалі ў прагімназію. На 1937 год у мястэчку было 194 двары.

У 1939 годзе Лынтупы ўвайшлі ў БССР, у Пастаўскі раён. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 8 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1967 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. 8 красавіка 2004 году Лынтупскі пасялковы савет расфармавалі, замест яго ўтварыўся Лынтупскі сельсавет (Лынтупы не ўваходзяць у яго склад, але зьяўляецца яго цэнтрам). 28 лютага 2011 году афіцыйна зацьвердзілі герб і сьцяг мястэчка.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Лынтупы: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
  • XVI стагодзьдзе: 1591 год — 150 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 477 чал., у тым ліку 406 каталікоў, 11 праваслаўных, 50 юдэяў, 6 эвангелістаў, 4 магамэтаніны; 1885 год — 214 чал.; 1897 год — 685 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1975 год — 2 тыс. чал.; 1989 год — 2,1 тыс. чал.; 1997 год — 2,2 тыс. чал.; 1998 год — 2,1 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 1,8 тыс. чал.; 2006 год — 1,8 тыс. чал.; 2008 год — 1,8 тыс. чал.; 2009 год — 1609 чал. (перапіс); 2016 год — 1519 чал.; 2017 год — 1478 чал.; 2018 год — 1451 чал.

Інфраструктура

У Лынтупах працуюць аптэка, лякарня, вэтэрынарны ўчастак, 2 дзіцячыя сады, сьпіртзавод, дом побыту, лясьніцтва, міліцэйскі пастарунак, 5 крамаў, лазьня, мэтэастанцыя, АТС, філія ашчаднага банку, філія ПМК-21, пажарная каманда, пошта, нафтабаза, электрастанцыя, цэх дрэваапрацоўкі, сталоўка, хлебанарыхтоўчае прадпрыемства, сярэдняя школа, бібліятэка.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Галубкова вуліца Сьвянцянская вуліца
Бяз назвы Рынак пляц

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці. Мэтэастанцыя. Пункты мытнага афармленьня Лынтупы-1 і 2.

У пачатку 1990-х гадоў у Лынтупах адкрыўся пашывачны цэх Віцебскай фабрыкі «Сьцяг індустрыялізацыі», пры саўгасе адкрыўся цэх намоткі электраматораў і трансфарматараў, у 1992 годзе дапаможны цэх пашыву дзіцячых куртак.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

У Лынтупскай школе дзейнічае музэй «Беларуская хатка» (адкрыўся ў 1992 годзе намаганьнямі М. Нячаевай).

Славутасьці

На паўночны захад ад Лынтупаў знаходзіцца курганны могільнік балтаў X—XI стагодзьдзяў

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Лынтупы НазваЛынтупы ГісторыяЛынтупы НасельніцтваЛынтупы ЗабудоваЛынтупы ЭканомікаЛынтупы Турыстычная інфармацыяЛынтупы ГалерэяЛынтупы КрыніцыЛынтупы ЛітаратураЛынтупы Вонкавыя спасылкіЛынтупыБеларуска-летувіская граніцаБеларусьВіцебская вобласьцьГарадзкі пасёлакКаралеўшчына (Віцебская вобласьць)Лынтупка (прыток Страчы)Лынтупскі сельсаветПадбродзеПаставыПастаўскі раёнСьвір (вёска)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Пастава 69Станіслаў ВалодзькаЛаскаценьКірыл СтаселькаГорадняМішэль ВайлдIP-адрасАзіяВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьняІтальянская моваАнтонімыПарнаграфія ў ВугоршчынеПрыдатак (мовазнаўства)Роксі ПантэрСтаражытны РымГенадзь КарпенкаЮрась БарысевічШмоняВэб-сэрвэрБісэксуальная парнаграфіяАнатоль БутэвічФульда (рака)Мікола ГусоўскіСэрбская моваГарадзенская вобласьцьСтатусбанкУладзімер ЛенінРуская моваГісторыя беларускай мовыХрысьціянстваАндрэй КурэйчыкПаўстаньне 1863—1864 гадоў2005Джулія ТэйларЗлучнікПлоцевы актМікіта НескаромныАлесь ПетрашкевічНавасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)Міс СусьветПастава на каленяхДзеяслоўРыфмаМаркетынгКарл Фрыдрых ГаўсЛірыкаУладзімер КарватПолымя (часопіс)Людвік ЗьвяждоўскіКарэйская моваРусіны (гістарычны этнонім)ДротРасейцыАлесь Кажадуб187725 красавікаЛікЮры СабалеўскіСьцяг ЛібііІгнат КанчэўскіВіцебскі сшытакJavaАзэрбайджанская моваЛіза КудроўЛюбарт (імя)Івонка СурвілаМухаедыАпэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі БеларусьАляксей БелыМарыя МартысевічМіхаіл МураўёўМацьвей СьвідзінскіЛука ДончычЛетувізацыя🡆 More