Стрэчанне Гасподняе

Стрэ́чанне Гаспо́дняе, у каталіцкай традыцыі мае назву Дзень Грамнічнай Божай Маці, або Ахвяраванне Гасподняе (грэч.

Стрэчанне Гасподняе
«Стрэчанне». Дуча, «Маэста», фрагмент, 1308—1311

У хрысціянстве з'явіліся ў VI ст. на тэрыторыі Рымскай імперыі і трактуюцца як своеасаблівая повязь Старога Запавету з Новым. Усталявана ў памяць аб сустрэчы (царкоўна-слав. — «стрэчанне») немаўляці Ісуса Хрыста (носьбіта Новага запавету) з прадстаўнікамі Старога Запавету старцам Сімяонам і Ганнай-прарочыцай у Іерусалімскім храме, якая адбылася на 40-ы дзень пасля Нараджэння і на 32-і дзень пасля Абразання.

У праваслаўі належыць да ліку дванадзесятых непераходзячых свят. Іерусалімская, Руская, Грузінская, Сербская праваслаўныя цэрквы, а таксама Украінская грэкакаталіцкая царква (у межах Украіны), стараверы і некаторыя іншыя святкуюць Стрэчанне 2 (15) лютага па юліянскім календары (у XX—XXI стагоддзях 2 лютага па юліянскім календары адпавядае 15 лютага па новаюліянскім і грыгарыянскім).

У каталіцтве святкуецца 2 лютага па грыгарыянскім календары; Эладская і шэраг іншых памесных праваслаўных цэркваў — таксама 2 лютага, але па новаюліянскім календары; Армянская апостальская царква — 14 лютага.

Евангельскае паданне

Стрэчанне Гасподняе 
Стрэчанне. Рагір ван дэр Вейдэн
Стрэчанне Гасподняе 
Басценавіцкі майстар. «Стрэчанне». 1731 г. З Успенскай царквы с. Басценавічы Магілёўскай вобласці

Паводле закона Майсеева ўсе яўрэйскія бацькі павінны былі сваіх першынцаў (першых сыноў) на саракавы дзень пасля нараджэння прынесці ў храм для пасвячэння Богу. Пры гэтым належала ў якасці выкупу Богу прынесці ахвяру. Закон гэты быў усталяваны ў памяць зыходу яўрэяў з Егіпта — вызвалення ад рабства, выратавання тады першынцаў яўрэйскіх ад смерці. Паводле евангельскага апавядання, у выкананне гэтага закону Маці Божая з Іосіфам прынеслі Немаўля Ісуса ў Іерусалімскі храм, а для ахвяры прынеслі двух птушанят галубоў.

У той час у Іерусаліме жыў старац Сімяон, які быў набожным чалавекам і чакаў прышэсця Збавіцеля. Яму было прадказана, што ён не памрэ, пакуль не ўбачыць Хрыста Госпада. Сімяон доўга чакаў выканання абяцання, ён жыў, паводле падання, каля 300 гадоў. І калі Марыя з Іосіфам прынеслі Немаўля Ісуса, Сімяон сустрэў Дзіця, узяў яго на рукі і, славячы Бога, сказаў:

Стрэчанне Гасподняе  Цяпер адпускаеш раба Твайго (з гэтага жыцця ў іншае), Уладару, з мірам (спакойна), паводле слова Твайго (згодна з Тваім абяцаннем), бо ўбачылі вочы мае спасенне Тваё, якое прыгатаваў Ты перад абліччам усіх народаў.
Стрэчанне Гасподняе 

Тут жа, у храме, была набожная Ганна-прарочыца, 84 гадоў, якая служыла Богу пастом і малітвай. І яна пазнала Збавіцеля і, падышоўшы, праславіла Госпада і казала пра Яго ўсім у Іерусаліме.

Народная традыцыя

У беларускім народным календары свята носіць назву Грамніцы, якая меркавана паходзіць ад язычніцкага бога Грамаўніка (Перуна) — бога веснавых навальніц і дажджоў, якія спрыялі расліннасці. Грамніцы лічацца днём першай сустрэчы зімы з летам. У гэты дзень асвячаюць васковыя свечкі і ваду. Грамнічнымі свечкамі карыстаюцца як засцярогай пры прыняцці нованароджанага, у вясельных і пахавальных абрадах, для варажбы. Лічыцца, што спальванне свечак адпужвае ад чалавека нечысць, ахоўвае ад ведзьмаў і чарадзеяў, ад навальніцы і маланак, дапамагае пры хваробе, абараняе жывёлу. Беларусы запальваюць свечкі на Дзяды, Каляды, Вадохрышча, Купалле, Вялікдзень. Грамнічныя свечкі шануюць, іх нельга перадаваць у іншую сям'ю, нават родным і сваякам.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Стрэчанне Гасподняе Евангельскае паданнеСтрэчанне Гасподняе Народная традыцыяСтрэчанне Гасподняе ЛітаратураСтрэчанне Гасподняе СпасылкіСтрэчанне ГасподняеГрэчаская моваГістарычныя цэрквыЛацінская моваПратэстанцтваХрысціянства

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

АдзёрШвагерСпіс беларускіх імёнМастацкі стыльВенгрыяПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (1994)Хатынская трагедыяБеларуская ВікіпедыяЕфрасіння ПолацкаяАпавяданнеТамборская моваАляксандр Казіміравіч СержпутоўскіРыгор БарадулінМухамад ІкбалАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаСяргей Пятровіч СахараўЯнка КупалаСвятлана Аляксандраўна АлексіевічHTMLРадзімаМіхась СтральцоўФранцішка Уршуля РадзівілБерасцянка1926ШпалерыМікалай Мікалаевіч ПракаповічЯнка БрыльТадэвуш КасцюшкаЗаслаўеАсакаПаўлінкаБрэсцкая крэпасць23 красавікаКазахстанЗлучаныя Штаты АмерыкіМінская ратушаМірскі замакЛітоўская моваСінільная кіслатаМарына Вітальеўна ВасілеўскаяМедаль Францыска СкарыныЛічэбнік.tgАстравецЯн ЧыквінПесахOnliner.byМарская міляГраматнасцьЖураўліны крыкАлесь Мікалаевіч КарлюкевічДняпроАвантуры Пранціша ВырвічаГерб АстраўцаКарла ТальявініКарфагенФонд ВікімедыяЯнка МаўрViva BraslavІван ЧыгрынаўГасдрубал БаркідДзеепрыслоўеГунар ХёкертСпіс вуліц МінскаБеларусь у Вялікай Айчыннай вайнеСымон-музыкаНоПрозаБеларускі лацінскі алфавітБайкаЦэнтральны сібірскі батанічны садЛітоўцыПрымаўка🡆 More