Бара́к Гусэ́йн Аба́ма II (па-ангельску: Barack Hussein Obama II; нарадзіўся 4 жніўня 1961 году) — 44-ы прэзыдэнт ЗША (2009—2017), сэнатар ЗША ад штату Іліной (2005—2009), чалец Дэмакратычнай партыі.
Ляўрэат Нобэлеўскае прэміі міру 2009 году за «надзвычайныя намаганьні дзеля ўзмацненьня міжнароднай дыпляматыі і супрацоўніцтва паміж народамі».
Бацька Абамы — кеніец, мама — нарадзілася ў Канзасе, мае брытанскія і ірляндзкія карані. Ад 6 гадоў выхоўваўся ў сям’і айчыма-інданэзійца, жыў у Джакарце. У 1971 годзе вярнуўся на Гаваі, жыў з бацькамі мамы. Галоўным канкурэнтам Абамы на выбарах 2008 году быў сэнатар ад Рэспубліканскай партыі Джон Макейн. Канкурэнткай Абамы ўнутры самой Дэмакратычнай партыі была жонка былога прэзыдэнта Біла Клінтана Гілары Клінтан. 7 чэрвеня 2008 году Гілары Клінтан заявіла аб спыненьні змаганьня за вылучэньне яе кандыдатуры на пост прэзыдэнта ЗША. У перадвыбарчай кампаніі Барак Абама выступаў супраць вайны ў Іраку, але за прыцягненьне дадатковых вайсковых сілаў ЗША ў Аўганістан. 5 лістапада 2008 году Барак Абама быў выбраны 44-м прэзыдэнтам ЗША.
Абама — першы афраамэрыканец, высунуты на пост прэзыдэнта ЗША і першы ў гісторыі ЗША афраамэрыканец, які стаў кіраўніком дзяржавы. Пачатак ягонага прэзыдэнцкага тэрміну супаў з сусьветным эканамічным крызісам. Плян па пераадоленьні крызісу, прапанаваны Абамам Сэнату ЗША, заключаўся ў выдаткаваньні $ 787 млрд для пераадоленьня рэцэсіі. Гэты плян атрымаў назву «Біль стымулу» (па-ангельску: the Stimulus Bill). Таксама былі зробленыя датацыі банкам ды буйным машынабудаўнічым прадпрыемствам ЗША. На працягу першага году прэзыдэнцтва Барака Абамы ягоны рэйтынг няўхільна зьніжаўся.
Барак Абама — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Барак Абама, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.