Амітабх Бачан (хіндзі अमिताभ बच्चन, пры нараджэнні: Амітабх Харыванш Бачан; 11 кастрычніка 1942) — індыйскі акцёр, палітык, прадзюсар і тэлевядучы.
Амітабх Бачан | |
---|---|
хіндзі: अमिताभ बच्चन | |
Імя пры нараджэнні | Амітабх Шрывастаў |
Дата нараджэння | 11 кастрычніка 1942 (81 год) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | Індыя |
Бацька | Harivansh Rai Bachchan[d] |
Маці | Teji Bachchan[d] |
Жонка | Jaya Bachchan[d] |
Дзеці | Abhishek Bachchan[d] і Shweta Bachchan Nanda[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінаакцёр, кінапрадзюсар, спявак, тэлеакцёр, акцёр |
Кар’ера | з 1969 г. |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000821 |
srbachchan.tumblr.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Амітабх Баччн нарадзіўся 11 кастрычніка 1942 гады ў горадзе Алахабад, штат Утар-Прадэш, у сям’і, якая належыць да адной з вышэйшых кастаў Індыі. Яго бацька, Харыванш Рай Бачан (псеўданім, сапраўдная прозвішча — Шрывастаў), быў вядомым у Індыі паэтам. У Амітабха ёсць малодшы брат, Аджытабх.
З чэрвені 1973 г. Амітабх Бачан жанаты з актрысай Джай Бхадуры. У іх двое дзяцей: дачка Швета і сын Абхішэк, таксама акцёр. Сын Амітабха, Абхішэк Бачан, з 2007 года жанаты з актрысай Айшварыяй Рай.
Амітабх Бачан дэбютаваў у кіно ў 1969 годзе ў фільме «Сем індыйцаў» («Saat Hindustani»), дзе ён згуляў адну з галоўных роляў. Хоць фільм не меў камерцыйнага поспеху, за ролю ў ім Бачан атрымаў нацыянальную кінапрэмію як лепшы новы акцёр. За наступны фільм, Любоў ніколі не памрэ («Anand»), у якім галоўную ролю гуляў Раджэш Кхан, Бачану была прысуджана ўзнагарода часопіса «Filmfare» лепшага акцёру другога плана.
Аднак сапраўдны поспех прыйшоў да Бачана толькі пасля выканання ў 1973 годзе галоўнай ролі ў фільме «Зацягнутая адплата» («Zanjeer»), у якім ён гуляў «злоснага маладога чалавека», паліцэйскага, які самастойна супрацьстаяў злу.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Амітабх Бачан, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.