Тэлефон

Тэлефон (грэч.

У развітым свеце з’яўляецца адной з самых звычайных бытавых прылад, з’яўляецца адным з найгалоўнейшых сродкаў камунікацыі для бізнесу, прамысловасці і дзяржаўнага кіравання. Слова «тэлефон» запазычанае мноствам моў свету і шырока пазнавальнае праз свае падабенства ва ўсіх мовах.

Тэлефон
Звычайны кнопкавы дротавы тэлефон.

Асноўны прынцып дзеяння тэлефону заключаецца ў пераўтварэнні гукавой хвалі ў электрычныя сігналы і наадварот — сігналы ў гук. Гэтыя сігналы распаўсюджваюцца праз тэлефонныя сеткі, часта канвертуюцца ў электронныя і/ці аптычныя сігналы — гэтым чынам амаль кожны тэлефон у свеце можа скантактавацца з кожным іншым. У кодавай табліцы Юнікод ёсць графічныя сімвалы для падкрэслення інфармацыі, датычнай тэлефонаў: (U+2121), (U+260E), (U+260F) і (U+2706).

Гісторыя

Тэлефон 
Вяровачны тэлефон.
Тэлефон 
Аляксандр Бэл з першым тэлефонам. У адну і тую ж адтуліну прыходзілася і размаўляць, і слухаць з яе.

Неэлектрычныя правобразы тэлефону

Агулам, тэлефонам можна назваць усё, што перадае гук на вялікія адлегласці. Першыя правобразы тэлефонаў былі механічнымі прыладамі, якія ў адрозненні ад сучасных тэлефонаў перадавалі механічныя хвалі (якімі з’яўляецца і гук), у той час як цяпер тэлефоны маніпулююць электрамагнітнымі сігналамі.

Згодна з лістом да Peking Gazette, у 968 годзе ў Кітаі выкарыстоўваўся аналаг тэлефону, які перадаваў гук праз трубы. Вядомы доўгі час і вяровачны тэлефон, у якім дзве дыяфрагмы былі звязаныя вяроўкай, праз якую ваганні адной дыяфрагмы перадаваліся да другой.

Электрычныя прылады

Тэлефон стаў лагічным працягам стварэння і ўдасканалення электрычнага тэлеграфу. Гэтак, каталонскі навуковец Францэск Сальва і Кампіліё стварыў у 1804 годзе электрахімічны тэлеграф. Электрамагнітны тэлеграф быў быў створаны Паўлам Шылінгам у 1832 годзе. Іншы аналагічны тэлеграф у 1833 годзе распрацавалі Карл Фрыдрых Гаус і Вільгельм Вебер.

Першы камерцыйны тэлеграф быў выраблены Вільямам Кукам і выкарыстоўваўся на чыгунцы Great Western Railway у Вялікабрытаніі. Тэлеграфная лінія працягнулася на 13 кіламетраў ад лонданскай станцыі Педынгтан да Вэст-Дрэйтан (цяпер захад Лондану). Ён пачаў працу 9 красавіка 1839 года.

Незалежна ад брытанскай распрацоўкі іншы электрычны тэлеграф распрацаваны і запатэнтаваны ў ЗША з 1837 годзе Самуэлям Морзэ. Альфрэд Вэйл, асістэнт, і Морзэ разрабілі адмысловы алфавіт кадзіравання, які атрымаў назву азбука Морзэ. Першая амерыканская тэлеграма адпраўлена Морзэ 6 студзеня 1838 года па 2-мільным кабелі.

На працягу 2-й паловы XIX ст. асноўнай задачай стала зрабіць магчымым адначасовую перадачу некалькіх паведамленняў шляхам мадуляцыі сігналаў. Аднымі з дасягнулых мэты былі Аляксандр Бэл і Томас Эдысан. Іх спробы стварэння акустычнага (гарманічнага) тэлеграфу дзеля больш таннай тэлеграфіі ў выніку прывялі да стварэння тэлефону, размоўнага тэлеграфу.

Зноскі

Tags:

Тэлефон ГісторыяТэлефонГрэчаская моваТэлекамунікацыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Аўстрыйская народная партыяУладзімір Міхайлавіч РунцэвічБеларуская літаратураЯн Павел IБлоньПастаянная запамінальная прыладаColin’sСунАпурэДудка беларускаяПомнік Янку Купалу (Гродна)Гасцінец (дарога)Харыет БакерЯндэксЭкзістэнцыялізмЛілея кучараваяReform.byСцягСтакгольмЖурналістыка24 красавікаДзяржаваКамп’ютарная сеткаБеларускія ручнікіКарлтан-ПлейсРадзімаЖавальная гумкаТаварыства вольных літаратараўМагілёўская вобласцьБеларускі лацінскі алфавітЖнівеньПраспект Жукава (Мінск)Кірыла ТураўскіВожык (часопіс)Том ТыкверТрусы (жывёлы)РамантызмЭкстазЯнка МаўрУладзімір НякляеўСвая моваАна ІванавічМастурбацыяКнігаўкаC++Герб Беларускай Народнай РэспублікіКрэўская уніяЗянон Станіслававіч Пазняк21vek.byГаліна Аляксандраўна БарташэвічKufar.byСучаснасцьЗвязда (Пухавіцкі раён)Адам ГлобусДзікае паляванне караля Стаха (опера)Ізі ХарыкБеларусізацыяМонктанскі ўніверсітэтРадаслаў АстроўскіГуканне вясныІван ЧыгрынаўУніверсітэт Святой Марыі (Калгары)Сяргей Аляксандравіч ПадсасонныКіслародЯнсенізмАНаваполацкВадзім КабанчукТрумэн КапотэУладзімір ДубоўкаСімвалізмАндрэй Паўлавіч ХудыкКуганГлебаДругая сусветная вайнаКелі КларксанРаіса Андрэеўна Баравікова🡆 More