Тэлефон

Тэлефон (далягук, па-грэцку: τῆλε, «далёка», і φωνή, «гук») — сродак камунікацыі, які перадае і атрымлівае гук, галоўным чынам — чалавечае маўленьне.

У разьвітым сьвеце зьяўляецца адной з самых звычайных бытавых прыладаў, зьяўляецца адным з найгалоўнейшых сродкаў камунікацыі для бізнэсу, прамысловасьці і дзяржаўнага кіраваньня. Слова «тэлефон» было запазычана ў мноства моваў ва ўсім сьвеце і шырока пазнавальнае з-за свайго падабенства ва ўсіх мовах.

Тэлефон
Звычайны кнопкавы правадны тэлефон

Асноўны прынцып дзеяньня тэлефону заключаецца ў пераўтварэньні гукавых хваляў у электрычныя сыгналы і наадварот — сыгналы ў гукі. Гэтыя сыгналы распаўсюджваюцца праз тэлефонныя сеткі, часта канвэртуюцца ў электронныя і/ці аптычныя сыгналы — гэтым чынам амаль кожны тэлефон у сьвеце можа скантактавацца зь любым іншым. У кодавай табліцы Юнікод маюцца графічныя сымбалі для падкрэсьленьня інфармацыі, датычнай тэлефонаў: (U+2121), (U+260E), (U+260F) і (U+2706).

Гісторыя

Тэлефон 
Вяровачны тэлефон
Тэлефон 
Актор, які гуляе ролю Аляксандара Бэла зь першым тэлефонам. У адну й тую ж адтуліну прыходзілася і размаўляць, і слухаць зь яе.
Тэлефон 
Апаратны IP-тэлефон

Неэлектрычныя правобразы тэлефону

Агулам, тэлефонам можна назваць усё, што перадае гук на вялікія адлегласьці. Першыя правобразы тэлефонаў былі мэханічнымі прыладамі, якія ў адрозьненьні ад сучасных тэлефонаў перадавалі мэханічныя хвалі (якімі зьяўляецца і гук), у той час як зараз тэлефоны маніпулююць электрамагнітнымі.

Згодна зь лістом да Peking Gazette, у 968 годзе ў Кітаі выкарыстоўваўся аналяг тэлефону, які перадаваў гук праз трубы. Вядомы доўгі час і вяровачны тэлефон, у якім дзьве дыяфрагмы былі зьвязаныя вяроўкай, празь якую ваганьні адной дыяфрагмы перадаваліся да другой.

Электрычныя прылады

Тэлефон стаўся лягічным працягненьнем стварэньня і ўдасканаленьня электрычнага тэлеграфу. Гэтак, каталёнскі навукоўца Франсэск Сальва і Кампіліё(es) стварыў у 1804 годзе электрахімічны тэлеграф. Электрамагнітны тэлеграф быў быў створаны Паўлам Шылінгам у 1832 годзе. Іншы аналягічны тэлеграф у 1833 годзе распрацавалі Карл Фрыдрых Гаўс і Вільгельм Вэбэр.

Першы камэрцыйны тэлеграф быў выраблены Вільямам Кукам і выкарыстоўваўся на чыгунцы Great Western Railway у Вялікабрытаніі. Тэлеграфная лінія працягнулася на 13 км ад лёнданскай станцыі Пэдынгтан да Вэст-Дрэйтан (зараз захад Лёндану). Ён пачаў працу 9 красавіка 1839 году.

Незалежна ад брытанскай разробкі іншы электрычны тэлеграф быў разроблены і запатэнтаваны ў ЗША ў 1837 годзе Сэм’юэлам Морзэ. Альфрэд Вэйл, ягоны асыстэнт, і сам Морзэ распрацавалі адмысловы альфабэт кадаваньня, які атрымаў назву азбука Морзэ. Першая амэрыканская тэлеграмма была адпраўленая Морзэ 6 студзеня 1838 году па 2-мільным кабэлі.

На працягу другой паловы XIX стагодзьдзя асноўнай задачай стала зрабіць магчымым адначасовую перадачу некалькіх паведамленьняў шляхам мадуляцыі сыгналаў. Аднымі з дасягнуўшых мэты былі Аляксандар Бэл і Томас Эдысан. Іх спробы стварэньня акустычнага (гарманічнага) тэлеграфу дзеля больш таннай тэлеграфіі ў выніку прывялі да стварэньня тэлефону, размоўнага тэлеграфу. 13 ліпеня 1876 году Аляксандар Бэл атрымаў патэнт на прыбор перадачы па дроце гукавога паведамленьня пры дапамозе электрычнасьці.

IP-тэлефанія

Разьвіцьцё тэлекамунікацыйных і сеціўных тэхналёгіяў прывяло да стварэньня лічбавых тэлефонных сетак на аснове IP пад агульнай назвай VoIP (па-ангельску: Voice over Internet Protocol — літаральна «Голас праз Інтэрнэт-пратакол»). Да студзеня 2005 году ў Японіі і Паўднёвай Карэі каля 10% карыстальнікаў перайшлі на новую лічбавую тэхналёгію.

У аснове IP-тэлефаніі ляжыць перадача зашыфраваных пакетаў праз IP-сеткі ад апаратных IP-тэлефонаў ці сафтфонаў (праграмных рэалізацыяў IP-тэлефонаў). З надыходам бесправадных сетак у IP-тэлефаніі зьявілася магчымасьць стаць канкурэнтам мабільнай тэлефоннай сувязі з-за танных ці навогул бясплатных кропак Wi-Fi.

Між тым, гэтая тэхналёгія мае сваі недахопы. Напрыклад, хоць падобныя прылады і абсталяваныя ў большасьці выпадкаў запаснымі акумулятарамі, яны працуюць ад сетак электраперадач, і ў самы патрэбны момант (няштатныя сытуацыі, катастрофы) тэлефон можа апыніцца ў непрацоўным стане, тады як звычайныя тэлефоны працуюць ад току, які падаецца праз тэлефонную лінію.

Выкарыстаньне

Тэлефон 
Фіксаваных тэлефонных лініяў на 100 жыхароў, 1997—2007

Напрыканцы 2006 году ў сьвеце было 4 млрд абанэнтаў, што ўключала 1,27 млрд карыстальнікаў фіксаванай сувязі і 2,68 млрд карыстальнікаў мабільных сетак.

Кампаніі-тэлефонныя апэратары

    Асноўны артыкул: Сьпіс тэлефонных апэратараў

У некаторых краінах суіснуюць некалькі тэлефонных апэратараў (у бізнэс-сфэры звычайна «тэлекомы»), паміж якімі існуе рэальная канкурэнцыя. У вышэй пазначаным асноўным артыкуле адлюстраваныя толькі тыя апэратары, якія маюць у актывах уласнае наладкаваньне і інфраструктуру, а ня тыя, якія арэндуюць.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Тэлефон  Тэлефонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Тэлефон ГісторыяТэлефон IP-тэлефаніяТэлефон ВыкарыстаньнеТэлефон Кампаніі-тэлефонныя апэратарыТэлефон КрыніцыТэлефон ЛітаратураТэлефон Вонкавыя спасылкіТэлефонГрэцкая моваТэлекамунікацыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВойшаАлег ЖданISO 3166-1Літаратурныя жанрыПаўлюк ТрусПітсбурскае пагадненьнеВіды сувязі словаўБаскетболАфарызмЭратычнае мастацтваКалюмбіяАляксандар МарозЛявон БаразнаБандароўнаФарс (астан)Немцы2018Казімер МалевічЗолатаВілятВіктар ЖыбульЦэнтральная разьведвальная ўправаБеларусізацыяЛюдміла РублеўскаяВінцук ВячоркаБэрлінЎіндгукАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіВостраў ПасхіКаскадныя табліцы стыляўФранцыяISO 4217КрывічыJavaScriptІрляндыяАлесь РазанаўПесьня пра зубраАлесь ЯкімовічРэйтан (карціна Яна Матэйкі)ПорнгабКандрат КрапіваФашызмАпавядальны сказГалоўная старонкаВялікабрытаніяСтаніслаў ВалодзькаБеларускі клясычны правапісПарнаграфія ў ЗШААлтайАрхеалёгіяРасейская моваКамянец-ПадольскіЖыровічы1877РусізмМіхал Клеафас АгінскіЁган Вольфґанґ фон ҐётэУкраінаЮрась ШамецькаСказВалошка1992Крама (гурт)Людзі на балоце (раман)Мікола Ермаловіч🡆 More