Каспійскае Мора Цюленевы

Цюленевы (руск.: Тюлений остров) — востраў у паўночна-заходняй частцы Каспійскага мора.

Уваходзіць у склад Рэспублікі Дагестан (Расійская Федэрацыя). Плошча не перавышае 18 км².

Цюленевы
руск. Тюлений
Рэшткі прыстані
Рэшткі прыстані
Характарыстыкі
Плошча18 км²
Размяшчэнне
HGЯO
АкваторыяКаспійскае мора
Краіна
Цюленевы (Каспійскае мора) (Каспійскае мора)
Цюленевы
Цюленевы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

На картах Расіі востраў упершыню з’явіўся ў 1817 г. пад назвай Цюленевай банкі. У 1823 г. былі складзены абрысы сушы і кароткае апісанне. У канцы XIX ст. для рыбакоў была ўзведзена праваслаўная капліца.

У першай палове XX ст. на востраве дзейнічаў рыбны завод, было пабудавана паселішча. Узімку вялася здабыча цюленяў. У 1958 г. пачалося азеляненне. Аднак з-за падвышэння ўзроўня Каспія і паніжэння рыбалоўных рэсурсаў паселішча было ліквідавана.

У наш час на востраве працуе метэаралагічная станцыя, вядзецца выпас авечак і коз. Насельніцтва складае ўсяго некалькі чалавек.

Геаграфія

Востраў нагадвае абрысамі трохвугольнік. Даўжыня да 5 км, шырыня да 2 км. Аднак памеры і знешні выгляд моцна залежаць ад узроўню Каспійскага мора. Знаходзіцца за 161 км на поўнач ад Махачкалы і 1782 км на паўднёвы ўсход ад Мінска.

Цюленевы востраў нізінны, складзены пясчанымі наносамі і бітымі ракавінамі. Паўднёва-усходнюю частку займаюць пясчаныя выдмы, якія дасягаюць 2 — 2,5 м у вышыню. Заходняя частка ўзвышаная. На ёй сустракаюцца крыніцы пітной вады. Астатнія землі занятыя засоленымі лугамі. Падчас штормаў яны часцяком затапляюцца морам.

Клімат умераны засушлівы. Сярэдняя тэмпература студзеня −1,2° C, ліпеня 25,7° C.

Прырода

Прырода вострава даволі бедная. Каля ўсходняга ўзбярэжжа растуць травы. На заходнім беразе — вербы. Аднак раслінам пагражае статак хатняй жывёлы, якую трымаюць мясцовыя прадпрымальнікі. Фаўна — каспійскія цюлені, грызуны, лісы, вожыкі. Востраў з’яўляецца месцам адпачынку пералётных птушак. Шмат чапль, пеліканаў, гарбатак і г. д.

Абмяркоўваецца магчымасць уключэння Цюленевага вострава ў склад Дагестанскага запаведніка.

Галерэя

Спасылкі

Tags:

Каспійскае Мора Цюленевы ГісторыяКаспійскае Мора Цюленевы ГеаграфіяКаспійскае Мора Цюленевы ПрыродаКаспійскае Мора Цюленевы ГалерэяКаспійскае Мора Цюленевы СпасылкіКаспійскае Мора ЦюленевыВостраўДагестанКаспійскае мораРасіяРуская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ДоцішкіПралескаМаксім ТанкДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыДзень ВоліАхоцкае мораТадэвуш ТышкевічІван ПташнікаўСезон 2010/2011 «Барысфена» МагілёўГеаграфічныя каардынатыДзеепрыметнікДагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў атмасферы, касмічнай прасторы і пад вадойВірусыМаладосць (часопіс)ГызыларбатМар’інагорская гімназіяАб’яднаныя Арабскія ЭміратыВольха чорнаяАляксей ДудараўКапялюшМіхась ПазнякоўПолацкае княстваАфіцыйна-дзелавы стыльСімяон ПолацкіМножаннеАбарона Брэсцкай крэпасці (1941).tgБорыс ДжонсанКасцёл Святога Духа (Мінск)МексікаAv.byЛюдзі на балоце (раман)Бясхвостыя земнаводныяЛунцікМелатанінАляксандр Валер’евіч ХаджаеўКальцо (алгебра)Васіль Васілевіч ШапялевічБальніцаІван Мікітавіч СерадаHromadske.TVGmailПінхас ПалонскіHTMLЯўген ПапакульХайбер-ПахтунхваРаян РэйнальдсСяргей Пятровіч ГурулёўЛітаратурныя жанрыВялікдзень ва УкраінеБеларусьСердар (горад)Чэмпіянат свету па футболе 2022Літаратурная моваБарацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 годаРасійская імперыяЭякуляцыяКірыцімаціВалерый Станіслававіч МянжынскіУладзімір Мінавіч МазгоВаенная прысягаГанорыйMrBeastТворны склонПімен ПанчанкаЛодзьІдзі і глядзіПрафесійны саюзБобруйский курьерІсламская дзяржаваГран-Пры Манака 2014 годаВікіпедыяТрыганаметрычныя функцыіЖак-Луі Давід🡆 More