Вясковая Ластаўка

Вясковая ластаўка, або касатка (Hirundo rustica) — маленькая пералётная птушка, якая жыве ў Еўропе, Азіі, Афрыцы і Амерыцы.

Адрозніваецца доўгім хвастом з глыбокім разрэзам ў форме відэльца, і выгнутымі, доўгімі вострымі крыламі.

Вясковая ластаўка
Вясковая Ластаўка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hirundo rustica Linnaeus, 1758

Арэал
выява

     Гнездавы арэал      Міграцыі

     Круглы год
Ахоўны статус
Вясковая Ластаўка
Сістэматыка
на Віківідах
Вясковая Ластаўка
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  178448
NCBI  43150
EOL  917688
FW  368986

Апісанне

Невялікая птушка, даўжыня цела 14,6—19,9 см, размах крылаў 31,8—34,3 см. Вага птушкі складае 17—20 г. Афарбоўка зверху сіне-чорная з металічным водбліскам, знізу бледна-бежавая. На лбе і пярэдняй часткі шыі маюцца светла-карычневыя плямы. Хвост доўгі, з глыбокім выразам пасярэдзіне. Самцы і самкі выглядаюць прыблізна аднолькава, хоць самкі часта пафарбаваныя крыху менш кантрастна, і іх хвост крыху карацейшы.

Распаўсюджанне

Вясковыя ластаўкі жывуць ва ўсіх біягеаграфічных рэгіёнах, за выключэннем Аўстраліі і Антарктыды. Тэрыторыя, дзе яны размнажаюцца, уключае ў сябе Паўночную Еўропу, Паўночную Амерыку, Паўночную і Цэнтральную Азію, Паўночную Афрыку, Блізкі Усход, Паўднёвы Кітай і Японію. Зімуюць яны ў Паўднёвай Амерыцы, Паўднёвай Азіі, Інданезіі і Мікранезіі.

Біятоп у гнездавы перыяд перш за ўсё — вясковыя паселішчы, радзей гарады. Адкрытыя тэрыторыі (палі, пашы, пагоркі, дарогі, сажалкі, азёры) з’яўляюцца тэрыторыямі харчавання. Пасля гнездавання насяляе вёскі і адкрытыя тэрыторыі паблізу зараснікаў трыснягу або вярбы (месцы начлегу). У Швейцарскіх Альпах даходзіць да 1775 м (гняздзіцца ў скалах), а на Каўказе разам з населенымі пунктамі, даходзіць да 2400-3000 м.

Асаблівасці біялогіі

Корміцца насякомымі, якіх ловіць у час палёту.

Гняздо ладзіць унутры пабудовы (часам пад мостам), пры сцяне або балцы. Яно мае выгляд 1/4 шара дыяметрам 8,5-14,0 см (часам да 20 см), прылепленага да сцяны, часам на ўнутраным парапеце. Гняздо робіць з кавалачкаў гразі, змешаных з саломай, сенам і гноем, злепленых слінай, высцілка з шэрсці, валосся і пёраў.

Вясковая Ластаўка 
Яйкі

Яйкі 4-5 (часам 2-7) падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, белыя, з іржавымі або карычневымі плямкамі.

Літаратура

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X

Tags:

Вясковая Ластаўка АпісаннеВясковая Ластаўка РаспаўсюджаннеВясковая Ластаўка Асаблівасці біялогііВясковая Ластаўка ЛітаратураВясковая ЛастаўкаАзіяАмерыкаАфрыкаЕўропаПтушкі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ІзагаміяПадарожжа з ЖыгамонтамМірскі замакЮры ТуронакЛеанід Лявонцьевіч ЛаўрэшУладзімір Аляксеевіч АрлоўАляксандр Мікалаевіч КосінецУкраінаСафлор фарбавальныМухамор чырвоныЗабіць прэзідэнтаХакаіндэ ХічылемаВялікдзеньБу ВідэрбергСцяпан Сяргеевіч ЛатыпаўПа што ідзеш, воўча?AppleРаіса Андрэеўна БаравіковаТраецкая набярэжная (Мінск)Хартыя'97Анатоль Мікалаевіч ЗэкаўБлужскі БорC++Герб Новага Двара (Сакульскі павет)Узвышша (літаратурнае аб’яднанне)Уладзімір Несцеравіч ДражынМайк ПіндэрСправа «0 праміле»Renault 16Дзве душыБеларуская энцыклапедыяБабруйскПалацава-паркавы комплекс Козелаў-Паклеўскіх (Красны Бераг)Універсітэт ТунцзіКорнуал (значэнні)ФутджобАповесцьЭдвард Адамавіч ВайніловічКаленік МішкавічКасцёл Святога Сымона і Святой АленыМікіта Сяргеевіч КрыўцоўАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаВіценьПятрусь БроўкаПётр Міронавіч МашэраўЗімовыя Алімпійскія гульні 1988Максім Танк21vek.byБеларуская дзяржаўная акадэмія музыкіНеарамантызмПыласосІгар Мікалаевіч КулікоўФістынгІслам у ЭстонііПацукіЗоркаПятро ВасючэнкаЦукраміцэтыВіктар Анатолевіч ШніпЗубр у БеларусіПершы крыжовы паходЗагляне сонца і ў наша аконцаЯн Павел IБеларуская дзіцячая літаратураБопфінгенВадзім КабанчукФінгерынгМаксім ГарэцкіVPNVII Усебеларускі народны сходРазбітае сэрца пацанаБеларускі лацінскі алфавітПастава на каленях🡆 More