Dos

DOS (англ.: Disk Operating System — дыскавая аперацыйная сістэма) — сямейства аперацыйных сістэм для персанальных камп’ютараў.

Арыентавана на ўжыванне дыскавых назапашвальнікаў, такіх як цвёрды дыск і дыскета.

Dos
FreeDOS экран паказвае інтэрфейс каманднага радка, структуру каталогаў і звесткі аб версіі.

Існавалі аперацыйныя сістэмы з такой назвай для вялікіх ЭВМ вытворчасці IBM і іх клонаў у 1960—1980-х гадах.

DOS для IBM PC-сумяшчальных камп’ютараў

DOS з’яўляецца адназадачнай аперацыйнай сістэмай. Пасля запуску кіраванне перадаецца прыкладной праграме, якая атрымоўвае ў сваё распараджэнне ўсе рэсурсы камп’ютара і можа ажыццяўляць увод/вывад з дапамогай як функцый аперацыйнай сістэмы, так і функцый базавай сістэмы ўводу/вываду (BIOS), а таксама працаваць з прыладамі напрамую.

DOS мае кансольную сістэму ўводу/вываду і падтрымлівае тры стандартных патокі: stdin, stdout і stderr.

DOS — 16-бiтная аперацыйная сістэма, якая працуе ў рэальным рэжыме, таму для пашырэння магчымасцей і пераадолення абмежаванняў рэальнага рэжыму былі створаны так званыя пашыральнікі DOS. Яны запускаюць праграмы ў абароненым 32-бiтным рэжыме і эмулююць зыходныя сэрвісы аперацыйнай сістэмы. Звычайна яны падтрымліваюць стандарт DOS Protected Mode Interface (DPMI). Самы вядомы пашыральнік — DOS/4GW, таксама шырока ўжываецца ў камп’ютарных гульнях.

Існуе некалькі галін DOS для ПК. Усе яны падобны па наборах каманд і базавай функцыянальнасцi, але адрозніваюцца прадукцыйнасцю, стабільнасцю работы і дадатковымі функцыямі.

  • АДОС — савецкі клон для ПК Искра-1030.
  • Альфа-ДОС — савецкі клон для ПК ЕС-1840.
  • ЯНУС — савецкі клон для для ПК ЕС-1840.
  • DR-DOS (Novell DOS, Caldera DR-DOS, OpenDOS) — выдадзена Digital Research у 1991 годзе, перакуплена кампаніяй Novell у 1993 годзе, потым кампаніяй Caldera.
  • FreeDOS — выдадзена ў 1994 годзе. Свабодная DOS, пачаткова мела назву PD-DOS.
  • FreeDOS-32 — свабодная 32-бiтная DOS. Не патрабуе пашыральнікаў для запуску 32-бiтных праграм. Плануецца, што пазбавіцца і ад іншых абмежаванняў DOS (падтрымка іншых файлавых сістэм, шматзначнасць і інш.).
  • LZ-DOS — рэпак MS-DOS 7.1 — з ядра сістэмы выдалены відарыс з вітаннем Windows, файлы IO.SYS i COMMAND.COM сціснуты. Дададзена магчымасць запуску Windows 3.1. У цэлым, сістэма зроблена больш сумяшчальнай і аптымізавана так, каб займаць мінімальны аб'ём дыскавай прасторы.
  • MS-DOS — выдадзена кампаніяй Microsoft у 1981 годзе.
  • Paragon DOS Pro (першапачатковая назва — PT$-DOS). Галіна PTS-DOS, выдадзеная кампаніяй Paragon Software пасля таго, як яе заснавальнікі, уключаючы вядучага распрацоўшчыка PTS-DOS, зышлі з ФизТехСофт, заснаваўшы ўласную кампанію. Апошнія версіі гэтай галіны змяшчаюць падтрымку FAT32.
  • PC DOS — выдадзена кампаніяй IBM у 1981 годзе.
  • PTS-DOS — выдадзена кампаніяй Физтех-софт у 1991 годзе ці раней.
  • QDOS (Quick and Dirty Operating System) — клон CP/M, створаны ў 1980 годзе Тымам Патэрсанам (Tim Paterson) з Seattle Computer Products (SCP) для новых працэсараў Intel 808x, быў куплены Microsoft за 50 тыс. долараў і стаў MS-DOS/PC-DOS.
  • ROM-DOS — АС ад Datalight для ўбудавальных сістэм.

Дыстрыбутывы DOS

З’яўленне FreeDOS, а таксама развіццё свабоднага праграмнага забеспячэння і асабліва DJGPP, выклікала з’яўленне поўнасцю свабоднага дыстрыбутыва DOS GNU/DOS. У яго склад уваходзяць папулярныя GNU-праграмы, такія як vim (тэкставы рэдактар), Arachne (вэб-браўзер, паштовы кліент і файлавы менеджар), OpenGEM (графічны карыстальніцкі інтэрфейс), разнастайныя сродкі распрацоўкі праграмнага забеспячэння для DOS. Яго аб'ём складае больш 70 Мб бінарных праграм, а таксама больш 200 Мб бінарных праграм і іх зыходных кодаў. GNU/DOS можа спатрэбіцца карыстальнікам старых камп’ютараў, жадаючым карыстацца самымі сучаснымі версіямі праграм, а таксама распрацоўшчыкам, якім неабходна поўнае кіраванне абсталяваннем камп’ютара.

Эмулятары DOS для ПК

  • DOSBox
  • DOSEMU (з падтрымкай віртуалізацыі)

DOS для іншых платформ

  • ANDOS, MK-DOS, CSI-DOS — АС для БК-0010, PDP-11 (падрабязней: Аперацыйныя сістэмы БК-0010/11).
  • MSX-DOS — для камп’ютараў MSX.
  • Atari TOS — Atari.
  • Apple DOS — Apple II.
  • C-DOS, TR-DOS, iS-DOS — ZX Spectrum.
  • DOS 360 — IBM/360.
  • DOS ES — серыя ES.
  • Спрайт-ОС — камп’ютары «Агат»

Гл. таксама

  • Спіс каманд DOS

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Dos DOS для IBM PC-сумяшчальных камп’ютараўDos Дыстрыбутывы DOSDos Эмулятары DOS для ПКDos DOS для іншых платформDos Гл. таксамаDos СпасылкіDosАнглійская моваДыскетаЦвёрды дыск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Вянок (зборнік)Полымя (часопіс)Іван ШамякінАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўКараль ШыманоўскіАльбуцьВасіль ЦяпінскіСтолінскі раёнСяргей БульбаЭякуляцыя на чалавекаHenningsomyces candidusЗалужжа (Пухавіцкі раён)Віцебская дыяцэзіяБеларуская дзіцячая літаратураМайк ПенсГімн УкраіныУкраінаІпацій ПацейМностваБілінгвізмБеларусізацыяСкланеннеАртур ВольскіАлесь АдамовічНовы ізраільскі шэкельМарская міляЭрэбуні (аэрапорт)Вялікае Княства ЛітоўскаеПалац Рэспублікі (Мінск)Java (мова праграмавання)Аляксандр Мікалаевіч КазекаТрумэн КапотэТрыялетЛеанід Дранько-МайсюкФедэральныя стандарты апрацоўкі інфармацыіБацвіннеУ краіне райскай птушкіСавет Міністраў Рэспублікі БеларусьЖанрБеларуская Народная РэспублікаНаваполацкВітаўтПомнік Янку Купалу (Гродна)Ева ВежнавецЛявон Цімафеевіч БаразнаРэкі і каналы БеларусіМендзыжац ПадляскіЧарнобыльская катастрофаПа што ідзеш, воўча?Кастусь КаліноўскіУладзімір Аляксеевіч АрлоўТом ТыкверФелікс МендэльсонГенрых II ПлантагенетСаюз вызвалення Беларусі (справа)МлекакормячыяГасцінец (дарога)Дзве душыНемаўляНацыянальная і ўніверсітэцкая бібліятэка ЗаграбаПолымя (літаратурнае аб’яднанне)АтлатльМікі МаусВінцэнт Дунін-МарцінкевічСтольStreit Group CougarШвецыяВостраў слёзБеларускі фальклорРэчыцаАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаАндрэй ГорватДавальны склонСродкі вытворчасціGott mit unsПлошчы МінскаСафлор фарбавальны🡆 More