Эстонская Кухня

Эсто́нская ку́хня — традыцыі прыгатавання ежы і нацыянальныя стравы эстонцаў.

Пачаткова была заснаваная на мясе і бульбе, а на ўзбярэжжах і ля азёраў — таксама і на рыбе. Моцны ўплыў на эстонскую кухню ў розныя часы аказалі нямецкая, шведская і руская кухні. Параўнальна з латышскай і літоўскай, эстонская кухня больш «марская». Сярод нацыянальных страваў Эстоніі можна назваць аржаны хлеб, свініну, бульбу і малочныя прадукты.

Эстонская Кухня
Картуліпарс

Харчовая сыравіна, тэхналогія і кампазіцыйныя прыёмы эстонскай кухні даволі простыя, смак натуральны. З сыравіны найбольш характэрнымі з'яўляюцца бульба, рыба (асабліва салака), свініна і мясныя субпрадукты, малако, вяршкі, капуста, гарох, крупа і чорны хлеб. Ежа простая і пажыўная, часам тлустая. У традыцыйнай эстонскай кухні прадукты пераважна варацца ў вадкім асяродку, смажанне ўжываецца рэдка. Эстонская кухня мала выкарыстоўвае спецыі і вострыя прыправы. Акрамя солі і цыбулі традыцыйна ўжываліся кроп, пятрушка і кмен; маяран у крывянку, лаўровы ліст і духмяны перац у халадзец. Асаблівасць смаку дасягаецца ў выніку незвычайных спалучэнняў харчовай сыравіны (рыба са свіным салам, гарох з малаком). Агульны смак і водар эстонскай кухні — натуральны, крыху кіслявы, малочны.

Гісторыя

Да XIX стагоддзя эстонская кухня не вылучалася разнастайнасцю. Аржаны хлеб з'яўляўся асноўным прадуктам харчавання. Само слова «хлеб» (эст.: leib) па-эстонску азначае і ежу і харчаванне наагул. З хлебам былі звязаныя разнастайныя прыкметы. Цэлы год, поплеч з хлебам, асноўнай ежай эстонцаў была салёная салака. Пілі квас або маслянку, да святаў варылі піва. Да нашых дзён папулярная кама — камбінаванае талакно з мукі, змолатае з папярэдне абсмажанага насення жыта, аўсу, ячмяню і гароху, якое змешвалі са свежым малаком або маслянкай. У некаторых рэгіёнах елі аўсяны кісель з халодным малаком ці маслам.

Селянін улетку сыходзіў на поле падчас узыходу сонца і першы раз еў а 8-9-й гадзіне. Удзень абедалі ў полі, елі хлеб і салёную салаку. Галоўнай ежай дню была вячэра а 8-9-й вечара, на якую збіраліся ўсе жыхары хаты. Гатавалі гарохавы або бабовы суп, у сераду і суботу — кашу з крупы ці мукі. Толькі пасля скасавання прыгоннага права, калі палі сталі размяшчацца ля хаты, з'явілася магчымасць гатаваць гарачую ежу і ўдзень, галоўнай ежай стаў абед.

Разнастайнасць у рацыён эстонцаў прыўносілі святочныя і абрадавыя стравы. Да свята на стале з'яўляўся шэры хлеб сэпік (эст.). На Ражство і Новы год рабілі каўбасы, першапачаткова з начыннем з крупаў, пазней з даданнем крыві. Лічылі, што гэтая каўбаса — вантробы, напханыя крупой — прыносіць у хату шчасце і дадбрабыт. У дзень вяселля і ў іншыя святы абавязкова падавалі халадзец. На адведкі немаўляці прыносілі ячменную кашу ці аладкі з ячменнай мукі.

З сярэдзіны XIX стагоддзя, калі эстонцам стала вядомая бульба, яна выцесніла шматлікія стравы і заняла другое месца пасля хлеба. У другой палове XIX стагоддзя дзякуючы развіццю эканомікі і гандлю значна быў пашыраны выбар сыравіны, і тэхналогіі прыгатавання ежы сталі разнастайнымі. Важным перыядам развіцця эстонскай кухні быў пачатак XX стагоддзя, калі ў сувязі з эканамічным развіццём, пашырэннем міжнародных сувязяў, з'яўленнем жаночых часопісаў і курсаў гастраноміі стала фарміравацца новае, крыху больш вытанчанае і разнастайнае пластаванне эстонскай кухні. На святочным стале поплеч з традыцыйным халадцом з'явіліся паштэт і ўсялякія салаты. Дома сталі гатаваць разнастайныя кансервы.

Сучаснасць

Пасля аднаўлення незалежнасці міжнародныя кантакты краіны сталі пашырацца, і традыцыйная кухня стала губляць папулярнасць. Але, напрыклад, на Ражство эстонцы і да цяпер ставяць на стол халадзец, крывянку з соусам з брусніц і пражаніну са свініны з квашанай капустай. Да Масленіцы выпякаюць булачкі са збітымі вяршкамі. А ўвечары на Янаў дзень паветра над Эстоніяй напаўняецца водарам шашлыку і каўбасак грыль.

У савецкі перыяд эстонская кухня праз дзяржаўную сістэму грамадскага харчавання трапіла пад уплыў рускай, каўказскай і нават сярэднеазіяцкай кухняў.

Сёння ў традыцыйны эстонскі «халодны стол» звычайна ўваходзіць марынаваная следзь са смятанай, халадзец, збіты паштэт з пячонкі, бульбяная салата, салата «Расалье», марынаваныя агуркі і гарбуз, рулецікі з вяндліны з начыннем, фрыкадэлькі пад маянэзам і фаршыраваныя яйкі. Такое святочнае меню да гэтай пары ўважаюць за лепшае асабліва ў сельскай мясцовасці.

Асаблівае месца ў эстонскай кухні займаюць малочныя прадукты. Малако, маслянка, ёгурт, тварог і хатні сыр уваходзяць у паўсядзённы рацыйн харчавання. Тыповы сняданак — каша, амлет ці бутэрброды, апошнім часам таксама мюслі з ёгуртам. Даволі шмат спажываюць кавы, аддаючы перавагу гатункам светлага смажання скандынаўскага кшталту.

Супы — дастаткова распаўсюджаная страва. Найболей пашыраныя бульбяныя, капусныя і гарохавыя супы. Мяса адварваюць звычайна адзіным кавалкам. У гарохавы і бабовы супы дадаюць копчаную свініну.

Характэрнымі для эстонскай кухні з'яўляюцца змешаныя крупяныя, гароднінна-крупяныя і гароднінныя кашы, напрыклад каша з пярлоўкі і бульбы мульгіпудэр (па-эстонску: mulgipuder). У якасці асноўнай стравы часам можа служыць каша з бульбы або адварная бульба з густым соусам з тлушчу, мукі, булёну ці вяршкоў і кавалачак мяса, мяснога фаршу або каўбасы. Папулярная страва мульгікапсад (па-эстонску: mulgikapsad) — квашаная капуста, прыгатаваная са свінінай і пярловай крупой.

З гародніны на першым месцы па спажыванні стаіць бульба, на другім — капуста і гарох, пасля морква і бручка. Буракі ўжываюцца рэдка, галоўным чынам у салату. З пачатку 1990-x спажыванне бульбы стала змяншацца, часцей сталі есці рыс і макаронныя вырабы. Падвышаецца папулярнасць разнастайных паўфабрыкатаў.

Больш за іншыя віды рыб у эстонскай кухні спажываюць салаку і кільку. Гэтую рыбу смажаць і робяць з яе запяканкі, заліваючы яечна-малочнай сумессю і перасыпаючы дробна нарэзаным кропам. «Талінскія кількі» пернага пасолу карыстаюцца вялікай папулярнасцю. У прыморскіх частках Эстоніі ўжываюць камбалу, ва ўнутраных раёнах рыбныя стравы выгатоўваюць са шчупака і ляшча, ля Чудскога возера са сняткоў. Гарачаму капчэнню наражаюць у асноўным салаку, ляшча, вугра.

У мясных другіх стравах пераважае нятлустая свініна. Эстонская кухня ўжывае метад павольнага адварвання вялікіх кавалкаў мяса ў тоўстасценным посудзе, духоўцы, або ў пячы на вуголлі. Яго дадаюць да другіх страваў звычайна з адварной бульбай. З пячонкі гатуюць стравы, адварваючы яе ў смятанна-вяршковым соўсе. Да мясных страваў адносіцца таксама папулярны халадзец са свіной галавы і ножак, які падаюць з варанай бульбай ці хлебам.

У асартымент традыцыйных салодкіх страваў уваходзяць хлебны суп, кісель са збітымі вяршкамі ці малаком, збіты манны мус з садавінавага соку, тварожны крэм з варэннем, яблычная запяканка, буберт, а таксама бліны з варэннем і разнастайныя пірожныя.

Зноскі

Літаратура

  • Кальвик, Сильвия. Эстонская кухня. — Таллин: Периодика, 1987. — 128 с.

Спасылкі

Tags:

Эстонская Кухня ГісторыяЭстонская Кухня СучаснасцьЭстонская Кухня ЛітаратураЭстонская Кухня СпасылкіЭстонская КухняБульбаКулінарыяМалочныя прадуктыМясаНямецкая кухняРуская кухняРыбаСвінінаСтраваШведская кухняЭстонцы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Фелікс Эдмундавіч ДзяржынскіБеларускія ручнікіГродна-93-ГрДУКарная аперацыя «Дырлевангер»Нёман (часопіс)Іван МележСвятлана Георгіеўна ЦіханоўскаяJavaScriptАдэсаФК СандэрлендВерашчакаПінскі раёнМастацкі стыльВялікабрытаніяДыялекты беларускай мовыCordulegasterУнутраны светВячка (князь кукенойскі)Федэральныя стандарты апрацоўкі інфармацыіКастрычніцкая рэвалюцыяСяргей Іванавіч ГрахоўскіТаль (механізм)Педру I (імператар Бразіліі)ГерманіяАрт-рокРусіфікацыя БеларусіКамедулыЧарнобыльКаланіяльны падзел АфрыкіПарфенонАкцёрПомнік Якубу Коласу (Мінск)ТэрмінКот свойскіАлег Уладзіміравіч СалтукГлыбокая глотка (секс)MediaWikiЯн ВертонгенАлег Антонавіч ЛойкаПсалтырГербы гарадоў БеларусіЗуі (Віцебскі раён)Ферэнц ЛістМікола Іванавіч ЕрмаловічПа што ідзеш, воўча?Беларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаЭнрыка КарузаМядзведзевыяЛітваТраецкае прадмесцеПлошча Якуба КоласаУ вайны не жаночы тварДзікБелавежская пушчаАртур ВольскіБачная зорная велічыняАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаАфрыкаПріорбанкБудаўнік Мінск (валейбольны клуб)КобрынГанаровы грамадзянін горада БаранавічыАндрэй Хрыстафоравіч БелабоцкіМетафараФранцыск СкарынаПершага маяHTMLРазбітае сэрца пацанаАлесь ЖукBingСінтаксіс мовыМаксім ТанкЛітаратура і мастацтва (газета)🡆 More