Эстонская Мова: мова эстонцаў

Эсто́нская мо́ва (eesti keel) — мова эстонцаў, адносіцца да прыбалтыйска-фінскай галіны фіна-ўгорскай сям'і моў.

Афіцыйная мова Эстоніі і Еўрапейскага саюза. Пісьмовасць на аснове лацінскага алфавіта.

Эстонская мова
Эстонская Мова: Гісторыя, Асноўная характарыстыка, Фанетыка
Саманазва eesti keel
Краіны Эстонія
Рэгіёны Паўночная Еўропа
Афіцыйны статус Эстонія, ЕС
Арганізацыя, якая рэгулюе Інстытут эстонскай мовы
Агульная колькасць носьбітаў 1,1 млн чал.
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Уральская сям'я

Пісьменнасць лацінка (эстонскі алфавіт)
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 эст 850
ISO 639-1 et
ISO 639-2 est
ISO 639-3 est
WALS est
Ethnologue est
ABS ASCL 1601
IETF et
Glottolog esto1258
Эстонская Мова: Гісторыя, Асноўная характарыстыка, Фанетыка Вікіпедыя на гэтай мове

Гісторыя

Некалькі протаэстонскіх гаворак пачалі аддзяляцца ад агульнае прыбалтыйска-фінскай моўнай супольнасці ўжо ў пачатку нашае эры. У перыяд з 12 па 13 стагоддзі на іх аснове пачала фарміравацца стараэстонская мова. Пазней на эстонскую мову паўплывалі германскія, балцкія мовы і руская мова. Напрыклад, германізмы можна сустрэць у галіне прафесійнае лексікі, русізмы — ў словах, якія былі часта ўжывальнымі ў перыяд Кіеўскае Русі.

Першыя рукапісныя творы па-эстонску датуюцца 16 стагоддзем. Найбольш даўнім рукапісам, які дайшоў да нашага часу, з'яўляецца Куламааскі рукапіс — пераклад на эстонскую мову трох каталіцкіх малітваў: Pater noster, Ave Maria и Credo.

Афармленне літаратурнага стандарту эстонскай мовы йшло на працягу 19 ст.

Асноўная характарыстыка

Пісьмовасць

Як і іншыя шматлікія фіна-ўгорскія мовы, носьбіты эстонскай мовы карыстаюцца лацінскім алфавітам. Як у іншых прыбалтыйска-фінскіх мовах у эстонскай мове прысутнічаюць літары ä, ö, ü, а таксама літары š, ž, якія ў эстонскай мове з'явіліся пазней. Літары Cc, Qq, Ww, Xx, Ff, Zz, Šš, Žž ужываюцца толькі ў запазычаннях і напісанні ўласных назваў. Літара Õõ у эстонскай была дадана асобна лінгвістам Ота Вільгельмам Мазінгам.

Сучасны выгляд эстонскага алфавіта.

A a B b C c D d E e F f G g H h
I i J j K k L l M m N n O o P p
Q q R r S s Š š Z z Ž ž T t U u
V v W w Õ õ Ä ä Ö ö Ü ü X x Y y

Арфаграфія

Эстонская мова, як і беларуская, у большасці напісанні словаў падпарадкоўваецца фанематычнаму прынцыпу — адна літара адпавядае адной фанеме. Але існуюць некаторыя марфалагічныя і гістарычныя выключэнні. Напрыклад, літара h аглушае на пісьме гукі b, g, d пры скланенні словаў, калі замест іх вымаўляецца p, k, t. Часам літары š, ž могуць замяняць на спалучэнні sh, zh, хоць гэта і лічыцца няправільным.

Сучасныя эстонскія прынцыпы арфаграфіі былі створаны навукоўцам Эдуардам Ахрэнсам на аснове фінскай арфаграфіі ў другой палове 19 ст. Раней ужывалася арфаграфія Бенгта Готфрыда Фарселія і Ягана Горнунга, якая была створана ў 17 ст. Некаторыя прынцыпы нямецкае арфаграфічнай мовы захоўваліся ў эстонскай мове і пазней — напрыклад, літару Ww ужывалі замест Vv да 1930-х гадоў.

Фанетыка

Галосныя

У эстонскай мове дзевяць галосных гукаў, вялікая колькасць дыфтонгаў. Адсутнічаюць рэдукаваныя гукі.

Зычныя

Фанетычная сістэма характарызуецца выкарыстаннем цвёрдых і мяккіх зычных гукаў, неаспіраваных выбухных зычных (гукі p, t, k прамаўляюцца без прыдыхання ў адрозненне ад германскіх моў) і магчымасцю спалучэння цвёрдых зычных з галоснымі пярэдняга шэрагу (напрыклад, у словах tee, täht, töö, tüvi t вымаўляецца цвёрда, перад галосным i зычныя змякчаюцца). Зычныя гукі b, g, d і запазычаны ž вымаўляюцца глуха ці паўзвонка.

Дыялекты

Эстонская Мова: Гісторыя, Асноўная характарыстыка, Фанетыка 
Паўднёваэстонскія дыялекты.

Эстонская мова ў дыялектным плане падзяляецца на дзве адметныя і моцна адрозныя адна ад адной гаворкі: паўночную і паўднёвую. Часам з паўночных дыялектаў асобна вылучаюць дыялекты кірдэраніку, якія распаўсюджаныя на паўночным усходзе Эстоніі.

Паўночныя дыялекты змяшчаюць у сабе тры групы гаворак. Кескмурэ, альбо сярэдняя група — аснова літаратурнай мовы, распаўсюджаная ў ваколіцах Таліна. Ляэнемурэ, ці заходняя група, распаўсюджаная ў Пярнумаа і Ляэнемаа. Група гаворак Саартэмурэ распаўсюджаная на астравох Саарэмаа і Хіюмаа. Група гаворак ідамурэ, альбо ўсходняя, распаўсюджаная на паўночна-заходнім узбярэжжы возера Пейпсі.

Асобна варта вылучыць паўднёвую дыялектную зону. Яна складаецца з чатырох груп гаворак — мулгіская, тартуская, выруская і сетуская, якія часам вылучаюцца ў асобныя мовы альбо ў адну асобную паўднёваэстонскую мову. Часам гаворка сету лічыцца не асобнай паўднёваэстонскай гаворкай, а часткай гаворкі выру.

Зноскі

Спасылкі

Эстонская Мова: Гісторыя, Асноўная характарыстыка, Фанетыка 

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
эстонскай

Tags:

Эстонская Мова ГісторыяЭстонская Мова Асноўная характарыстыкаЭстонская Мова ФанетыкаЭстонская Мова ДыялектыЭстонская Мова СпасылкіЭстонская МоваЛацінскі алфавітФіна-ўгорскія мовыЭстонцыЭстонія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

РадзімаШэры журавельСяргей БульбаБарыс РагуляГеоргій МарчукЗмітрок Змітравіч МарозаўСяргей Міхайлавіч СівецРэкі і каналы БеларусіБарысаўЗлучаныя Штаты АмерыкіЛоўрэнс Аравійскі (фільм)Харыет БакерКараль ШыманоўскіБеларускі алфавітАнтыінтэлектуалізмКірыла ТураўскіПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)1943Востраў слёзМіхась ЛынькоўКупаллеДаброПінскКорпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыіМікола ТатурШэраньАртур ВольскіДзве душыЛявон ВольскіДзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі БеларусьПадбелПадарожжа з ЖыгамонтамЛітаратурныя жанрыDictynidaeЧорны замак АльшанскіКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўXboxМіжнародны стандартны кніжны нумарЛеанід Міхайлавіч ГалубовічМіхась БашлакоўГамеланПлошча Свабоды (Мінск)Васіль ЦяпінскіГербы гарадоў БеларусіКастусь КаліноўскіАксіптыліТурызм у КНДРКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяТрасянкаQR-кодПётр Пятровіч КанаўніцынБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяВалянцін Баляслававіч ТатарыцкіАХод каралевы (міні-серыял)Арпі (возера)Крэўскі замакКіраваннеШпалерыГеоргій Апалонавіч ГапонПедру I (імператар Бразіліі)Полк КаліноўскагаНаміткаУраган-МЯндэксАксітацынАзартная гульняРэч ПаспалітаяІгар Міхайлавіч ПракаповічБеларуская фанетыкаБарокаПадляшша🡆 More