Малочныя Прадукты

Малочныя прадукты — харчовы прадукты з малака пераважна сельскагаспадарчых жывёл.

Малочныя Прадукты
Малочныя прадукты

Гатункі

Падзяляюцца на

  • натуральнамалочныя прадукты (пітное малако рознай тлустасці, абястлушчанае — адгон, бялковае, вітамінізаванае, адтопленае і інш., вяршкі, кісламалочныя прадукты),
  • масла (салодка- і кісласметанковае, топленае і інш.),
  • сыры (сычужныя і кісламалочныя),
  • малочныя кансервы (згушчанае і сухое малако, вяршкі, сухія кісламалочныя прадукты, прэпараты для дзіцячага харчавання),
  • марожанае,
  • пабочныя прадукты вытворчасці сыру, тварагу (сыроватка) і масла (маслёнка).

Атрымліваюць шляхам пастэрызацыі, сепарацыі, стэрэлізацыі, збівання, кіпячэння, ператоплівання, згушчэння, сушкі, аднаўлення з малочных кансерваў, зброджвання з дапамогай дражджавых грыбкоў і малочнакіслых бактэрый, уздзеяння сычужным ферментам, унясення напаўняльнікаў (цукру, вітамінаў, садавіны, спецый, араматызатараў).

Маюць лёгказасваяльныя і каштоўныя для арганізма пажыўныя і біялагічна актыўныя рэчывы: бялкі (у т.л.казеін), тлушчы, вугляводы, мінеральныя солі (асабліва кальцый і фосфар), арганічныя кіслоты, фасфатыды (у т.л. лецыцін), ферменты, вітаміны і іншыя. Больш стойкія пры захоўванні, чым малако.

Выкарыстоўваюцца ў вытворчасці кандытарскіх вырабаў, хлебапячэнні, для выкормлівання маладняку сельскагаспадарчых жывёл.

Літаратура

  • Малочныя прадукты // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 37. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).

Спасылкі

Tags:

Малочныя Прадукты ГатункіМалочныя Прадукты ЛітаратураМалочныя Прадукты СпасылкіМалочныя ПрадуктыМалакоСельскагаспадарчыя жывёлы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ВярбаPawaЧалавекЯ размалюю для цябе небаЯўгенія ЯнішчыцДзве душыСтаражытны РымПаўстанне 1794 годаСучаснасцьКарлес ПучдэмонНовая зямля (паэма)ЯндэксМечыслаў ПароўскіНацыянальна-вызваленчы рухПімен ПанчанкаБелы легіёнШаленстваУліковы запіс MicrosoftЛабокМастацкі стыльІван ШамякінБеларускае нацыянальнае адраджэннеСукенкаАгнешка Рамашэўска-ГузыПошукавая аптымізацыяЗлучаныя Штаты АмерыкіІсландская кронаМіхась ЛынькоўРасійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваўУладзімір Аляксеевіч АрлоўВасіль Ісакавіч ТалашПлошча Перамогі (Мінск)Беларускі фонд спартыўнай салідарнасціУніверсітэт Святога СтэфанаУладзімір Георгіевіч МулявінПалесцінцыАнатоль ВярцінскіБеларускі ПЭН-цэнтрНарысМікола МятліцкіАляксей ДудараўМыкалаіўка (Канатопскі раён)РаманчуковэСінагога ў Задзвінні (Віцебск)Юрка ГолубСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.Кальварыйскія могілкіСтаражытнабеларуская літаратураВіцебскАнглійская моваУ краіне райскай птушкіТадзіяна Тодараўна КляшторнаяЗмагары (палітычнае клішэ)Барыс Іванавіч СачанкаПомнік літары «Ў»Ева ВежнавецФрунзенскі раён (Мінск)АповесцьПолацкае княстваРыфмаШыман КанарскіЯнкава (Пухавіцкі раён)Нацыянальная бібліятэка ФранцыіПлошча Свабоды (Мінск)Міхась БашлакоўVPNСтарабеларуская моваМарат Сяргеевіч МаркаўТлумачальны слоўнік беларускай мовыГлеб Іванавіч УспенскіКіеўГенадзь Валер’евіч ШутаўМедаль Францыска Скарыны🡆 More