Тоба

Тоба (індан.: Toba) — возера на востраве Суматра ў Інданезіі.

З’яўляецца найбуйнейшым возерам вулканічнага паходжання.

Тоба
Toba
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 905 м
Даўжыня 100 км
Шырыня 30 км
Плошча 1103 км²
Аб’ём 240 км³
Найбольшая глыбіня 529 м
Басейн
Плошча вадазбору 3440 км²
Выцякаюць рака Асахан
Размяшчэнне
Краіна Тоба Інданезія
Тоба (Інданезія)
Тоба
Тоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

Возера Тоба знаходзіцца ў горнай частцы вострава Суматра, у зоне субдукцыі (напаўзання тэктанічных пліт, гл. Тэктоніка пліт) на вышыні 905 м над узроўнем мора. Для дадзенай мясцовасці характэрна сейсмічная актыўнасць. Значныя землятрусы адбываліся ў 1892, 1916, 19201922 і 1987 гг.

Сфарміравалася на месцы катастрафічнага вулканічнага вывяржэння, якое адбылося 73±4 тыс. гадоў таму. Займае плошчу 1103 км² (каля 100 км у даўжыню і 30 км у шырыню). Найбольшая глыбіня — 529 м. Плошча вадазбору — 3440 км². На возеры размешчаны востраў Самасір. З Тоба выцякае рака Асахан.

Культура

Узбярэжжа возера Тоба былі асвоены чалавекам сучаснага тыпу каля 45 тыс. гадоў таму, хаця маглі мецца ранейшыя пасяленні да вулканічнага вывяржэння. У наш час наваколлі возера насяляе субэтнічная група батакаў, якая спавядае хрысціянства. Згодна паданню, усе батакі паходзяць з гары Букіт-Пусук на заходняй ускраіне Тобы.

Вакол Тобы і на востраве Самасір захаваліся традыцыйныя драўляныя хаціны батакаў з увагнутымі дахамі і ўпрыгожанымі рэззю франтонамі. У мінулым вёскі ў раёне возера былі акружаныя ровам і зараснікамі бамбука. Свабодным заставаўся толькі адзін уезд, які маглі ў любы момант перакрыць. Абарончая планіроўка вуліц заўважна і ў нашы дні.

Эканоміка

Возера Тоба адно з самых прывабных месцаў для турыстаў, якія прыязджаюць у Інданезію. Мясцовыя жыхары займаюцца сельскай гаспадаркай, вырошчваюць на ўрадлівых землях рыс і гародніну. На востраве Самасір існуе буйная ферма па гадоўлі рыбы.

Галерэя

Спасылкі

Тоба  Lake Toba даведнік на сайце Wikivoyage

Tags:

Тоба ГеаграфіяТоба КультураТоба ЭканомікаТоба ГалерэяТоба СпасылкіТобаІнданезійская моваІнданезіяВозераВостраў СуматраВулкан

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Барбара РадзівілТлумачальны слоўнік беларускай мовыІван МележЯндэксМаксім Гарэцкіh8kpjУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)ВаўкалакЛявон ВольскіВера Аляксандраўна Палякова-МакейГуканне вясныМаўнт-Элісанаўскі ўніверсітэтБелы буселПрыволжскі раён (Астраханская вобласць)Пурпурны колерСтаражытнаруская моваАнглійская моваКасцёл Святога Сымона і Святой АленыВікісховішчаЦягнікРаслінаводстваГедзімінПеніс чалавекаФранцішка Уршуля РадзівілАлесь СавіцкіКаласы пад сярпом тваімБярэзінскае зледзяненнеУладзімір Іванавіч КарызнаВіктар КарамазаўКузьма ЧорныДзяржаўная прэмія БССРАповесцьУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіМіланФарамірВілейкаСпіс беларускіх імёнАлесь КажадубРышард КапусцінскіМіндэльскае зледзяненнеПятро ВасючэнкаХто смяецца апошнім (п’еса)Node.jsБеларуская ВікіпедыяКансорцыум Сусветнага павуцінняАнатоль ВярцінскіПартызанскі праспект (Мінск)Анатоль Іванавіч БутэвічGoogleЯнка СіпакоўВітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-БіруляПласт ГаліцынаІван НавуменкаІгар Уладзіміравіч ГолубеўСасык (Кундук)Зямля пад белымі крыламіМінская вобласцьБеларуская вёскаАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаФерментыЧасціны мовыБеларуская Народная РэспублікаПрыназоўнікГасцінец (дарога)Месны склонНасельніцтва БеларусіНапалеон ОрдаСвабодныя матэрыялыМінскі інавацыйны ўніверсітэтЯн ВермерБеларуская моваВялікдзень🡆 More