Раздзяленне Ўлад

Раздзяленне ўлад — адзін з асноватворных прынцыпаў канстытуцыяналізму, паводле якога адзіная дзяржаўная ўлада падзяляецца на самастойныя і незалежныя адна ад адной заканадаўчую, выканаўчую і судовую ўлады.

Канцэпцыю падзелу ўладаў распрацавалі англічанін Джон Лок і француз Шарль Луі дэ Мантэск’ё. Дж. Лок прапанаваў падзяляць уладу на заканадаўчую, выканаўчую і федэратыўную, якая ахоплівае міжнародныя адносіны. Ш. Л. Мантэск’ё дапоўніў тэорыю падзелаў улады тым, што побач з заканадаўчай і выканаўчай вылучыў і судовую ўладу. Да таго ж спалучыў ліберальнае разуменне свабоды з ідэяй канстытуцыйнага замацавання механізма падзелу ўладаў.

Такім чынам, пры раздяленні ўлад існуюць:

Усе тры галіны ўлады павінны быць роўнымі, незалежнымі адна ад адной і адначасова супрацоўнічаць. Дзякуючы гэтай сістэме дзяржаўны апарат функцыянуе без перашкод. Пераход улады да адной асобы ці галіны ўлады вядзе да злоўжыванняў. Эфектыўнасць падзелу ўлады была прызнаная яшчэ ў XVIII стагоддзі.

Прынцып раздзялення ўлад упершыню і найбольш паслядоўна ўвасоблены ў Канстытуцыі ЗША (1787), дзе тры ўлады не толькі раздзелены, але і кантралююць адна адну праз т.зв. сістэму «стрымак і процівагаў». Менш паслядоўна прынцып раздзялення ўлад праведзены ў парламенцкіх дзяржавах, дзе парламенту належыць вяршэнства над органамі выканаўчай улады. У наш час падзяленне ўлады — гэта найбольш распаўсюджаная сістэма ўлады на свеце.

Літаратура

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьГенадзь ТумашБарыс Іванавіч СачанкаНавабахмуціўка (Навабахмуціўскі сельсавет)Алесь АдамовічЗянон Станіслававіч ПазнякНапады на пасольства Лівіі ў МінскуСтаражытны РымКазахстанHromadske.TVRunciniaПлошча Незалежнасці (Мінск)Балтыйскі домПарадокс ФерміСправа менеджараў БелгазпрамбанкаТэмнэЧас UnixКастусь ЖукРасійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваўДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Глобус БеларусіБеларуская фантастычная прозаКаталіцтва ў БеларусіСалавёвэ (Ясынувацкі раён)Тадэвуш КасцюшкаМоўны пурызмВіцебская вобласцьКубракавэІгар Уладзіміравіч ГолубеўПрамысловасцьГабелен векуРыфмаДзве душыСалідарныя з БеларуссюГуканне вясныГлебаЛеанід Міхайлавіч ГалубовічСуб’екты Расійскай ФедэрацыіIKEAНарысЧарнаярскі раёнПадарожжа з ЖыгамонтамМастацтва Старажытнага РымаУніверсітэт імя Дж. КрэндалаПалессеБуры мядзведзьГродзенская вобласцьВікісховішчаМедаль Францыска СкарыныІван НавуменкаGoogleКастрычніцкая рэвалюцыяАдам МіцкевічАнатоль Іванавіч БутэвічPaveway IVАлесь Мікалаевіч КарлюкевічРэч ПаспалітаяВасіль БыкаўБеларускі фонд спартыўнай салідарнасціВ’етнамПлошчы МінскаФранцыяМашэкаЮрась ШамецькаКалядыVPNШаленстваВялікая Айчынная вайнаВіктар Анатолевіч ШніпРуская моваЧыр (суп)Янка БрыльМай🡆 More