Марсельеза (фр.: La Marseillaise — «марсельская», «марселька») — самая знакамітая песня Вялікай французскай рэвалюцыі, якая стала спачатку гімнам рэвалюцыянераў, а затым і ўсёй краіны.
Першапачаткова Марсельеза называлася «Ваенны марш Рэйнскай арміі». Марш быў напісаны ўвечары 25 красавіка 1792 г ваенным інжынерам Клодам Жазефам Ружэ дэ Лілем, праз некалькі дзён пасля аб'яўлення рэвалюцыйнай Францыяй вайны «каралю Багеміі і Венгрыі». З гэтай песняй на вуснах 30 ліпеня таго ж года ў Парыж увайшоў марсельскі добраахвотніцкі батальён.
Марсельеза | |
---|---|
La Marseillaise | |
[la maʁsɛˈjɛz] | |
Аўтар слоў | Клод Жазеф Ружэ дэ Ліль, 1792 |
Кампазітар | Клод Жазеф Ружэ дэ Ліль, 1792 |
Краіна | Францыя |
Зацверджаны | 1795, 1879, 1944 |
Адменены | 1804, 1940 |
|
24 лістапада 1793 Канвент выбірае Марсельезу ў якасці дзяржаўнага гімна Францыі. Марсельеза перажыла розныя рэжымы і няміласць.
Пасля падзей 1848 года, калі рэвалюцыйная хваля пракацілася па ўсёй Еўропе, Марсельеза становіцца песняй рэвалюцыянераў па ўсім свеце: у Італіі, Польшчы, Венгрыі. Яна гучыць на палях бітваў і падчас Парыжскай камуны ў 1871 годзе. Апошні раз была забароненая рэжымам Вішы падчас Другой сусветнай вайны (з 1940 па 1944 гімнам Францыі была песня «Маршал, мы тут!»), але ў 1944 зноў аб'яўляецца гімнам Францыі.
La Marseillaise |
---|
Першы куплет |
Allons enfants de la Patrie, |
Прыпеў : |
Aux armes, citoyens |
Куплет 2 |
Que veut cette horde d'esclaves, |
Прыпеў |
Куплет 3 |
Quoi ! des cohortes étrangères |
Прыпеў |
Куплет 4 |
Tremblez, tyrans et vous perfides |
Прыпеў |
Куплет 5 |
Français, en guerriers magnanimes, |
Прыпеў |
Куплет 6 |
Amour sacré de la Patrie, |
Прыпеў |
Куплет 7 (так званы дзіцячы куплет) |
Nous entrerons dans la carrière |
Прыпеў |
Існуюць песні, заснаваныя на тэксце або музыке Марсельезы, напрыклад, «Беларуская Марсельеза» Змітра Бойкі (тарашкевіцай).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Марсельеза, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.