Дзяржава Куш

Куш — старажытная дзяржава ва Усходняй Афрыцы (1070 г.

да н.э. — 330 г.).

Гістарычная дзяржава
Куш
Куш у V ст да н.э.
Куш у V ст да н.э.
1070 г. да н.э. — 330 г.

Сталіца Напата, Мероэ
Форма кіравання манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Егіпецкае кіраванне

Узнікненню дзяржавы Куш у Верхняй Нубіі папярэднічала амаль тысячагадовае існаванне дзяржавы Керма, якая да 1450 г. да н. э. была заваявана Егіптам. Відавочна, улада фараонаў Новага царства распаўсюджвалася да чацвёртага парога ракі Ніл. У Нубіі мелася егіпецкая адміністрацыя, апарат чыноўнікаў і армія. Заваяваныя землі, асабліва Ніжняя Нубія, трапілі пад моцны культурны ўплыў егіпцян.

Нубія з’яўлялася важным пастаўшчыком золата, рагатай жывёлы, дарагіх парод драўніны, а таксама пасрэднікам у гандлі з трапічнай Афрыкай. Аднак кантроль зямель, што знаходзіліся за парогамі, быў складаным. Намеснікі фараона, якія мелі тытулы «валадарскі сын, верхавод паўднёвых краін» і «валадарскі сын Куша», адрозніваліся значнай самастойнасцю. Акрамя таго, у егіпецкіх дакументах узгадваюцца «ўладары», а таксама «вялікія» (у тым ліку «вялікія Куша») — прадстаўнікі мясцовых высакародных колаў, што выплочвалі даніну і выконвалі даручэнні егіпецкай адміністрацыі.

Перыяд Напаты

Каля 1070 г. да н. э. Новае царства распалася, і намеснікі Куша атрымалі самастойнасць. Цэнтрам новай дзяржавы стала Напата. Яе галоўны сакральны цэнтр Джэбель-Баркал быў прысвечаны богу Амону і ўзвялічваў уладу мясцовых уладароў корэ да статуса фараона. Існаваў звычай пахавання корэ і членаў іх сям’і ў пірамідах.

У сярэдзіне VIII ст. да н. э. кушыцкі валадар Кашта авалодаў Верхнім Егіптам і стварыў XXV дынастыю фараонаў. Яго спадчыннік Піанхі далучыў Верхні Егіпет. З гэтай нагоды ў Напаце была усталявана гранітная пліта. Аднак канчатковае далучэнне Егіпта да Куша адбылося толькі пры корэ Піанхі. Кушыцкія фараоны Егіпта працягвалі кіраваць у Напаце, пасля смерці іх хавалі ў Нуры і Эль-Куру. Апошнія кушыцкія фараоны Тахарка і Танутамон былі выгнаны з Егіпта асірыйцамі.

У 591 г. да н. э. у час паходу ў Егіпет персы ўварваліся таксама на поўнач Нубіі. Ад іх нашэсця пацярпела Напата. Хаця ў 525 г. да н. э. персідскія войскі спыніліся на паўночнай мяжы Куша, існавала далейшая пагроза з боку персаў. Пры нявысветленых абставінах цэнтр дзяржавы Куш быў перанесены ў Мероэ. У V ст. да н. э. Герадот ужо называў Мероэ галоўным горадам Эфіопіі. Разам з гэтым, Напата заставалася асноўным рэлігійным і культурным цэнтрам да сярэдзіны III ст. да н. э.

Перыяд Мероэ

У эпоху персідскага і пталамееўскага валадарання ў Егіпце адносіны паміж Кушам і поўначчу былі даволі складанымі. Археолагі заўважаюць, што да I ст. да н. э. памежная Ніжняя Нубія заставалася амаль незаселенай. Корэ Аркамані (295 — 275 гг. да н. э.) канчаткова перанёс цэнтр дзяржавы ў Мероэ і спыніў практыку пахавання манархаў каля Напаты. Дыядор Сіцылійскі паведамляў, што Аркамані жыў у згодзе з Пталамеем II, дзякуючы знаёмству з грэчаскай філасофіяй ён вырашыў вызваліцца з-пад уплыву жрацоў Напаты і загадаў забіць іх. Некаторыя даследчыкі лічаць, што такім чынам ён ператвараў сваю тэакратычную ўладу ў больш свецкую. Аднак археолагі, якія даследуюць Напату, не ўпэўнены ў праўдзівасці апавядання Дыядора.

Раскопкі ў Мероэ пацвярджаюць, што Куш доўгі час заставаўся эканамічна актыўнай дзяржавай, падтрымліваў гандлёвыя сувязі з Міжземнамор’ем, Аравійскім паўвостравам і Індыяй. Верхняя Нубія была багатым сельскагаспадарчым рэгіёнам. Тут працягвалі здабываць золата, выплаўлялі чыгун. Заваяванне Рымам Егіпта спрыяла пашырэнню пасрэдніцкіх кантактаў, адбылося засяленне Ніжняй Нубіі. У 23 г. да н. э. у адказ на напад кушытаў на поўдзень Егіпта рымляне арганізавалі карную экспедыцыю, якая зруйнавала Напату. Але ў далейшым захоўваліся мірныя сувязі.

У першыя стагоддзі н. э. улада Мероэ паступова прыходзіла ў заняпад. Магчымай прычынай быў экалагічны крызіс, выкліканы пахаладаннем. Саванны вакол Ніла пачалі апустыньвацца, і жывёлагадоўцы мігрыравалі на поўдзень. Значныя міграцыі з Мероэ часткова пацвярджаюцца раскопкамі ў раёнах трапічнай Афрыкі. Акрамя таго, каля Куша з’явіліся моцныя супернікі. Імператар Дыяклетыян перасяліў у Ніжнюю Нубію набатэйцаў, якія занялі заходні бераг Ніла і стварылі дзяржаву Набадыю. На ўсходзе хутка набірала моц Аксумская дзяржава. Каля 330 г. н. э. на стэле аксумскага валадара з’явіўся надпіс аб заваяванні ім Мероэ. Гэты год лічыцца апошнім у гісторыі існавання дзяржавы Куш.

Галерэя

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Дзяржава Куш ГісторыяДзяржава Куш ГалерэяДзяржава Куш ЛітаратураДзяржава Куш СпасылкіДзяржава Куш330ДзяржаваУсходняя Афрыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

БасяРаксалана Андрэеўна ПідласаМірскі замакБароўка (Лепельскі раён)IPhone 5Прызнанне Галадамору генацыдамРучнікЛічэбнікПрыказкаМефедронЛех ВаленсаБалгарыяЖук-аленьРасціслаў ЛапіцкіТайландСнегВечаЛявон ВольскіМінскБеларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайныОршаНасельніцтва БеларусіРумыніяКатастрофа Boeing 737 ля ДжакартыЖураўліны крыкКлаўдзія ВасінаСмальяныБеларускія імёны1918МанголіяGemeinsame NormdateiІван МележХанс Крысціян АндэрсенСвятлана Міхайлаўна ЛясовічКастрычніцкая (станцыя метро, Мінск)Галоўная старонкаГерб ЛідыПолацкае княстваСтарабеларуская моваСкорасць гукуПрамысловасць БеларусіРазвіццё БССР у пасляваенны перыяд (1945—1991)Сяргей БульбаБеларускі лацінскі алфавітІнданезіяАндрусь ТакіндангКостшынКітайМесны склонЛатвіяЯдвігін Ш.Расійская акупацыя КрымаМаксім ЛужанінАрлан-даўгахвостПратэсты ў Беларусі (2020—2021)3Эндру Джон УайлсВялесРэжым ЛукашэнкіПортВенера (планета)СадавінаВасіль БыкаўНаталля Аляксееўна АрсенневаЛаосСаудаўская АравіяВялікдзеньЯн ЧачотПенабскотАндрусь ГорватКічэрБерасцянкаМаксім Багдановіч🡆 More