Збудаванне Піраміда

Піраміда — манументальнае збудаванне ў форме звычайнай правільнай геаметрычнай піраміды, у якой бакавыя стораны сыходзяцца ў адной кропцы.

Паводле функцыянальнага прызначэння піраміды ў старажытнасці былі месцам пахавання, або адпраўлення культу. Аснова піраміды можа быць трохкутнай, чатырохкутнай або ў форме многавугольніка з адвольным лікам вяршынь, але найбольш распаўсюджанай версіяй з'яўляецца чатырохвугольная аснова. Часта піраміды не з'яўляюцца ідэальнымі геаметрычнымі пірамідамі, а пабудаваныя ў форме асобных тэрас, памер якіх памяншаецца з вышынёй.

Збудаванне Піраміда
Піраміда Хеопса
Збудаванне Піраміда
Піраміда Сонца

У суцэльнай пірамідзе цэнтр масы знаходзіцца даволі нізка, а верхнія частка канструкцыі ляжыць на шырокіх і стабільных ніжніх пластах, што дазваляла старажытным цывілізацыям, якія не мелі дастатковых ведаў аб будаўніцтве, будаваць стабільныя манументальныя збудаванні.

Паводле функцыянальнага прызначэння піраміды ў старажытнасці былі месцам пахавання, або адпраўлення культу. У сваёй класічнай форме піраміды склаліся ў IIІ—II тыс. да н.э. ў Старажытным Егіпце як пахаванні фараонаў (грабніцы). Іх налічваецца каля 100 разнастайных па памерах і функцыях у рознай ступені захаванасці. Самыя вялікія піраміды пабудаваны ў Гізе для фараонаў IV дынастыі: піраміда Хеопса (вышыня 146,6 м), Хефрэна (вышшыня 143,5 м), Мікерына (выш. 66,5 м). Паводле Герадота, піраміда Хеопса будавалі 100 тыс. чал. на працягу 20 гадоў (з'яўляецца адным з 7 дзівосаў свету). Кожная піраміда, акрамя наземнай часткі з калідорамі і рытуальнымі камерамі, мае падземную частку з сістэмай лабірынтаў, шахтаў і інш. Функцыі пірамід канчаткова не высветлены. Яны выраслі з мегалітычнай традыцыі першабытнасці і ўключаюць у сябе сінтэз розных ідэйных, рытуальных, мемарыяльных мэтаў. Асноўны будаўнічы матэрыял — каменныя блокі, часам цэгла і разнастайнае запаўненне ўнутраных частак.

У Шумеры, Вавілоне і Асірыі ступеньчатыя збудаванні пірамідальнага тыпу — зікураты — выкарыстоўвалі ў якасці асновы для храма ці іншага месца пакланення багам (напр., Вавілонская вежа). У І тыс. да н.э. ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы будавалі насыпныя храмы ў выглядзе ўсечаных пірамід (Тыкаль, Гватэмала; Чычэн-Іца, Мексіка). У старажытна-рымскім і новаеўрапейскім мастацтве матыў піраміды часта выкарыстоўвалі ў збудаваннях мемарыяльнага тыпу.

Нарвежскі даследчык Тур Хеердал называў пірамідамі апісаныя ім малагабарытныя пабудовы на востраве Тэнерыфэ пад назвай піраміды Гуімар і на Мальдыўскіх астравах. З нядаўна пабудаваных пірамідаў вядомыя шкляныя піраміды ў парыжскім Луўры, піраміда Міру ў Астане і піраміды Голаду ў Расіі.

Літаратура

  • Лазука Б. А. Слоўнік тэрмінаў: Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва — Мінск, 2001. — ISBN 985-01-0124-5

Tags:

ЗбудаваннеМногавугольнікТэраса

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Рымская квадрыеналеЭякуляцыяГігабайтГуканне вясныКарыбут АльгердавічСкандыйПрэмія імя Карласа Шэрмана2016Мітрафан Віктаравіч Доўнар-ЗапольскіМялецій СматрыцкіПерламутраўка балотнаяМарыя Віктараўна ВасілевічШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхМустафа IГарады БеларусіЯзэп Юр’евіч ЛёсікДыялекты беларускай мовыПаўночная АмерыкаВялікабрытаніяКандрат КрапіваАўстралія (кантынент)Моўная інтэрферэнцыяГалоўная старонкаЛіянель МесіМарына Вітальеўна ВасілеўскаяЦыбуля мядзведжаяУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Беларуская Народная РэспублікаАвіцэнаУладзімір Пятровіч ЖданаўТэорыя адноснасціГенрых II ВалуаБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўХайбер-ПахтунхваГедзімінАбвал моста Лісіньша (2024)АМаладосць (часопіс)Джавані ПаскаліСвяшчэнная Рымская імперыяСяргей Яўгенавіч Пукст2019PornhubПадобнасць (геаметрыя)Бора-БораЯкуб КоласПадляшскія мучанікіДругая сусветная вайнаЗлучнікЯн БаршчэўскіРадучы (вёска)Разалінд ФранклінПолацкае княстваСтаражытны светПеруАртрозТаежная зонаПрудок (Гомель)40-я стралковая дывізіяІзраільo09ukМалавіЗвычайны прэзідэнтСласцёны (Дрыбінскі раён)Беларуская градаСэрца на далоніСупрацьстаянне ў Ігл-ПасBingX2001Гай Юлій ЦэзарЯндэксМіхаіл ШэйтэльманСалах аль-Мухтар🡆 More