Амон

Амон (егіп.

Анубіс
у іерогліфах
in
p
wE16
Амон
Imn
Амон
Амон
Бог нябеснай прасторы, паветры, пазней - бог сонца
Міфалогія егіпецкая
Пол мужчынскі
Бацька Нун
Жонка Мут
Дзеці Хонсу
Звязаныя персанажы Аманет, Монту
У іншых культурах Зеўс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Амон
Амон і Амаўнэт

Этымалогія імя

Егіпцяне тлумачылі яго імя як «патаемны, нябачны», ён атаясамліваўся з нябачным подыхам паветра. Іншае тлумачэнне выводзіць яго імя ад лівійска-берберыйскага слова «аман» (вада), верагодна, таму Амон як старажытны бог тварэння ўшаноўваўся ў выяве гусака.

Эвалюцыя культу

Амон у перыяд Старажытнага і Сярэдняга царстваў

Ужо ў «Тэкстах пірамід» Амон разам са сваёй жонкай Амаўнэт узгадваецца як старажытны бог — прабог. Але толькі з часоў XI дынастыі яго пачынаюць лічыць богам Фіваў. Першапачаткова быў блізкі да бога вайны Монту, які пры фараонах XI дынастыі Сярэдняга царства (каля ХХІ ст. да н.э.) лічыўся адным з галоўных бостваў фіванскага пантэону. Калі ўзвышаецца XII дынастыя (ХХ-XVIII ст. да н.э.), Амона атаясамліваюць з Монту (Амон-Ра-Монту), які хутка выцясняе яго культ. У перыяд Сярэдняга царства з Амонам атаясамліваецца таксама бог урадлівасці Мін.

Узвышэнне Амона

Амон 
Статуэтка Амона-Ра, III Пераходны перыяд

У перыяд фіванскай XVIII дынастыі Новага царства (XVI—XIV стст да н.э.) галоўны фіванскі бог Амон робіцца богам усяго Егіпта, яго культ ператвараецца ў дзяржаўны. Ён атаясамліваецца з богам сонца Ра (Амон-Ра), ушаноўваецца як «цар усіх багоў» (грэч. Амон-Ра-Сонтэр, егіп. Амон-Ра-несут-нечэр), лічыцца богам — стваральнікам усяго існага, узначальвае геліопальскую энеаду і гермопальскую агдааду багоў. Гімны Амону таго перыяду сцвярджаюць: «Выйшлі людзі з вачэй яго, сталі багі з вуснаў яго», «ты адзін валодаеш мноствам рук, ты распасціраеш іх да тых, хто любіць цябе», указваюць, што ён «уладар свету, ён валодае ўсёй зямлёй, у яго руках спісы ўгоддзяў і вяроўка для абмеру палёў». Нарэшце, Амона лічылі богам, «які застаецца ва ўсіх рэчах», як і «ба» (душа) ва ўсіх з’явах. У Амоне нябачна існуюць усе багі, людзі, прадметы. З Амонам атаясамліваюцца Хапі (Амон-Хапі), Гор (Амон-Ра-Гарахуці), Птах, Себек, Нун, Херпі, Хнум і іншыя. У Фівах знаходзіўся буйнейшы ва ўсім Егіпце храм Амона — Карнакскі. У дзень «Прыгожага свята даліны», прысвечанага Амону, з храма выносілі статую. Боства, якое яна ўвасабляла, вымаўляла ў гэты дзень сваю волю, вырашала спрэчныя справы.

Захоп Егіпта нубійцамі, а потым лівійцамі (XXV Кушыцкая і XXII Лівійская дынастыі), падпарадкаванне Егіпта асірыйцам (671—663 гг. да н.э.) і персам (525—332 гг. да н.э.) не разбурылі культ Амона, але цэнтр яго культу быў перанесены жрацамі ў горад Таніс, старажытную сталіцу Егіпта ў дэльце Ніла.

Амон і фараон Егіпта

Паводле запісаў на сценах храма царыцы Хатшэпсут, афіцыйна абвяшчалася, што кожны фараон народжваецца ад шлюбу царыцы-маці і бога Амона, які наведвае яе ў выглядзе мужа. Фараоны (у тым ліку Рамсес II) абвяшчаюцца ад імя Амона, богу кожны раз прыпісваюцца словы: «Гэта сапраўдны сын плоці маёй, абаронца на пасадзе маім, уладар Егіпта». Амон прыносіць перамогі войску фараона. Прыводзіцца тэкст, які ўяўляе сабой зварот Амона да фараона-заваёўніка Тутмаса III: «Я даю табе моц і перамогі над усімі чужынскімі краінамі… Я зрынаю тваіх ворагаў пад твае сандалі». Таксама Амон нібыта зрынае да ног Аменхатэпа III (1388—1351 гг. да н.э.) усе краі свету, а той у міласці сваёй адорвае іх «подыхам жыцця». Амон і фараон Егіпта — адзінае цэлае, уладары свету, яго руплівыя кіраўнікі. У аснове мыслення егіпцян ляжала ўзаемасувязь боскай і фараонскай улады: Амон забяспечваў існаванне цара, цар ахоўваў цыклічнасць бясконцага быцця бога.

«Візір для бедных»

Аднак Амон быў не толькі абаронцам фараона, але і апекуном усяго простага народу. Яго называлі «візір для бедных», малітвы змяшчалі тэкст: «Вялікія заклікаюць да цябе, маленькія шукаюць цябе», «Амон, звярні вуха тваё да таго, хто бедны ў судзе… Амон можа быць візірам, каб вызваліць бедняка». Такому «Амону, які слухае прасіцеля», узводзіліся шматлікія стэлы, часта ўпрыгожаныя выявамі вушэй бога, якія «ўслухваюцца ў малітвы нешчаслівага, адгукаюцца на заклік нешчаслівага, даюць подых жыцця нешчасліваму».

Жрэцтва і храмы

Амон 
Амон на Карнакскім рэльефе (XV ст. да н.э.)

Храмы Амона знаходзіліся ў Герф Хусэйне, Салебе, Дэры, Каве, Саі, Гемпаатоне, Абу-Сімбеле, а таксама ў нубійскіх гарадах і сяленнях, такіх як Напата, Пнубс і інш., у Вадзі Мія (Усходняя Пустыня), Пер-Рамсэсе і, нарэшце, у Танісе. У апошнім горадзе ў агароджы храма Амона экспедыцыя П. Мантэ знайшла ў 1938 г. магільні цароў XXI дынастыі, чые скарбы маглі параўнацца толькі з багаццямі магільні Тутанхамона.

Вярхоўны жрэц храма Амона ў Карнаку насіў тытул хем нечэр тэпі эн Амон, альбо «першы раб бога Амона», ён меў шмат служак і зямлі. У час III Пераходнага перыяду кіраванне храмам было ўскладзена на вярхоўную жрыцу, «супругу бога», якая давала зарок бясшлюбнасці і выбірала сабе пераемніцу з ліку дочак кіруючага фараона. Апошняя вядомая «жонка бога» Анхнеснеферыба II узначальвала культ Амона да захопу Егіпта персамі ў 525 г. да н.э.

У перыяд Новага царства вялікі ўплыў меў аракул Амона Карнакскага, з дапамогай якога вырашаліся галоўныя дзяржаўныя справы, а таксама абіраліся кандыдаты на пасаду вярхоўнага жраца Амона. У аазісе Сіва быў іншы, не менш уплывовы аракул, які абвясціў Аляксандра Македонскага сынам бога Амона.

Амон за межамі Егіпта

Культ Амона распаўсюдзіўся таксама на Лівію і Нубію (царства Куш), дзе таксама набыў дзяржаўны характар. Галоўны храм нубійскага Амона знаходзіўся ў Напаце. У гэтым храме аракулы абіралі цара, які пасля каранацыі наведваў свяцілішчы Амона ў Гемпаатоне і Пнубсе, дзе пацвярджалася яго абранне.

Выявы бога

Часцей за ўсё Амона малявалі ў выглядзе чалавека ў кароне, з двума высокімі пёрамі і сонечным дыскам, часам — з галавой барана з закручанымі рагамі; баран лічыўся яго свяшчэннай жывёлай. Таксама яго малявалі ў выглядзе змяі, прычым у гэтым выпадку яго называлі Кематэф («той, які завяршае свой час»).

Элінізацыя культу

Амон 
Зеўс-Амон. Рогі на галаве боства ўказваюць на захаваную сувязь з культам барана, які з’яўляўся сакральнай жывёлай бога Амона

У Эліністычны перыяд, калі Егіпет узначальвала грэчаская дынастыя Пталемеяў, а антычныя культура распаўсюджвалася на многія раёны Міжземнамор’я, культ Амона зліўся з культам Зеўса, утварыўшы боства Зеўс-Амон. Ён стаў галоўным боствам афрыканскай Кірэны, яго культы назіраліся таксама ў Грэцыі.

Зноскі

Спасылкі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Амон, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Амон Этымалогія імяАмон Эвалюцыя культуАмон за межамі ЕгіптаАмон Выявы богаАмон Элінізацыя культуАмон СпасылкіАмонЕгіпецкая моваСтаражытны Егіпет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ВялікабрытаніяДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыТомас МорСэрца на далоніЯдвігін Ш.Карл II СцюартЗборная Калумбіі па футболеГарады БеларусіГлебаЦыянабактэрыіЛюдзі на балоце (раман)Тэатры БеларусіNode.jsФеафан СпаведнікНарвасадатаРазбуры турмы мурыКамп’ютарная мышЛітаграфіяКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсаЯварSkypeЗборная Іарданіі па футболеМарыя Віктараўна ВасілевічПеруАрхітэктура БеларусіКацярына Ігараўна ГумянюкБоска НтагандаПятрусь БроўкаІван Піліпавіч АкімачкінАхова птушак БацькаўшчыныНазоўнікПаліваMacOSУладзімір Пятровіч ЖданаўНапалеон I БанапартФістынгГанімед (спадарожнік)Дзень ВоліПастава на каленяхНа ростаняхКастусь ЦвіркаШаленстваМатрыца Кіраўнікі МінскаБобруйский курьерВялікдзень ва УкраінеРымская квадрыеналеУладзімір Мінавіч МазгоГеорг Вільгельм Фрыдрых ГегельПімен ПанчанкаWayback MachineАнастасія Раманаўна Лаўрынчук.muМатрона Сяргееўна МаркевічNürnbergRammsteinСласцёны (Чавускі раён)Нарачанская група азёрМ. ЦяцерскіМаксім Філімонавіч УсТобі АлдэрвейрэлдЗміцер СаўкаЖак-Луі ДавідФранчэска V д’ЭстэЖазеф ФешЧорны замак АльшанскіТроіцкая царква (Слонім)ТрыестІерыхон (тэлесерыял)Нарвал216 да н.э.Сезон 2010/2011 «Барысфена» МагілёўГрызуны🡆 More