Культ про́дкаў: адна з ранейшых формаў рэлігіі, існасць якой — у пакланенні душам памерлых продкаў, якім прыпісваецца магчымасць уплываць на жыццё наступных пакаленняў.
|
|
---|
Ключавыя паняцці Ахвярапрынашэнне · Багіня-маці · Бажаство · Бог · Залаты век · Замагільны свет · Замовы · Ініцыяцыя · Сусветная вось · Сусветнае дрэва · Сусветная гара · Міф · Манатэізм · Політэізм · Сакральнае · Свяшчэнныя камяні · Сінкрэтызм · Таемныя таварыствы |
Найстаражытнейшыя формы рэлігійнасці Анімізм · Заалатрыя · Культ продкаў · Магія · Полідаксія · Татэмізм · Фетышызм · Шаманізм |
Гістарычныя арэалы Азія (Бон · Будызм · Ведызм — Брахманізм — Індуізм · Гіндукушская рэлігія · Даасізм · Джайнізм · Мусок · Сінтаізм · Тэнгрыянства) |
Служыцелі культу Коэны · Аракул · Брахман · Волхв · Друід · Жрэц · Імам · Лама · Чараўнік · Мобед · Манах · Святар · Шаман |
Звышнатуральныя сутнасці Албаста · Анёл · Асура · Дэман · Джын · Дух · Д’ябал · Дэў · Здань · Пярэварацень · Чорт · Эльф |
Пад культам продкаў разумеюць не толькі веру або асобныя вераванні ў боскасць продкаў, але і абрады (або цэлыя комплексы абрадаў) іх ушанавання. Звычайна да культу продкаў адносяць і звязаную з ім атрыбутыку, а таксама сістэму паводзін і народнай этыкі. Часта ў навуковай літаратуры культ продкаў тлумачыцца яшчэ шырэй — як наогул клопат пра памерлых, вера ў сямейных заступнікаў.
У гэтым шырокім тлумачэнні культу продкаў ён прысутны ў маральна-паводзінскіх асновах сучаснага чалавека (шанаванне памерлых, наведванне могілак).
Культ продкаў узнік у першабытнам грамадстве. З развіццём чалавецтва ён граў прыкметную ролю ў палітэістычных рэлігіях старажытных грэкаў, рымлянаў, а таксама праславян.
З пашырэннем вялікіх сусветных рэлігій (хрысціянства, іўдаізм, іслам, будызм) культ продкаў захоўваўся ў народных вераваннях.
У заходняй хрысціянскай традыцыі «Дзень усіх святых» — рэха культу продкаў. У некаторых народаў культ продкаў лёг у аснову нацыянальных рэлігійных сістэм — індуізму, канфуцыянства, сінтаізму.
Ва ўсходнеславянскіх народаў была шырока распаўсюджанай вера ў шанаванне памёрлых продкаў. Як адзначыў з гэтай нагоды этнограф Дз. Зяленін (1878—1954) у сваёй «Усходнеславянскай этнаграфіі»: «Магічныя абрады і культ мёртвых наогул выціснулі ва ўсходніх славян даўнейшы культ прыродных сіл».
З хрысціянізацыяй беларусаў і ўкраінцаў у новых традыцыйных святах і рытуалах захавалася шмат паганскіх рыс, звязаных з даўнейшым славянскім культам продкаў. Яны асабліва адчуваюцца ў калядных павер’ях , у прыватнасці, у шанаванні дзядоў (укр. дід, дідух) — раданачальнікаў сям’і, а таксама ў абавязковых памінальных днях пасля Вялікадня — Радаўніцы (грабкы́, Ра́дуныця, діды́ ва ўкраінцаў).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Культ продкаў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.