Залаты Век

Залаты век — уяўленне, якое прысутнічае ў міфалогіі практычна ўсіх народаў, блажэнны стан першабытнага чалавецтва, што жыло ў гармоніі з прыродай.

Залаты Век
Лукас Кранах Старэйшы. «Залаты век». «І перакуюць мячы свае на аралы, і дзіды свае — на сярпы; не падыме народ на народ мяча, і не будуць болей вучыцца ваяваць» (Іс. 2:4)

Як усталяваў Мірча Эліядэ, які падрабязна даследаваў гэту тэму, міфалагема залатога веку ўзыходзіць да часоў неалітычнай рэвалюцыі і з’яўляецца рэакцыяй на ўвядзенне земляробства. Залатому веку нязменна спадарожнічаюць міфалагемы «страчанага рая» і «шляхетнага дзікуна». Гэта архетыпічны вобраз, які ляжыць у аснове любой утопіі.

Тэрмін «залаты век» узводзяць звычайна да «Прац і дзён» Гесіёда, аднак у Гесіёда ў арыгінале фігуруе «залаты род» (стар.-грэч.: χρύσεον γένος).

Залаты Век
Гравюра Віргілія Соліса да «Метамарфоз» Авідзія

Само паняцце «залаты век» (aurea saecula) упершыню ў антычнай літаратуры фіксуецца толькі ў I ст. да н. э.: у «Метамарфозах» Авідзія, «Энеідзе» Вергілія. Да гэтага ў антычнай традыцыі была распаўсюджана не «храналагічная», а «генеалагічная» інтэрпрэтацыя міфа пра жыццё пры Кронасе (Сатурне) і наступнай гісторыі: гэта гісторыя ўяўлялася не як змена эпох, але як змена зусім розных, ніяк паміж сабой не звязаных родаў, генасаў людзей (у Гесіёда — залатога, сярэбранага, меднага, гераічнага і жалезнага), кожны з якіх па чарзе ствараўся багамі і затым знікаў з твару зямлі. Пераход ад «залатога роду» да «залатога веку», які адзначаецца ў Вергілія і амаль усіх яго паслядоўнікаў, стаў найважнейшым якасным зрухам у інтэрпрэтацыі міфа, што дазволіла актуалізаваць утапічны змест старажытных паданняў.

Паводле легенд, у часы залатога веку людзі і багі жылі разам.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Tags:

Міфалогія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Сядзібны дом (Клімавічы)МаркемПолацкКітайХартыя'97Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьМікіта Сяргеевіч КрыўцоўЗмітрок Змітравіч МарозаўТрэцяе пакаленне гульнявых сістэмЛюдзі на балоце (раман)Лучана ПавароціВікісховішчаХраналогія суданскага канфлікту (2023)Апалінарый Гіляравіч ГараўскіРасіяАлаіза ПашкевічАркаНараўлянскі раёнМатрона Сяргееўна МаркевічСпіс беларускіх імёнМарская міляЛітоўскія паходы да 1270 годаБарыс РагуляМастурбацыяАдам ГлобусАлесь ПісьмянкоўMediaWikiФранцыск СкарынаПеніс чалавекаТэпінгДзеепрыметнікСінільная кіслатаГрамадскі набытакТочка BYГроднаСтарабеларуская моваАкупацыя Ірака (2003—2011)Сыраежка рудаяНаталля Міхайлаўна ВітрэнкаУладзімір Мікалаевіч КарватЯн ЧачотRenault 16Леанід Дранько-МайсюкВульваТарас Рыгоравіч ШаўчэнкаТрыалізмПлошча Якуба КоласаАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіАляксандр Бекіравіч СмольскіКазімір IV ЯгелончыкRegesta źródłowe do dziejów Litwy od czasów najdawniejszych aż do unji z PolskąПрыродны газКалінаўка (Блужскі сельсавет)Справы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.Змітрок БядуляКурыцаMP3Палац Незалежнасці (Мінск)ПінскКурган сяброўстваДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьХто смяецца апошнім (п’еса)Канфлікт у Судане (з 2023)3 ліпеняСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаКорнуал (значэнні)ІліядаБлужскі сельсаветЛюдміла РублеўскаяЭлектралітХутка-смачна🡆 More