Замовы

Замóвы (загаворы, нагаворы, шэпты) — старажытны жанр народнай паэзіі, слоўная формула, якой надавалася магічнае значэнне.

На думку Б. Рыбакова, замовы ўзніклі ў час палеаліту, 20—40 тысяч гадоў таму назад. Замовы імкнуліся ўплываць на розныя стыхійныя сілы прыроды, узаемаадносіны ў грамадстве. Замовы як жанр валодаюць вялікай сілай вобразнай экспрэсіі, у іх мноства паўтораў, асобных рытарычных фігураў. Замовы — від народнай творчасці, які ў сучасны момант у жывым бытаванні амаль не сустракаецца.

Распаўсюджванне, носьбіты, тэматычныя групы замоў

У мінулым замовы былі шырока распаўсюджаны ў быце і мелі чыста ўталітарнае значэнне: з дапамогай слова, магічнага дзеяння ператварыць жаданае ў рэальнасць — падобным выклікаць падобнае.

Замовы больш за ўсё знаходзіліся на ўзбраенні вузкай групы людзей — «прафесіяналаў», так званых шаптуноў, чараўнікоў, вядзьмароў, якія з мэтай замацавання ў насельніцтва веры ў магічную сілу слова нярэдка выкарыстоўвалі рацыянальныя сродкі народнай медыцыны, чым забяспечвалі найбольш устойлівае месца гэтаму віду творчасці ў народзе.

Пісаліся замовы звычайна рыфмаванай прозай («На сінім моры, на беражочку, на жоўтым пясочку стаіць дуб зялёны, да зямлі нахілёны. А з таго дуба як узняліся шуры і буры, ветры кавуры…» — з «Замовы на стрэльбу»). Некаторыя асаблівасці паэтыкі народных замоў выкарыстоўваюцца падчас у сучаснай лірычнай паэзіі («Замова» С. Панізніка).

Прынята дзяліць замовы на некалькі тэматычных груп: першая група — замовы, звязаныя з гаспадарчай дзейнасцю чалавека (паляванне, рыбацтва, пчалярства, збор ягад, грыбоў, захаванне жывёлы, ураджаю); другая група — замовы супраць хвароб (ліхаманка, зубны боль, укус пчалы і г.д.); трэцяя група — замовы, звязаныя з сямейнымі адносінамі і прыватным бытам (прысушкі, адсушкі — любоўныя замовы); чацвёртая група — замовы, звязаныя з грамадскімі адносінамі, і г.д.

Замовы каштоўныя тым, што ў іх знайшлі адлюстраванне многія бакі гаспадарчага і духоўнага жыцця чалавека. Яны з’яўляюцца помнікамі мастацкага слова народа, складаюць цікавую частку вуснай спадчыны народа.

Замова паляўнічага

Вадзіца царыца, усяму свету памачніца. Як ты змываеш сырое каменне, шэрае і белае каменне, так і змый і маю ружыну-ружніцу і булат-жалеза. Як страляе з неба Міхаіл-архангел громам і маланняй і вострай стралой і як ніхто не можа ўняць ні грома, ні маланні, ні вострай стралы, так ніхто не можа ўняць і мяне, раба божага, стральца, і маю ружыну-ружніцу і булат-жалеза. А над маёй ружынай-ружніцай і булат-жалезам няма спаругання на векі вякоў.

Даследчыкі замоў

Даследаваннем замоў і агульных пытанняў чарадзейства займаліся М. Доўнар-Запольскі («Чародейство в Северо-Западном крае в XVII—XVIII вв. Историко-этнографический этюд») і І. А. Берман («Чаровники и знахари северо-западного простонародья»). Разглядалі замовы Я. Ф. Карскі, К. П. Кабашнікаў, М. Я. Грынблат. Грунтоўна даследавала беларускія замовы Г. А. Барташэвіч.

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Замовы Распаўсюджванне, носьбіты, тэматычныя групы замоўЗамовы Даследчыкі замоўЗамовы ЛітаратураЗамовы СпасылкіЗамовыБ. РыбакоўПалеаліт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Кансорцыум Сусветнага павуцінняУладзімір Васільевіч ГніламёдаўПаўлінкаЗвычайны прэзідэнтГенадзь Васільевіч КастырчанкаАдам МіцкевічМаладосць (часопіс)Ірына Уладзіміраўна ДрыгаReform.byЯўгенія ЯнішчыцКарная аперацыя «Bamberg»ПольшчаСвятлоБагачФрунзенскі раён (Мінск)Авантуры Пранціша ВырвічаПрыметнікЯпоніяСвабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіУладзімір Аляксеевіч АрлоўВаўкалакЖанчына зверхуМастацкая літаратура (выдавецтва)Аляксандр Мікалаевіч КосінецJava (мова праграмавання)Сінтаксіс мовыДзяржаўная прэмія БССРВіктар КарамазаўКірыл Трафімавіч МазураўПятрусь БроўкаСпіс птушак БеларусіКамянецкая вежаЗыбіцкая вуліцаПаўстанне 1863—1864 гадоўЛічэбнікСукенкаh8kpjУярРагнеда РагвалодаўнаНіна Іосіфаўна МацяшКнігаўкаСвятлана Аляксандраўна АлексіевічУніверсітэт імя Дж. КрэндалаБеларуская фантастычная прозаГаліна Радзівонаўна ЛукашэнкаГенадзь Сцяпанавіч ЛаркінМільянер з трушчобПаводкі ў Афганістане і Пакістане (2024)Інстытут беларускай культурыСаюз беларускіх пісьменнікаўСэквіл (Нью-Брансуік)Прыродны газ2020Справа «Армія з народам»29 красавікаПласт ГаліцынаNürnbergМінская ратушаНаша Ніва (1906)PawaMuhriaБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаМарат Сяргеевіч МаркаўМарыя Магдалена РадзівілЛютаўская рэвалюцыяАнатоль Іванавіч БутэвічВерасБуякіДзеепрыметнікНазоўны склонВацлаў ЛастоўскіСалідарныя з Беларуссю🡆 More