Дамініён

Дамініён (англ.: dominion, от лац.: dominium «уладанне») — форма каланіяльнай залежнасці ў межах Брытанскай імперыі, пазней Садружнасці нацый.

Дамініён
Карыкатура 1907 г. у навазеландскай газеце з нагоды атрымання гэтай краінай статусу дамініёна

Само паняцце «дамініён» узнікла ў Англіі ў пачатку Новага часу і ўжывалася ў дачыненні да краін і тэрыторый, якія непасрэдна залежалі ад каралеўскай кароны (Уэльс, Віргінія, Новая Англія).

У другой палове XIX ст. Вялікабрытанія, каб пазбавіцца ад пагрозы барацьбы за незалежнасць сваіх найбольш развітых калоній, пачала практыкаваць перадачу ім шырокіх правоў на самакіраванне (Новая Зеландыя ў 1853 г., Канада ў 1867 г., Аўстралія ў 1901 г.). На Каланіяльнай канферэнцыі 1907 г. Канада і Аўстралія ўпершыню былі дакументальна прызнаны дамініёнамі. Канчаткова прававы статус дамініёнаў быў замацаваны ў Дэкларацыі Бальфура 1926 г. Згодна з ёй, дамініёны разглядаліся як аўтаномныя палітычныя ўтварэнні ў межах Брытанскай імперыі, пазней — Садружнасці нацый. У адрозненне ад класічных калоній, у дамініёнах дзейнічалі асобныя законы, суд, органы ўлады, праводзілася самастойная ўнутраная і знешняя палітыка. Пры гэтым дамініёны захоўвалі палітычны і эканамічны саюз з Вялікабрытаніяй, фармальна лічыліся раўнапраўнымі, хаця прызнавалі канстытуцыйную ўладу брытанскай манархіі.

У розныя гады статус дамініёнаў мелі: Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя, Ньюфаўндленд, Паўднёва-Афрыканскі Саюз, Ірландыя, Індыя, Пакістан, Цэйлон. Формы кіравання, падобныя на дамініён, але без вызначэння гэтага статусу таксама ўводзіліся ў адносінах да Паўднёвай Радэзіі і Фіджы. Статус дамініёнаў фактычна адмяняўся пасля абвяшчэння рэспубліканскай формы кіравання (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Ірландыя, Індыя, Пакістан, Шры-Ланка) або ўвядзення асобнага грамадзянства (Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя). У 1949 г. Ньюфаўндленд увайшоў у склад Канады.

Спасылкі

Tags:

Англійская моваБрытанская імперыяКалоніяЛацінская моваСадружнасць нацый

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Якуб КоласСнегВячаслаў Яўгенавіч ЯўсееўУзброеныя сілы Беларускай Народнай РэспублікіСтыль (мова)Факультэт пачатковай адукацыі БДПУ імя М. ТанкаArchive.isПарэчкіIva SativaВялікдзеньНазоўнікІван МележВасіль Савіч ГарбацэвічДжэймс КукЗубр еўрапейскіАўстра-ВенгрыяЗабруджваннеДзеепрыслоўеBetfairБудапештАкупацыя Ірака (2003—2011)Вінцэнт Дунін-МарцінкевічКупаллеМаксім ТанкАнтычнасцьАхметаўБаранавічыВадзім КабанчукСакавікГульня тронаў (раман)Зозіму69ІранФранцыск СкарынаСлавакіяВікісховішчаPinterestПятрусь БроўкаПсіхалогіяЗлучаныя Штаты АмерыкіЖук-геркулесПагоняБайнэтНурагаБарысаглебская царква (Гродна)Марыя АнтуанетаВялікае Княства ЛітоўскаеФК Майнц 05ГарнішНаш крайПольшчаКіеўская РусьБеларускі алфавіт1984ЯлтаСтарабеларуская моваKnowledge GraphЛідаМігель СерветБарань (Барысаўскі раён)Лаос15-ы партызанскі полкЭштан КутчэрМалая базілікаСвяшчэнная Рымская імперыяЛіс Мікіта (мультсерыял)Корпус марской пяхоты ЗШАЧорны замак АльшанскіФанетычная транскрыпцыя беларускай мовыХто смяецца апошнім (п’еса)Дзікае паляванне караля СтахаАбу Нувас🡆 More