Аўтаномія

Аўтаномія (ад грэч.

autonomia ад autos — сам + nomos — закон) — самастойнае ажыццяўленне дзяржаўнай улады ці кіравання, якое дадзена канстытуцыяй якой-небудзь частцы дзяржавы. Найчасцей будуецца паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага прынцыпу і можа мець розны статус (рэспубліка, акруга, вобласць, асобная нацыянальная ці рэлігійная супольнасць).

Беларусь аўтаномных адзінак не мае. У розных формах аўтаномія ажыццяўляецца і ў іншых краінах свету (напрыклад, у Вялікабрытаніі, Швейцарыі) і надаецца, як правіла, тэрыторыям, кампактна заселеным нацыянальнымі супольнасцямі, што вызначаюцца асаблівасцямі мовы, ментальнасці, эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця.

Нацыянальна-культурныя аўтаноміі ў Беларусі

Існуе таксама нацыянальна-культурная аўтаномія — свабоднае, самастойнае функцыянаванне і развіццё нацыянальных культур асобных этнічных супольнасцей. Яна грунтуецца на канстытуцыі ці іншых заканадаўчых актах краіны і можа існаваць у форме нацыянальных саветаў, школ, культурна-асветных устаноў і інш. У Беларусі ў 1920—-1930-я гады ў месцах кампактнага пражывання нацыянальных меншасцей дзейнічалі нацыянальныя сельскія і местачковыя Саветы з правамі аўтаноміі: 23 польскія, 23 яўрэйскія, 16 рускіх, 5 латышскіх, 2 украінскія і 2 нямецкія нацыянальныя саветы, а таксама Койданаўскі польскі нацыянальны раён; дзейнічалі нацыянальныя дамы, хаты-чытальні, тэатры, мастацкія студыі, літаратурныя аб’яднанні; выдаваліся кнігі, часопісы, газеты на мовах нацыянальных меншасцей. У канцы 1930-х гадоў усе формы нацыянальна-культурнай аўтаноміі ў БССР спынілі існаванне.

Іх адраджэнне пачалося ў канцы 1980-х гадоў. Створаны Саюз палякаў Беларусі, Асацыяцыя ўкраінцаў Беларусі «Ватра», беларускія аб’яднанні яўрэйскіх арганізацый і суполак, Беларускае згуртаванне татар-мусульман «Аль-Кітаб» і інш. Пачалі дзейнічаць рэлігійныя абшчыны і культурна-асветныя ўстановы, выходзяць перыядычныя выданні на мовах асобных нацыянальных супольнасцей краіны.

Зноскі

Літаратура

  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7

Tags:

Канстытуцыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

РасіяМастацтва Старажытнага ЕгіптаРасійская акупацыя КрымаРамаданАрлан-даўгахвостНазоўнікФрыдрых ЭнгельсЧэхіяБараўАдольф ГітлерСлонімОсаму ТэдзукаДзеепрыслоўеІзраільБарташы (Шчучынскі раён)Трэцяя Устаўная граматаМанголіяРаскіданае гняздо (п’еса)Марыус Іванавіч ПетыпаФіджыУзброеныя Сілы Беларусі.neРональд РосЗвязда (газета)Гомель2 красавікаУзбуйненне БССРАлена Віктараўна АтрашкевічВасіль БыкаўНіл ГілевічГісторыя БеларусіМастацтваСлоўнік «Мультитран»Ніжняя сківіцаМіхась СтральцоўНідэрландыГруня Яфімаўна СухараваСакавікСцерлядзьЛіс Мікіта (мультсерыял)Зянон ПазнякРэч ПаспалітаяГвінеяЯн БаршчэўскіБеларускія імёныМастацкі стыльНавакольнае асяроддзеЛандшафтны заказнікГарнішЧорны замак АльшанскіРэпрадуктыўная сістэма чалавекаЖук-аленьСвяшчэнная Рымская імперыяАлёна Іванаўна ШкрумФранцішак БагушэвічЭякуляцыя на чалавекаХанс Крысціян АндэрсенНарвасадатаКіеўская РусьГрунвальдская бітваАлена Сямёнаўна ВасілевічПагоняСкорасць гукуБілінгвізмБярозка (часопіс)ВікіпедыяКаралеўства Італія (1861—1946)ЯхвеКіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішчаАлесь ДударУладзімір Сцяпан🡆 More