Ганна Андрэеўна Ахматава

Ганна Андрэеўна Ахматава (імя пры нараджэнні Ганна Андрэеўна Гарэнка, 11 (23) чэрвеня 1889, Адэса, Расійская імперыя — 5 сакавіка 1966, Дамадзедава, Маскоўская вобласць, РСФСР) — руская паэтка, пісьменнік, літаратуразнаўца, літаратурны крытык, перакладчык.

Ганна Андрэеўна Ахматава
руск.: Анна Андреевна Ахматова
Ганна Андрэеўна Ахматава
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні руск.: Анна Андреевна Горенко
Дата нараджэння 11 (23) чэрвеня 1889[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 сакавіка 1966(1966-03-05)[…] (76 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Andrey Gorenko[d]
Маці Inna Stogova[d]
Муж Мікалай Сцяпанавіч Гумілёў, Уладзімір Шылейка і Мікалай Мікалаевіч Пунін
Дзеці Леў Мікалаевіч Гумілёў
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, перакладчыца, літаратурная крытык, паэтка, аўтар, літаратуразнаўца
Гады творчасці 19111966
Кірунак акмеізм
Жанр паэзія
Мова твораў руская
Прэміі
Узнагароды
медаль «За абарону Ленінграда» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Ганна Андрэеўна Ахматава
Ганна Ахматава. Партрэт Пятрова-Водкіна

Акрамя мастацкай творчасці Ахматава вядомая сваім трагічным лёсам. Хоць сама яна не была ў зняволенні або выгнанні, былі рэпрэсаваныя двое блізкіх ёй людзей (яе муж у 19101918 гг. М. С. Гумілёў расстраляны ў 1921 годзе; М. М. Пунін, спадарожнік яе жыцця ў 1930-я гады, тройчы арыштоўваўся, загінуў у лагеры ў 1953 г.) і адзіны сын Л. М. Гумілёў (правёў у зняволенні ў 193040-х і ў 1940—50-х гг. больш за 10 гадоў). Досвед жонкі і маці «ворагаў народа» адлюстраваны ў адным з найбольш вядомых твораў Ахматавай — паэме «Рэквіем».

Прызнаную класікам рускай паэзіі яшчэ ў 1920-я гг., Ахматаву замоўчвалi, падводзiлi пад цэнзуру і ганеннi (нават iснавала «персанальная» пастанова ЦК КПСС 1946 г., якая не была адмененая пры яе жыцці), шматлікія творы не былі надрукаваныя не толькі пры жыцці аўтара, але і на працягу больш за двух дзесяцігоддзяў пасля яе смерці. Пры тым яе імя аж да канца жыцця атачала слава ў шырокіх колах прыхільнікаў паэзіі, як у Расіі, так і ў эміграцыі.

Біяграфія

Нарадзілася ў адэскім раёне Вялікі Фантан, у сям'і інжынера-механіка флота ў адстаўцы. У 1890 годзе сям'я пераехала ў Царскае сяло. Першы верш надрукавала ў 1911 годзе. У маладосці належала да акмеістаў (зборнікі «Вечар», 1912, «Пацеркі», 1914). Характэрнымі рысамі творчасці Ахматавай можна назваць адданасць маральным асновам быцця, тонкае разуменне псіхалогіі пачуцця, асэнсаванне агульнанародных трагедый 20 стагоддзя, звязанае з асабістымі перажываннямі, iмкненне да класічнага стылю паэтычнай мовы.

Аўтабіяграфічная паэма «Рэквіем» (1935-40; апублікаваная ў 1987) — адно з першых паэтычных твораў, прысвечаных ахвярам рэпрэсій 1930-х гадоў.

У «Паэме без героя» (1940—1965, цалкам апублікаваная ў 1976) — Ахматава паспрабавала ўзнавіць эпоху «срэбнага стагоддзя» рускай літаратуры. Акрамя паэтычных твораў пяру Ахматавай належаць артыкулы аб творчасці А. С. Пушкіна, успаміны аб сучасніках.

Памерла ў Дамадзедаве (Падмаскоўе), пахаваная ў Камарове, пад Санкт-Пецярбургам.

Пачынаючы з 1922 года кнігі Ганны Ахматавай праходзiлі праз жорсткую цэнзурную праўку. Усе зборнікі яе вершаў, якія выйшлі ў свет з 1922 па 1966 гг., нельга назваць у поўнай меры аўтарскімі.

Першае даволі поўнае і навукова пракаментаванае пасмяротнае выданне: Ганна Ахматава. Вершы і паэмы. Л., 1976. Пад рэдакцыяй акадэміка У. М. Жырмунскага. Вялікая серыя Бібліятэкі паэта.

Жыццё і творчасць

У 19001905 гадах вучылася ў Царскасельскай гімназіі. У 19061907 гадах вучылася ў Кіеўскай Фундуклееўскай гімназіі. У 19081910 гадах вучылася на Кіеўскіх вышэйшых жаночых курсах і на Вышэйшых гісторыка-літаратурных курсах Раева ў Пецярбургу.

Першы верш напісала ў 11 гадоў. Бацька забараніў падпісваць вершы прозвішчам Гарэнка, і яна ўзяла дзявочае прозвішча прабабулі па жаночай лініі Праскоўі Федасееўны Ахматавай (у замужжы — Матавілавай), якая памерла ў 1837 годзе. Па бацьку Праскоўя Федасееўна паходзіла са старадаўняга дваранскага роду Ахматавых (вядомых з XVI стагоддзя), па маці — са старадаўняга татарскага роду князёў Чагадаевых, абруселага ў XVII стагоддзі.

1910 — у красавіку выйшла замуж за М.Гумілёва.

Ганна Андрэеўна Ахматава 
Ганна Ахматава на малюнку Мадыльяні. 1911

19101912 двойчы пабывала ў Парыжы, падарожнічала па Італіі. Уражанні ад гэтых паездак, ад знаёмства ў Парыжы з Амедэо Мадыльяні несумнеўна аказалі вялікі ўплыў на творчасць паэтэсы.

1911 — першыя публікацыі пад імем «Ганна Ахматава» (раней, у 1908, за подпісам «Ганна Г.» Гумілёў апублікаваў у Парыжы адзін яе верш у часопісе «Сірыюс», які сам выдаваў). У сакавіку 1912 года выйшла першая кніга, зборнік «Вечар», у выдавецтве «Цэхі паэтаў» тыражом 300 асобнiкаў. У кастрычніку 1912  года нарадзіўся сын Леў Мікалаевіч Гумілёў. Вясной 1914 года выходзяць «Пацеркі» у выдавецтве «Гіпербарэй» немалым па тых часах тыражом — 1000 асобнiкаў. Да 1923 года было зроблена 8 перавыданняў.

1917 — трэцяя кніга «Белая зграя» тыражом у 2000 ас. у выдавецтве «Гіпербарэй».

1918 — адбыўся развод з Гумілёвым, у жніўні.

1918 — выходзіць замуж за вучонага-асіролага і паэта У. К. Шылейка.

1921 — у красавіку ў выдавецтве «Петропаліс» выходзіць зборнік «Трыпутнік» тыражом 1000 ас.

1921, лета — расстаецца з У. К. Шылейка.

1921 — у ноч з 3 на 4 жніўня арыштаваны, а затым, праз тры тыдні, расстраляны Мікалай Гумілёў.

1921 — у кастрычніку свет пабачыла пятая кніга «Anno Domini MCMXXI» («У лета гасподне 1921») у выдавецтве «Петропаліс».

1922 — фактычна становіцца жонкай мастацтвазнаўцы М. М. Пуніна.

8 чэрвеня 1926 — аформлены развод з У. К. Шылейка, які збіраўся ўзяць шлюб другi раз з У. К. Андрэевай. Пры разводзе ўпершыню афіцыйна атрымала прозвішча Ахматава (раней па дакументах насіла прозвішчы сваіх мужоў).

22 кастрычніка 1935 — арыштаваныя, а праз тыдзень вызваленыя М. М. Пунін і Л. М. Гумілёў.

1938 — арыштаваны і асуджаны да 5 гадоў выпраўленча-працоўных лагераў сын — Л. М. Гумілёў.

З 1923 па 1934 практычна не друкавалася. Па сведчанні Л. К. Чукоўскай («Запіскі аб Ганне Ахматавай») шматлікія вершы тых гадоў былі згубленыя ў пераездах і падчас эвакуацыі.

Сама Ахматава ў нататках «Сцісла аб сабе» 1965 пісала аб гэтым так: «З сярэдзіны 20-х гадоў мае новыя вершы амаль спынілі друкаваць, а старыя — перадрукоўваць».

19351940 напісаная паэма «Рэквіем».

1938 — расстаецца з М. М. Пуніным.

1940 — новы, шосты зборнік: «З шасці кніг».

1941 — вайну сустрэла ў Ленінградзе. Пазней па патрабаванні дактароў была эвакуіраваная спачатку ў Маскву, пасля ў Чыстапаль, адтуль праз Казань — у Ташкент. У Ташкенце выходзіць зборнік вершаў Ганны Ахматавай.

1943 — канчаецца тэрмін адбыцця пакарання Льва Гумілёва ў Нарыльсклагу. Пачалася ягоная высылка ў Запаляр'е. У канцы 1944 ён сыходзіць добраахвотнікам на фронт, дайшоў да Берліна, пасля вайны вярнуўся ў Ленінград і абараніў дысертацыю.

1945 — 15 мая Ахматава вяртаецца з эвакуацыі ў Маскву.

1946 — Выйшла пастанова ЦК «Аб часопісах „Звезда“ і „Ленинград“», у якім рэзкай крытыкуецца творчасць Ганны Ахматавай і Міхаіла Зошчанкi. Абодва былі выключаныя з Саюза савецкіх пісьменнікаў.

1949 — 26 жніўня арыштаваны М. М. Пунін. 6 лістапада арыштаваны Л. М. Гумілёў. Прысуд — 10 гадоў лагераў.

На працягу ўсіх гадоў арышту сына Ганна Ахматава не пакідала спроб вызваліць яго. Спробай (няўдалай) прадэманстраваць лаяльнасць да рэжыму з'яўлялася публікацыя цыклу вершаў «Слава Міру» (1950). На далей Ахматава нязменна выдаляла гэты цыкл з усіх сваіх зборнікаў.

1951 — 19 студзеня па прапанове А. А. Фадзеева адноўленая ў Саюзе савецкіх пісьменнікаў.

1953 — у жніўні памёр у лагеры Абезь (Комі) М. М. Пунін.

1956 — вяртаецца са зняволення рэабілітаваны пасля XX з'езду Л. М. Гумілёў, які памылкова лічыў, што маці не рабiла досыць высілкаў дзеля яго вызвалення; з гэтага часу адносіны паміж імі былі напружаныя.

1962 — Ганна Андрэеўна намінаваная на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.

1964 — у Італіі атрымала прэмію «Этна-Таарміна».

1965 — дыплом ганаровага доктара Оксфардскага ўніверсітэта.

1965 — выдадзены зборнік «Бег часу».

5 сакавіка 1966 — памерла ў санаторыі ў прысутнасці дактароў і сясцёр, якія прыйшлі ў палату, каб агледзець яе і зрабiць кардыяграму ў Дамадзедава (Падмаскоўе).

7 сакавіка 1966 — у 22:00 па Усесаюзным радыё перадаюць паведамленне аб смерці выбітнай паэткi Ганны Ахматавай. Пахаваная ў Камарова, пад Ленінградам.

Адрасы ў Санкт-Пецярбургу — Петраградзе — Ленінградзе

  • 1914—1917 гг. — Тучкова набярэжная, 20, кв. 29;
  • 1917—1918 гг. — кватэра Вячаслава і Валерый Срэзнеўскіх — Боткінская вуліца, 9;
  • 1919—1920 гг. — вуліца Халтурына, 5;
  • вясна 1921 года — асабняк Е. Н. Нарышкінай — Сергіеўская вуліца, 7, кв. 12;
  • 1921 год — санаторый — Дзіцячае Сяло, Колпінская вуліца, 1;
  • 1922—1923 гг. — прыбытковы дом — Казанская вуліца, 4;
  • канец 1923 — пачатак 1924 года — Казанская вуліца, 3;
  • лета — восень 1924 года — набярэжная ракі Фантанкі, 2;
  • восень 1924 — 02.1952 — дваровы флігель палаца Д. Н. Шарамецева (кватэра М. М. Пуніна) — набярэжная рэкі Фантанкі, 34, кв. 44;
  • 02.1952 — 1961 — прыбытковы дом — вуліца Чырвонай Конніцы, 4, кв. 3;
  • 1961—1966 гады — Камарова, вуліца Асіпенкі, 5.

Помнікі, музеі

Ганна Андрэеўна Ахматава 
Паштовая картка СССР з арыгінальнай маркай, мастак Ю.Арцыменеў, 1989

Пецярбург

У Пецярбурзе ёсць помнікі Ахматавай — у двары філалагічнага факультэта ІЛГУ і ў садзе перад школай на вуліцы Паўстання.

5 сакавіка 2006 года, да саракавых угодак са дня смерці Ганны Андрэеўны ў Санкт-Пецярбурзе ў садзе побач з Фантанным домам быў адчынены трэці помнік Ганне Ахматавай (скульптар Вячаслаў Бухаеў (сам помнік — дарунак Мікалая Нагорскага).

У Фантанным доме, дзе размешчаны літаратурна-мемарыяльны музей паэткi, яна пражыла 30 гадоў, а сад ля дома звала «магічным». Па яе словах, «сюды прыходзяць цені пецярбуржскай гісторыі».

У снежні 2006 года ў Санкт-Пецярбургзеу адкрылі помнік Ганне Ахматавай, размешчаныякi стаiць праз Няву насупраць следчага ізалятара «Крыжы», дзе яна наказвала яго размясціць. У 1997 годзе планавалася разбіць Ахматаўскі сквер на гэтым месцы, аднак планам не наканавана было спраўдзіцца.

Творы

  • Анна Ахматова. «Вечер» 1912.
  • Анна Ахматова. «Чётки» 1914—1923 — 9 изданий.
  • Анна Ахматова. «Белая стая» 1917, 1918, 1922 г.
  • Анна Ахматова. «Подорожник» 1921.
  • Анна Ахматова. «Anno Domini MCMXXI» изд. «Петрополис», П., 1922; Берлин, 1923 г.
  • Анна Ахматова. Из шести книг. Л. 1940.
  • Анна Ахматова. Избранное. Стихи. Ташкент. 1943.
  • Анна Ахматова. Стихотворения. М. 1958.
  • Анна Ахматова. Стихотворения. 1909—1960. М. 1961.
  • Анна Ахматова. Requiem. Тель-Авив. 1963. (без ведома автора)
  • Анна Ахматова. Requiem. Мюнхен. 1963.
  • Анна Ахматова. Бег времени. М.-Л. 1965.
  • Анна Ахматова. Избранное. М. 1974.
  • Анна Ахматова. Стихи и проза. Л. 1977.
  • Анна Ахматова. «Записные книжки. 1958—1966». 1996.

Беларускія пераклады

Вершы Ахматавай пераклалі Васіль Зуёнак, Валянцін Рабкевіч, Уладзімір Свяжынскі, Раіса Баравікова, Георгій Ліхтаровіч і іншыя.

  • Ахматава Г. [Вершы] / Перакл. В. Рабкевіча // Далягляды: Літаратурны зборнік. Мн., 1978.
  • Прызнанне: вершы паэтаў Ленінграда: [пераклад з рускага / укладанне С. Грахоўскага, Б. Кежуна, Л. Хаўстава]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. — 318, [1] с. — (Паэзія народаў СССР).
  • Ахматава Г. [Вершы] / Перакл. В. Рабкевіча // Братэрства: Літаратурны зборнік. Мн., 1982.
  • Ахматава Г. Выбраная паэзія. / Перакл. Г. Ліхтаровіча — Мінск : Зміцер Колас, 2020. — (Паэты планеты).

Цікавыя факты

Вядомая «Зялёная будка» — дача Ганны Ахматавай у пасёлку Літфонду ў Камарове (Ленінградская вобласць) была ўпершыню абрабаваная ў 2008 годзе. Пры жыцці паэткi ніхто не спрабаваў пракрасціся на дачу з мэтай здзяйснення крадзяжу, або іншага злачынства

Зноскі

  • а б Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 32. — ISBN 978-2-221-06888-5
  • Ахматова Анна Андреевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • Ахматова Анна Андреевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  • http://russiapedia.rt.com/prominent-russians/literature/anna-akhmatova/
  • http://www.britannica.com/EBchecked/topic/11577/Anna-Akhmatova
  • http://www.cambridge.org/be/academic/subjects/literature/english-literature-1900-1945/poetry-and-politics-19001960
  • http://www.cambridge.org/us/academic/subjects/literature/english-literature-1900-1945/poetry-and-politics-19001960
  • http://www.broadwayworld.com/article/Von_Stade_Hosts_New_Season_Of_NY_Festival_Of_Songs_Radio_Series_20100429
  • http://www.tandfonline.com/doi/pdf/10.1080/14735788009366445
  • Черных В. А. Летопись жизни и творчества Анны Ахматовой — М.: Индрик, 2008. — С. 166.
  • Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  • Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2008. Праверана 23 чэрвеня 2009.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Ганна Андрэеўна Ахматава, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Ганна Андрэеўна Ахматава БіяграфіяГанна Андрэеўна Ахматава Адрасы ў Санкт-Пецярбургу — Петраградзе — ЛенінградзеГанна Андрэеўна Ахматава Помнікі, музеіГанна Андрэеўна Ахматава ТворыГанна Андрэеўна Ахматава Беларускія перакладыГанна Андрэеўна Ахматава Цікавыя фактыГанна Андрэеўна Ахматава ЛітаратураГанна Андрэеўна Ахматава СпасылкіГанна Андрэеўна Ахматава1889196623 чэрвеня5 сакавікаАдэсаДамадзедаваЛітаратуразнаўстваЛітаратурная крытыкаМаскоўская вобласцьПаэтПеракладчыкПісьменнікРСФСРРасійская імперыя

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Мастацкі стыльКвэньяБеларусь у складзе Расійскай імперыіФерментыТадзіяна Тодараўна КляшторнаяПурпурны колерРасціслаў ЗавістовічПятрусь БроўкаЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьТворны склонБеларуская фантастычная прозаКолеры нацыіЗайменнікЛабокЗінаіда Аляксандраўна БандарэнкаЛюдміла РублеўскаяМТБанкСлуцкі поясСказКубракавэСуб’екты Расійскай ФедэрацыіСімвалы БеларусіЯнка БрыльСаюз беларускіх пісьменнікаўБарыс Іванавіч СачанкаЧжэн ЦзасіньГасцінец (дарога)Беларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўКупаллеБеларуская вёскаSandvineСідрЮрка ГолубАлег Антонавіч ЛойкаМарыя Магдалена РадзівілСялянская рэформа ў Расійскай імперыіУсебеларускі народны сходСтаражытнабеларуская літаратураГісторыя БеларусіМінскі метрапалітэнРышард КапусцінскіФранцыск СкарынаСекс без пранікненняАндрэй Мікалаевіч МукавозчыкСпіс птушак Беларусі26 красавікаЧасціны мовыПершы падзел Рэчы ПаспалітайАндрэй Валер’евіч ХадановічМы, беларусыГенадзь ТумашПолацкае княстваБелавежская пушчаЯн ТысевічЯн БаршчэўскіБеларуская моваГарады БеларусіМагіла льва (паэма)Беларускі алфавітПалессеТэорыя адноснасціПрыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайнеЮрый Уладзіміравіч Жыгамонт1992Беларуская Грэка-Каталіцкая ЦаркваМаксім БагдановічВасіль ЗуёнакАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаСтары замак (Гродна)ДагаворГерб Новага Двара (Сакульскі павет)Уладзімір Уладзіміравіч ПуцінСымон-музыкаКіеўСтары ЗапаветБарана🡆 More